|
Wednesday, 20 June 2007 |
|
Беларускі Маладзёвы Рух Амэрыкі працягвае распавядаць пра беларускамоўныя web-сайты, распрацаваныя тэхнічным аддзелам Беларускага Маладзёвага Руху Амэрыкі ці якія дзейнічаюць пры яго дапамозе. |
|
|
Wednesday, 06 June 2007 |
|
3 чэрвеня, у грамадскай залі Сабору Сьвятога Кірылы Тураўскага, Беларускі Музэй у Нью Ёрку адчыніў пэрсанальную выставу знакамітага беларускага мастака Міколы Купавы. Перад наведавальнікамі выставы выступіў лідэр Беларускага Народнага Фронту Зянон Пазьняк і кіраўнік Беларускага Інстытута Навукі і Мастацтва Вітаўт Кіпель. |
|
|
Saturday, 26 May 2007 |
|
Беларускі Музэй прадстаўляе пэрсанальную выставу вядомага беларускага мастака Міколы Купавы. Ягоная выстава прысвечаная 125-годзью знакамітых сыноў землі беларускай, класікаў літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа. |
|
|
Thursday, 24 May 2007 |
Сябры Беларускага Моладзевага Руху прымаюць актыўны ўдзел у аднаўленьню Сабора Сьвятога Кірылы Тураўскага, што месьціцца ў Брукліне на Атлантік авеню. |
|
|
Tuesday, 15 May 2007 |
Вы - некамэрцыйная арганізацыя, рух ці проста сумленны чалавек і плянуеце зрабіць беларускамоўны i не камерцыйны праэкт? Атрымаць хостынг для вашага сайта – вельмі проста! Ужо больш за год Беларускі Маладзёвы Рух Амэрыкі прадастаўляе бясплатны і надзейны хостынг для менавіта такіх праэктаў (з падтрымкай PHP, MySQL i iнш.) Беларускі Маладзёвы Рух Амэрыкі распачынае сэрыю артыкулаў пра беларускамоўныя web-сайты, ужо распрацаваныя тэхнічным аддзелам Беларускага Маладзёвага Руху Амэрыкі ці якія дзейнічаюць пры яго дапамозе. |
|
|
Monday, 14 May 2007 |
|
Мы, прадстаўнікі новага палітычнага пакалення беларусаў , поўныя цвёрдага жадання рашуча дзейнічаць для абароны суверэнітэту Беларусі, яе дэмакратызацыі і барацьбы за эканамічную самадастатковасць, заклікаем удзельнікаў грамадскіх групаў і супольнасцяў , усіх беларусаў , зацікаўленых у пераменах, да салідарнасці на падставе наступных палітычных прынцыпаў: |
|
|
Thursday, 10 May 2007 |
|
Немагчыма было ўжо глядзець, як нехта бескаранна глуміцца над сайтам адной з беларускіх арганізацый у Амерыцы. |
|
|
Wednesday, 11 April 2007 |
|
Увага! 22 красавіка ў нядзелю: У Грамадзкай залі Сабора сьвятога Кірылы Тураўскага ў Брукліне (Атлантык эвэню, 401) падчас сходу Нью Ёрскага аддзелу БАЗА адбудзецца прэзэнтацыя кніг Зянона Пазьняка. |
|
|
Wednesday, 04 April 2007 |
|
У нядзелю 25 сакавіка ў грамадскай залі Сабора Сьвятога Кірылы Тураўскага, у Брукліне, Беларускі моладзевы рух Амэрыкі зладзіў сьвяточную дыскатэку прысвечаную 89-й гадавіне абвешчаньня Незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Галоўным госьцем і ді-джэем сьвяточнай праграмы быў dj GOR, які спецыяльна падрыхтаваў новы музычны транс сэт. |
|
|
Monday, 26 March 2007 |
|
25 сакавіка 2006 году будучыя сябры Беларускага Моладзевага Руху Амэрыкі ў першыню самастойна арганізавалі дэманстрацыю ля будынку прадстаўніцтва РБ пры ААН у Нью Йорку каб падтрымаць беларусаў, што змагаюцца за свабоду на радзіме. Салідарнасць з пікетоўцамі выказаў Спадар Антон Шукелойць, старшыня і заснавальнік БАЗА, які прысутнічаў на пікеце. Уражаныя самаахвяраваньнасьцю маладых, якія зладзілі намётавы гарадок на плошчы Каліноўскага ў Менску, згуртаваньне беларусаў, што і дагэтуль актыўна займаліся адраджэнскай справай ў замежжы, вырашылі стварыць моладзевы рух і накіраваць сваю працу на дапамогу моладзі на Беларусі, на зьядннаньне беларускай моладзі ў ЗША і на адраджэньне роднай мовы і культуры. |
|
|
Sunday, 25 March 2007 |
|
25 сакавіка ля будынка ААН Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі зладзіў святочную дэманстрацыю прысвечаную 89-й гадавіне абвешчаньня Незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. На пікеце сабралося каля 40 чалавек якія прыехалі з розных куткоў Амэрыкі – Нью-Йорку, Нью-Джэрсі, Мэіна, Флорыды, Канэктыкута. |
|
|
Saturday, 24 March 2007 |
|
Ад імя Беларускага Моладзевага Руха Амэрыкі віншуем усіх суайчыньнікаў з вялікім нацыянальным сьвятам 25 сакавіка - Днём Волі! 25 сакавіка зьяўляецца для беларусаў знакавай, вызначальнай датай ХХ–га стагоддзя і ў цэлым ва ўсёй гісторыі Беларускай нацыі. Нічога няма важнейшага ў жыцьці нацыі як дасягненьне ёю незалежнасьці і стварэньне нацыянальнай дзяржавы. Такая падзея ўваходзіць ў вечнасьць. Яна грунт, на якім стаім, і пуцяводная зорка па якой ідзем. |
|
|
Saturday, 24 March 2007 |
|
Дарагія землякі, паважаныя беларусы! Віншую Вас зь вялікім нацыянальным сьвятам Днём Незалежнасьці! Мінула ўжо 89 гадоў з таго часу, калі была адноўлена незалежнасьць Беларусі, але значэньне і асэнсаваньне гэтай падзеі павялічваецца з кожным днём. Небясьпека над незалежнасьцю Бацькаўшчыны вяртае нас у пачатак. |
|
|
Saturday, 24 March 2007 |
|
Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвіла зьвярнулася з зваротам да беларускага народу з нагоды 89-х угодкаў абвяшчэньня БНР. |
|
|
Tuesday, 20 March 2007 |
|
Сябры Беларускага Моладзевага Руха Амэрыкі прынялі удзел у дэманстрацыі «Салідарнасьці» што ладзілася Беларуска- Амэрыканскім Задзіночаньнем і Згуртаваньнем Беларускай Моладзі ў Амэрыцы ( моладзь БАЗА) ля будынку ААН. |
|
|
Tuesday, 06 March 2007 |
25 сакавіка Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі праводзіць сьвяточную дэманстрацыю з нагоды 89-й гадавіны абвешчаньня Незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.
Дэманстрацыя пачынаецца ў 10.00 перад будынкам Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Нью-Йорку. ( паміж E 42 i E 43 Street на 1 Avenue)
760 United Nations Plaza New York City, NY 10017, USA
Глядзець мапу |
|
|
Friday, 02 March 2007 |
|
19 сакавіка ў 20:00 на плошчы Каліноўскага ў Менску адбудзецца флэш-моб, мэта якога нагадаць грамадзтву пра тое, што адбывалася на цэнтральнае плошчы беларускае сталіцы год таму. |
|
|
Sunday, 18 February 2007 |
|
18 Лютага, у грамадскай залі Сабора Сьвятога Кірылы Тураўскага, у Брукліне, Беларускі моладзевы рух Амэрыкі зладзіў прэзэнтацыю фільма Юрыя Хашчавацкага "Плошча". Перад праглядам фільма быў зачытаны ліст Зьміцера Марчука, удзельніка падзеяў на плошчы Каліноўскага падчас выбараў у сакавіку 2006 года. Пасьля прагляду адбылося абмяркаваньне фільма, а таксама былі бясплатна распаўсюджаны DVD дыскі з фільмам. |
|
Прабачце, але для прагляду гэтай старонкі ў Вас недастаткова правоў. Вы павінны зайсці як карыстальнік. |
Прабачце, але для прагляду гэтай старонкі ў Вас недастаткова правоў. Вы павінны зайсці як карыстальнік. |