website languages:
Навіны
Артыкулы
Літаратура
Відэа/Аўдыё
 
Аб нас
Нашы ініцыятывы
Бясплатны хостынг
Далучыцца
Кантакт
 
Сябры
Нашы банэры
 




Беларускі Мўзэй, Нью Ёорк, ЗША



Навіны
БЕЛАРУСКІ НАСТРОЙ Адправіць на e-mail
Wednesday, 08 July 2009
28 ліпеня ў Нью-Ёрку адбылася прэзэнтацыя кніжкі (“падарожнага выданьня”) Зянона Пазьняка “Нацыянальныя каштоўнасьці”. Кніга ўяўляе сабой падборку артыкулаў, якія прызначаны ў асноўным дзеля асьветніцтва моладзі. Бальшыня гэтых артыкулаў была эксклюзыўна напісана ў 2000-м годзе і надрукавана ў кнізе “Новае стагоддзе” плюс некалькі апошніх працаў аўтара. Кніжка кішэннага фармату разьлічана на зручнае карыстаньне і паўсядзённасьць.
 
Тыдзень Паняволеных Народаў Адправіць на e-mail
Wednesday, 01 July 2009
Свабода – неад'емнае права кожнага чалавека ад нараджэньня. Кожны год пачынаючы з 1959, калі прэзідэнт ЗША Эзенхауэр абвесціў трэці тыдзень ліпеня Тыднем прыгнечаных нацый, амерыканскі народ пацверджвае сваю прыхільнасць развіцьцю дэмакрацыі, ахове свабод і праў чалавека ва ўсім сьвеце.
 
ЛЕКЦЫЯ І ПРЭЗЭНТАЦЫЯ Адправіць на e-mail
Tuesday, 23 June 2009
28 чэрвеня ў грамадзкай залі Сабора Сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне а 12-й гадзіне 30 хвілінаў адбудзецца прэзэнтацыя новай кніжкі Зянона Пазьняка “Нацыянальныя каштоўнасьці”, выдадзенай у красавіку гэтага года.  Аўтар прачытае лекцыю на тэму: “Нацыянальная культура, яе роля ў сьвеце і ў жыцьці асобы”.
 
Мега-посьпех новага ангельскамоўнага альбому Вольгі Казак (Olyia) Адправіць на e-mail
Saturday, 13 June 2009
15-га травеня заля сабору Сьв. Кірылы Тураўскага адчыніла свае дзьверы прыхільнікам вялікага таленту беларускай сьпявачкі/аўтара/выканаўцы/прадусэра OLYIA (Вольгі Казак). Праграма паўтарыгадзіннага канцэрта ўключала песні з новага сольнага СD сьпявачкі і ўжо вядомыя сінглы ў яе выкананьні.
 
Персанальная выстава Алены Тылькінай “Мары і Думкі” Адправіць на e-mail
Wednesday, 03 June 2009
7 Чэрвеня ў 13.00 Беларускі Музэй у Ню-Ёрку, што месьціцца ў будынку Сабора Сьвятога Кірылы Тураўскага( 401 Атланцік авеню, Бруклін, Ню-Йорк) адчыніць персанальную мастацкую выставу “Мары і Думкі” беларускай мастачкі Алены Тылькінай. Алена прадставіць свае творы з 1979 па 2009 гады.
 
Справаздача Беларускага моладзевага руху Амэрыкі за красавік 2008 – сакавік 2009 Адправіць на e-mail
Saturday, 09 May 2009
25 сакавіка 2009 года Беларускаму моладзеваму руху Амэрыкі споўнілася тры гады.
 
Памяці Яны Паляковай Адправіць на e-mail
Wednesday, 06 May 2009
Два месяцы таму трагічна скончылася жыцьце беларускай праваабаронцы Яны Паляковай. Яна нарадзілася на Ўкраіне, а потым разам зь сям’ей пераехала ў Салігорск. Яна скончыла юрыдычны факультэт БДУ, працавала юрыстам на мясцовым прадпрыемстве “Надзея”, калі звольнілася адтуль, пачала аказваць людзям юрыдычную дапамогу як праваабаронца. Супрацоўнічала зь Беларускім Хэльсынскім камітэтам, а потым, ад 2000 году, з арганізацыяй Алега Волчака “Прававая дапамога насельніцтву”.
 
Чарнобыльскі шлях 2009 у Нью-Йорку Адправіць на e-mail
Sunday, 26 April 2009
26 красавіка  ля будынка ААН  Беларуская Дыяспара Нью-Йорку правела дэманстрацыю прысвечаную 23-й гадавіне тэхнагеннай катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, якая нанесла непапраўныя страты нашай краіне.
 
Канцерт і прэзентацыя новага дыска беларускай спявачкі Волі Адправіць на e-mail
Thursday, 16 April 2009
GLOBAL BEAT ENTERTAINMENT і беларуская спявачка Воля (OLYIA) шчыра запрашаюць усіх на канцерт і прэзентацыю новага дыска спявачкі, што адбудуцца 15-га траўня, 2009.
 
26 красавіка - Чарнобыльскі шлях ля ААН Адправіць на e-mail
Sunday, 12 April 2009
26 красавіка запрашаем усіх на Чарнобыльскі шлях, які пачнецца а 1 гадзіне дня ля будынка ААН.( паміж E 42 i E 43 Street на 1 Avenue)
 
Беларускае “Мастацтва супраць дыктатуры” ў Вашынгтоне Адправіць на e-mail
Monday, 06 April 2009
Выстава "Мастацтва супраць дыктатуры" працягвае свае вандраванне па ЗША. Нагадаем, што аднаіменныя выставы ўжо адбыліся ў Эстонскім парламенце (Таліне, Эстонія), у Фондзе Маршала (Вашынгтон) і ў Беларускім Музэі (Нью Йорк, ЗША). На гэты раз свае памяшканне для выставы ветліва прапанаваў Фонд амерыканскіх даследванняў (Fund for American Studies) у Вашынгтоне. Наведвальнікамі мерапрыемства былі  студэнты розных краін, якія навучаюцца ў Амерыцы і супрацоўнічаюць з вышэй названым фондам.
 
Дзень Волі ў Таліне (фота) Адправіць на e-mail
Sunday, 29 March 2009
Раніцай 25 сакавіка, у дзень абвяшчэння незалежнасці БНР, у старым горадзе Таліна прайшло ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнай дошкі на будынку па вуліцы Вене 19 дзе з 1920 па 1925 год знаходзілася Ваенна-Дыпламатычная місія БНР у Эстоніі пад кіраўніцтвам генерал-лейтэнанта Алега Карчак-Крыніца-Васількоўскага.
 
Cьвяткаваньне Дня Волі ў Ню-Ёрку Адправіць на e-mail
Tuesday, 24 March 2009
22 сакавіка перад будынкам штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку адбылася сьвяточная акцыя, прымеркаваная да 91-х угодкаў aбвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі сабраў разам маладых беларусaў  з Нью-Ёрку, Нью-Джэрсі і Вашынгтону пад лёзунгамі «Магутны Божа». Потым быў зачытаны зварот Старшынi Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонкі Сурвіллы да беларускага народу. У гэты ж час у Катэдральным  Саборы Сьвятога Кірылы Тураўскага Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы ў Брукліне праходзіла Сьвяточнае багаслужэньне.
 
Зварот Івонкі Сурвіллы да беларускага народу з нагоды 91-х угодкаў БНР Адправіць на e-mail
Saturday, 21 March 2009
Дарагія суродзічы‑беларусы! Ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі маю гонар вітаць Вас з нашым вялікім нацыянальным сьвятам, угодкамі абвешчаньня 25 сакавіка 1918 году незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, якія мы называем Днём Волі.
 
Smaliavichy.org: Два гады існавання! Два гады працы! Адправіць на e-mail
Friday, 13 March 2009
Гэта вялікі тэрмін для нас! Самыя дапытлівыя сябры праекту закідалі нас пытаннямі. ЯК усё пачыналася? Мала хто з нас можа аднавіць у памяці, як гэта пачыналася! Узгадваецца толькі зіма 2007...Пачыналася ўсё з ідэі, а потым наша воля вяла нас па правільнаму шляху: хутка ўбачылі на моладзевым сайце банэр "Зрабі беларускі сайт" і, націснуўшчы на яго, апынуліся на старонцы Беларускага моладзевага руху Амерыкі. Гэта сайт беларусаў, якія альбо ў свой час выехалі ў Амерыку на сталае месца жыхарства, альбо ўжо нарадзіліся там. Яны патрыёты сваёй Радзімы, якія пры магчымасці дапамагаюць сваёй Беларусі. Яны абралі свой шлях і спрыяюць усім жадаючым ствараць беларускія сайты, набываючы хостынг і дамены.
 
Праграма мерапрыемстваў да сьвяткаваньня Дня Волі ў Ню-Ёрку Адправіць на e-mail
Wednesday, 11 March 2009
Запрашаем усіх беларусаў, якія пражываюць паблізу Ню-Ёрку, прыняць удзел у адзначэньні нашага нацыянальнага сьвята Дня Волі.
 
 
У Ню-Ёрку адчынілася выстава Алеся Марачкіна (фота) Адправіць на e-mail
Thursday, 19 February 2009
15 лютага ў Беларускім музэі ў Ню-Ёрку, што месьціцца ў будынку Сабора Сьвятога Кірылы Тураўскага, адбылося адкрыцьцё выставы Алеся Марачкіна "Мае мары". Пасьля ранішняй нядзельнай службы ў Саборы Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Брукліне Уладыка Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы япіскап Наваградзкі і Паўночна-Амерыканскі Сьвятаслаў благаславіў адкрыцьцё выставы і пачастунак для яе наведвальнікаў.
 
У Ню-Ёрку і Вашынгтоне прайшлі акцыі падтрымкі І. Шылы, Ф. Вячоркі і З. Хведарука (Фота) Адправіць на e-mail
Tuesday, 10 February 2009
7 лютага ў Ню-Ёрку а 14-й гадзіне ў дзень, калі актывісты Іван Шыла, Франак Вячорка і Зьміцер Хведарук прымалі прысягу ў беларускім войску, Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі правёў 90-хвілінную акцыю падтрымкі маладзёнаў і выказаў сваё "супраць" палітычнаматываваным прызывам, якія ладзяцца на Беларусі. Каля будынку ААН пад шматлікімі бел-чырвона-белымі сьцягамі сабралося больш за паўсотні чалавек.
 
Пэрсанальная выстава Аляксея Марачкіна: "Мары" Адправіць на e-mail
Thursday, 05 February 2009
У нядзелю 15 лютага У Ню-Ёрку ў Беларускім музэі (адрэса: 401 Atlantic Ave., Brooklyn,  N.Y.) адбудзецца адкрыцьцё пэрсанальнай выставы Аляксея Марачкіна і сустрэча з самім мастаком. Пачатак а 12.30.
 
Прабачце, але для прагляду гэтай старонкі ў Вас недастаткова правоў.
Вы павінны зайсці як карыстальнік.
Прабачце, але для прагляду гэтай старонкі ў Вас недастаткова правоў.
Вы павінны зайсці як карыстальнік.
<< У пачатак < Папярэдняя 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Наступная > У канец >>

Усяго 77 - 95 з 229





Бясплатны хостынг

За Беларускую Мову!