website languages:
Навіны
Артыкулы
Літаратура
Відэа/Аўдыё
 
Аб нас
Нашы ініцыятывы
Бясплатны хостынг
Далучыцца
Кантакт
 
Сябры
Нашы банэры
 




Беларускі Мўзэй, Нью Ёорк, ЗША



Навіны
19 верасьня — дзень бел-чырвона-белага сьцяга й Пагоні Адправіць на e-mail
Thursday, 20 September 2007
Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі шчыра віншуе ўсіх беларусаў з Днём нацыянальная сімволікі! Жыве Беларусь і будзе жыць вечна!!!
 
Дзень салідарнасьці ў Вашынгтоне 16 верасьня Адправіць на e-mail
Thursday, 20 September 2007
16 верасьня  вашынгтонская суполка Беларускага Моладзевага Руху Амэрыкі прыняла ўдзел у акцыi  салідарнасьці з палітвязьнямі і зьніклымі палітыкамі Беларусi. Роўна 8 гадоў таму ў гэты дзень былі выкрадзеныя віцэ-сьпікер Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня Віктар Ганчар і прадпрымальнік Анатоль Красоўскі, лёс якіх дагэтуль невядомы.
 
Зварот да беларускага грамадзтва Адправіць на e-mail
Friday, 14 September 2007
Падчас пікету, які адбыўся 8 верасьня ля будынка ААН, быў прыняты зварот да генэральнага сакратара ААН Бан Кі-муна. Зварот заклікае яго паўплываць на становішча на Беларусі і ўзьняць пытаньне аб яе дэмакратызацыі ў Радзе бясьпекі ААН. Праз месяц (8-га Кастрычніка) зварот з усімі сабранымі подпісамі будзе адасланы ў ААН.
 
Акцыя у падтрымку маладых актывістаў на Беларусі Адправіць на e-mail
Sunday, 09 September 2007
8 верасня Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі правёў акцыю у падтрымку маладых актывістаў на Беларусі, якіх антыбеларускі рэжым імкнецца незаконна асудзіць і пазбавіць волі. Ля будынку ААН сабралася каля 20 чалавек з розных гарадоў Амэрыкі: Нью-Йорка, Вашынгтона, Бостана і іншых. Пад час пікету быў зачытаны зварот лідэра беларускага адраджэньня Зянона Пазьняка да моладзі з нагоды Дня Вайсковай Славы і сёняшняй акцыі .
 
Зварот да Генеральнага Сакратара Аб’еднанных Нацыяў Бан Кі-Муна. Адправіць на e-mail
Sunday, 09 September 2007
Народу Беларусі патрэбная Вашая дапамога ў барацьбе за дэмакрытыю і незалежнасьць. Ужо больш за 12 год ён прыгнечаны дыктатарам Аляксандрам Лукашэнка. За час ягонага даўгога кіраваньня ён стварыў паліцэйскую дзяржаву, у якой кожны жыве ў пастаянным страху. Тысячы апазыцыйна настроеных людзей былі арыштаваныя і кінутыя за краты, а некаторыя апызыцыйныя лідары былі забітыя. Дзеля таго, каб атрымаць неабмяжаваную ўладу над народам і назаўсёды застацца кіраўніком, Лукашэнка двойчы зьмяняў Канстытуцыю краіны. Лукешэнка быў навязаны нашай краіне імпэрскай Расеяй, і ён выконвае ўсе Крэмлёўскія загады па зьнішчэньні Беларускай культуры і Беларускай дзяржавы. Усе Беларускія нацыянальныя сымбалі былі забароненыя, уключаючы нацыянальныя сьцяг і герб. Тое самае здарылася з Беларускай мовай.
 
Зорка нашай перамогі (Зварот да моладзі) Адправіць на e-mail
Sunday, 09 September 2007
Дарагія землякі, паважаныя сябры, фронтаўцы, дарагія беларусы!
Віншую Вас з Днём Беларускай Вайсковай славы, выдатным днём нашай гісторыі, велічы і сілы! Такіх дзён і слаўных перамог у нашай мінуласьці, калі наша Вялікае Княства Літоўскае было найвялікшай і наймацнейшай краінай эўрапейскай культуры на ўсходзе Эўропы, -- такіх дзён было шмат. Але з шматлікіх перамог беларусы выбралі і адзначаюць адну – перамогу ў 1514 годзе. Менавіта гэты ўсходні накірунак агрэсіі на наша Княства меў для нас найвялікшую небясьпеку, бо насіў ня толькі захопніцкі, але найперш, варварскі характар. Манголы ня ставілі цывілізацыйных мэтаў, задача была адна – зьнішчыць усё на сваім шляху “да апошняга мора”.
 
8 верасня - дэманстрацыя у падтрымку маладых актывістаў на Беларусі Адправіць на e-mail
Monday, 03 September 2007
8 верасня Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі праводзіць дэманстрацыю у падтрымку маладых актывістаў на Беларусі, якіх антыбеларускі рэжым імкнецца незаконна асудзіць і пазбавіць волі.
 
Акцыя ў Байнэце: падаруй Лукашэнку яго Лунэт! Адправіць на e-mail
Thursday, 30 August 2007
30 жніўня ў беларускім сегменце Інтэрнэта стартавала акцыя «Падаруй Лукашэнку яго Лунэт!»,  якая закліканая прадэманстраваць абсурднасць і небяспечнасць патрабаванняў Лукашэнкі зрабіць кантроль за Інтэрнэтам у Беларусі больш жорсткім. У гэты дзень каля 40 сайтаў, падтрымаўшых гэтую акцыю, размясцілі ў сябе спецыяльныя банэры, якія вядуць іх наведвальнікаў у Лунэт – правобраз Інтэрнэта ў разуменні Лукашэнкі. У прыватнасці, на яго пошукавы сэрвіс Лундэкс, відэа-сэрвіс ЛуТуб, блогі Лу-часопіс.
 
Сайт пра ўрочышча Курапаты www.kurapaty.org Адправіць на e-mail
Wednesday, 29 August 2007
Распачаў працу сайт пра ўрочышча Курапаты - сьвятыю беларускага народу, дзе пахаваныя беларусы – ахвяры расейскага НКВД, зьнішчаныя ў 1929-1937 гг. Сайт выконвае, адначасова, функцыі як сайта-мэмарыяла, так і наваснога сайта і накіраваны на распаўсюд інфармацыі і асвету грамадства пра сучасныя падзеі і гісторыю  "Народнага Мэмарыялу". На старонцы плянуецца змяшчэньне абвестак, навасных паведамленьняў, артыкулаў, фотаздымкаў і відэа файлаў. Існаваньне сайту стала магчымым пры дапамозе сябороў Беларускага Моладзевага Руху Амэрыкі..
 
Праграма падтрымкі беларускага грамадска-палітычнага інтэрнэту. Адправіць на e-mail
Monday, 27 August 2007
У святле жадання ўлад кантраляваць Байнэт і абмежаваць свабоду слова ў ім, у шэрагу грамадска-палітычных рэсурсаў у Беларусі могуць паўстаць праблемы. Беларускі моладзевы рух Амерыкі (www.belmov.org), Інтэрнэт-супольнасць Трэці Шлях (www.3dway.org) , жадалі бы зрабіць сумесную заяву аб тым, што іх праграмы падтрымкі грамадска-палітычнага Байнэту працягваюцца. Ва ўмовах нарастальнага ціску дзяржавы на Сетку мы аб'ядналі нашы высілкі ў рамках Маніфеста «Разам да Перамогі!» (www.peremen.info)  і будзем аказваць комплексную падтрымку праектам грамадскіх ініцыятыў і арганізацый Беларусі.
 
Адказ беларускай моладзі дыктатару лукашенке. Кампанія супраць цэнзуры і кантролю ў Байнэце Адправіць на e-mail
Monday, 27 August 2007
Беларускі інтэрнэт хутка чакаюць цяжкія часы, бо рукі дзяржаўнай машыны дацягнуліся і да гэтага апошняга астраўка волі ў Беларусі. "Анархію ў інтэрнэце трэба спыняць", - заявіў беларускі дыктатар сустракаючыся з сваімі «ручнымі» журналістамі ў рэдакцыі «Савецкай Беларусі». Ён прызнаў, што: "… беларуская дзяржава ў інтэрнэце прысутнічае малаважна. Сярод дзяржаўных сайтаў няма ні аднаго з аўдыторыяй больш 5 тыс. карыстачоў". І панаракаў, што: "Калі пачытаць, што там публікуюць, то мы маем масавы рупар - нават не апазіцыі, а рупар варожых нам галасоў і дзяржаў. Тое, што наша апазіцыя стала іх рупарам - гэта факт". БТ падхапіла эстафету, паказваючы сумнеўныя рэпартажы пра інтэрнэт і вядучы «Сеткавыя войны», суд судзіць сайт адной з партыяў за распаўсюджванне ўвогуле праўдзівых звестак пра сына Козіка, псеўда-парламент гатовы прыняць рэпрэсіўнае заканадаўства ўжо гэтай увосенню…
 
Імпрэза з нагоды 450 – годзьдзя Льва Сапегі (aбноўлена) Адправіць на e-mail
Wednesday, 15 August 2007
19 жніўня 2007г. у Саборы Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Брукліне адбудбылася імпрэза з нагоды 450 – годзьдзя Льва Сапегі, палітычнага, грамадскага і ваеннага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага, які больш за 30 гадоў быў вялікім канцлерам, а гэта значыць другім чалавекам у дзяржаве пасьля вялікага князя Жыґімонта ІІІ.
 
Малебен за ўсю беларускую моладзь Адправіць на e-mail
Monday, 06 August 2007
5 жніўня  2007 году,  у  нядзелю, Саборы  Сьвятога  Кірылы   Тураўскага, ў Брукліне, ЗША адбылася  Сьвятая  Літургія,  якую  адправіў пратаярэй   айцец  Пятро. У  канцы  Літургіі  царкоўны  хор  і ўсе   прысутныя  на  набажэнстве  выканалі  рэліґійны гімн на  словы  Н. Арсеневай   "Магутны  Божа".
 
ЗАПРОСІНЫ. Малебен за беларускую моладзь. Адправіць на e-mail
Tuesday, 31 July 2007
5 жніўня, 2007 году, у нядзелю, у Саборы Сьвятога Кірылы Тураўскага, ў Брукліне, ЗША  адбудзецца Малебен за беларускую моладзь, якая змагаецца за незалежнасьць нашай Бацькаўшчыны.
 
ДЗЕНЬ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ Адправіць на e-mail
Friday, 27 July 2007
17 гадоў таму, 27 ліпеня 1990 г., была прынятая Дэклярацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі, якая зацьвердзіла права беларусаў на самавызначэньне, пабудову дзяржавы з самастойнай унутранай і зьнешняй палітыкай, прыярытэтнае разьвіцьцё нацыянальнай культуры, адраджэньне сваёй мовы, развіцьцё нацыянальна арыентаваных эканамічных стасункаў.
 
Дададзена некалькі відэа стужак Адправіць на e-mail
Tuesday, 24 July 2007
У падзел Відэа/Аўдыё дададзена некалькі відэа стужак .
 
БМРА FOREVER! Адправіць на e-mail
Sunday, 22 July 2007
Роўна год таму паўстала ідэя стварэньня альтэрнатыўнага афіцыйнаму сайту горада Маладэчна. Шмат было задумаў, падрыхтоўкі і, галоўнае, жаданьня зрабіць бачыну, на якой не будзе цэнзуры па палітычных, ідэалягічных ды іншых пытаньнях; першай сапраўднай бачыны горада Маладэчна пераважна на беларускай мове.
 
Прэзыдэнт Камітэту паняволеных народаў: палітыка Лукашэнкі сталінісцкая Адправіць на e-mail
Friday, 20 July 2007
У Нью-Ёрку 15 ліпеня адбыўся традыцыйны штогадовы Марш паняволеных народаў, у якім актыўны удзел узялі беларусы. Удзельнікі Маршу паняволеных народаў у Нью-Ёрку скандавалі: “Лукашэнка – не! Беларусь – так! Жыве Беларусь! Свабода Беларусі!”
 
Зварот Адправіць на e-mail
Thursday, 19 July 2007
Сёньяня, 18 ліпеня, пры дапамозе сябраў Беларускага Моладзевага Руху Амэрыкі была скончана праца над сайтам грамадскага аб’яднання “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” (http://tbm.org.by )

 
Марш Паняволеных Народаў на 5-й эвэню Адправіць на e-mail
Thursday, 12 July 2007
У нядзелю, 15 ліпеня, у Нью Ёрку пройдзе Марш Паняволеных Народаў у рамках Тыдню Паняволеных Народаў, у якім традыцыйна бяруць удзел прадстаўнікі беларускай грамады Амэрыкі.
 
Лекцыя беларускай мовы ( прэм’ера ў Нью Ёрку, ЗША) Адправіць на e-mail
Saturday, 23 June 2007
Міраслаў Дембінскі, Польшча/Беларусь, 2006, 51m, video, doc.Па-польску і па-беларуску з надпісамі на ангельскай мове.Лекцыя беларускай мовы апавядае пра моладзь, якая верыць, што аднойчы Беларусь будзе вольнай.
 
<< У пачатак < Папярэдняя 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Наступная > У канец >>

Усяго 169 - 189 з 230





Бясплатны хостынг

За Беларускую Мову!