website languages:
Навіны
Артыкулы
Літаратура
Відэа/Аўдыё
 
Аб нас
Нашы ініцыятывы
Бясплатны хостынг
Далучыцца
Кантакт
 
Сябры
Нашы банэры
 




Беларускі Мўзэй, Нью Ёорк, ЗША



Артыкулы
Беларуская Прага Свабоды ў Дзень Салідарнасьці Адправіць на e-mail
Friday, 18 September 2009
У Беларусі, Летуве і ЗША па-свойму сустракалі Дзень Беларускай Салідарнасьці. Падзеі дня разгортваліся на трох сцэнах сучаснасьці: Менскай, Віленскай і Вашынгтонскай.
 
Беларусь сустракае расейскія танкі Адправіць на e-mail
Tuesday, 15 September 2009
Запомнім гэты дзень – 9 верасня 2009 года. На усякі выпадак.
Магчыма, нічога занадта ўжо страшнага з краінай пакуль яшчэ не адбудзецца. Але не варта сумнявацца і ў тым, што дзень гэты ў найноўшую гісторыю краіны ўвойдзе. Падзея далёка не другарадная. Побач з ёю ўсе іншыя чэзнуць і адступаюць у цень. І тое, што адбылося, яшчэ не аднойчы ў жыцці кожнага тут адгукнецца.
 
"Расія ў яме" - партрэт краіны, намаляваны прэзыдэнтам Мядзведзевым Адправіць на e-mail
Sunday, 13 September 2009
Карупцыя, сыравінная эканоміка, няякасныя дэмакратычныя інстытуты і слабая грамадзянская супольнасць — вось партрэт сучаснай Расіі. І намаляваў яго не радыкальны апазіцыянер, а сам прэзідэнт Дзмітрый Мядзведзеў.
 
ПАНАВАНЬНЕ ЦЕМРЫ Адправіць на e-mail
Thursday, 12 March 2009
Улада цемры характарызуецца, перш за ўсё, нянавісьцю. Нянавісьць – сутнасьць яе існаваньня. Улада цемры вечна змагаецца зь нейкім і за нешта. Гэта “вечны бой” і вечная нянавісьць, пакуль будзе існаваць аб’ект улады – народ і сама гэтая ўлада.
 
Дзяды, якія вярнулі Беларусь Адправіць на e-mail
Friday, 31 October 2008
"Сябры, сёньня мы сабраліся, каб памянуць нашых продкаў. Усіх, хто жыў на гэтай зямлі і лёг у яе за 1000 гадоў беларускай гісторыі.
 
Найважнейшы палітычны вынік у гісторыі нацыі (Да дваццацігоддзя БНФ) Адправіць на e-mail
Tuesday, 21 October 2008
Пачну з успамінў пра дзень першы. Сёньня шмат хто з удзельнікаў пасяджэньня па ўтварэньню Мартыралёгу Беларусі ў Чырвоным касьцёле ў Менску 19 кастрычніка 1988 года імкнецца прыгадаць, хто ж першым вымавіў словы пра неабходнасьць стварэньня Народнага Фронту. Сяргей Дубавец нават напісаў, што менавіта тыя словы былі самымі важнымі ў гісторыі Фронту, і тут жа падкрэсьліў, што, вось жа, зусім не Пазьняк прамовіў іх упершыню. Асабіста я не памятаю, хто сказаў пра Народны Фронт першым, але у Чырвоны касьцёл у той вечар мы ішлі разам якраз з Сяргеем Дубаўцом і Анатолем Сідарэвічам, -- і па дарозе размаўлялі пра Народны Фронт. І першае, што я пачуў ад Уладзімера Арлова, як толькі ўвайшоў у будынак, было: “Ну ты ведаеш, што будзем ствараць Народны Фронт?”.
 
Эпоха ў жыцьці нацыі (Да дваццацігоддзя БНФ) Адправіць на e-mail
Tuesday, 21 October 2008
Спаўняецца 20 гадоў ад часу ўтварэньня Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” – дэмакратычнага нацыянальна-вызвольнага руху супраць савецкай акупацыі і расейскага камунізму за дэмакратычны лад і дзяржаўную незалежнасьць Беларусі.
 
Сьветлая раніца над Беларусьсю (Да дваццацігоддзя БНФ) Адправіць на e-mail
Monday, 20 October 2008
Вырасла ўжо цэлае пакаленьне нашага народу, для якога існуе толькі цяперашняе status quo: незалежная Беларуская Дзяржава. У 1988-91 гадах адбыліся такія вялікія падзеі, што дагэтуль усе намаганьні русіфікатараў, акупантаў і іхных паслугачоў ня могуць зьмяніць гэтага прызнанага сьветам факту. Без перабольшваньня можна сказаць, што для нашых маладых народнае рушаньне тых гадоў зьяўляецца такой жа хрэстаматыйнай клясікай, як штурм Бастыліі для французкай моладзі, аб’яднаньне Нямеччыны Бісмаркам для нямецкай або рэвалюцыя “Салідарнасьці” для польскіх маладых. Гэта ўжо гісторыя, гэта – пласт, які стаў асновай, грунтам для сёньняшняга разьвіцьця нацыі і краіны. Мы, -- непасрэдныя ўдзельнікі тых падзеяў, -- яшчэ не да канца ўсьведамляем гэты гістарызм. Для нас мінулыя дваццаць гадоў ёсьць арганічная частка нашага жыцьця, а не старонка з хрэстаматыі. Нават ня верыцца, што кастрычнік 1988-га – за даляглядам часу. Здаецца, усё было так нядаўна…
 
Нястрачанае сьвята Адправіць на e-mail
Friday, 01 August 2008
27 ліпеня праз 18 гадоў пасьля абвяшчэньня Дэклярацыі аб Дзяржаўным Суверэнітэце галоўныя ініцыятары ды "рухавікі" прадвіжэньня адпаведнага заканадаўчага акту Зянон Пазьняк ды Сяргей Навумчык, якія стаялі тады на чале незалежніцкага руху Беларусі, сустрэліся са сваімі суайчыньнікамі.
 
Моладзь Зьвяртаецца да Грамадзкасьці Сусвета Адправіць на e-mail
Wednesday, 09 April 2008
Зварот моладзевых лідэраў да беларусаў замежжа, да сябраў Беларусі ў свеце
 
21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы Адправіць на e-mail
Thursday, 21 February 2008
21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны UNESCO 9 гадоў таму.
 
Ліст аб агульнай беларускай справе Адправіць на e-mail
Thursday, 24 January 2008
Цяпер назіраецца ўзмацненьне рэпрэсіяў антыбеларускага рэжыму супраць беларусаў. Але адначасна мацнее і нашае супраціўленьне. Каб вынікова змагацца, мы, усе грамадзяне і патрыёты Беларусі, мусім дакладна ведаць дзьве рэальнасьці: першая – хто наш непрыяцель, чаго ён хоча і што робіць; другая рэальнасьць – чаму мы змагаемся, супраць каго,  чаго хочам дасягнуць змаганьнем.
 
На шляху да захавання беларускай дзяржаўнасці Адправіць на e-mail
Tuesday, 11 December 2007
Як зараз памятаю, на экзамене па гісторыі Беларусі сярод многіх было наступнае пытанне – “Перыяд фарміравання беларуская дзяржаўнасці і яе асноўныя рысы”. Мабыць, ужо і выкрэслена гэтае пытанне, бо не падабаецца беларускай уладзе ўсе, што застаўляе людзей думаць і разважаць у кірунку да самасвядомасці і незалежнасці.
 
Беларускім уладам не патрэбна актыўная, ініцыятыўная моладзь Адправіць на e-mail
Tuesday, 07 August 2007
Як піша аўтарытэтнае аналітычнае беларускае выданне “Беларусы и рынок”, «за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі ўжо трапілі пад крымінальны пераслед 7 актывістаў «Маладога фронту», яшчэ два знаходзяцца ў чаканні суду» (№26 ад 16.07.2007 г., ст. 4).
 
Прабачце, але для прагляду гэтай старонкі ў Вас недастаткова правоў.
Вы павінны зайсці як карыстальнік.
Прабачце, але для прагляду гэтай старонкі ў Вас недастаткова правоў.
Вы павінны зайсці як карыстальнік.
Прабачце, але для прагляду гэтай старонкі ў Вас недастаткова правоў.
Вы павінны зайсці як карыстальнік.
Прабачце, але для прагляду гэтай старонкі ў Вас недастаткова правоў.
Вы павінны зайсці як карыстальнік.
Прабачце, але для прагляду гэтай старонкі ў Вас недастаткова правоў.
Вы павінны зайсці як карыстальнік.
Прабачце, але для прагляду гэтай старонкі ў Вас недастаткова правоў.
Вы павінны зайсці як карыстальнік.
Прабачце, але для прагляду гэтай старонкі ў Вас недастаткова правоў.
Вы павінны зайсці як карыстальнік.
<< У пачатак < Папярэдняя 1 2 3 4 5 6 7 8 Наступная > У канец >>

Усяго 71 - 84 з 105





Бясплатны хостынг

За Беларускую Мову!