|
Артыкулы
|
Wednesday, 30 May 2007 |
|
Мы ўсе памятаем яе з вуснаў мацi, такую мяккую и светлую. Яна – добрая и вяселая, ласкавая и мiлагучная, яна заўседы дапамагае нам жыць, паляпшае настрой і дапамагае змагацца з напасьцямі жыцця. Яна – наша ўсе – наша музыка. |
|
|
Sunday, 01 April 2007 |
|
Былая 10 мільённая нацыя адкінута ў паказчыкі 1970-тых гадоў. Накірунак сур'ёзны, і надзвычайна занепакойвае. Беларуская нацыя, чвэрць якой была трагічна сьцёрта хваляй Другой Сусьветнай вайны, зараз перажывае ўстойлівы заняпад. Адпаведна афіцыйнаму вэбсайту прэзідэнта Лукашэнка, Беларусь мае (-0,06)% прырост насельніцтва з натуральным прыростам насельніцтва ў (-51,5) тысячаў. |
|
|
Wednesday, 21 March 2007 |
|
Палітычная тыранія, уціск свабоды, усебаковы ўрадавы кантроль над жыцьцём грамадзянаў, і палітычнае ўмяшальніцтва ў ва ўсе сьферы сацыяльнай дзейнасьці лічацца ліхімі з’явамі ў новым 21-шым стагодзьдзі. Усё цывілізаваныя дэмакратычныя дзяржавы пагарджаюць такімі прыкладамі таталітарызму як у Кубе, дзе Фідэль Кастра, як галава дзяржавы, галава ўраду, першы сакратар камуністычнай партыі і галоўнакамандуючы ўзброеннымі сіламі, ў сакавіку 2003 года абвясьціў пра свой намер застацца ва ўладзе да канца жыцьця |
|
|
Friday, 09 February 2007 |
|
Кожны сучасны культурны чалавек перш-наперш павінен ведаць, хто ён такі, якая ягоная мова, народ і край, дзе ён жыве, якая ягоная гісторыя. Ён ад малых дзён павінен умець ужо адказаць на самыя простыя асноўныя пытанні, як прыкладам: |
|
|
Thursday, 25 January 2007 |
|
Кожны чалавек мае мару, а калі ён малады, мара пра будучыню набывае падкрэсьлена блакітна-ружовы колер. Яна становіцца паходняй, якая вядзе па ростаням жыцьця і не дае забыцца на юнацкія ідэалы. Мара дае сілы й моц трымацца на віхурах дарослага жыцьця. Канешне, для кожнага запаветная мара зьмяняецца з узростам. |
|
|
Monday, 22 January 2007 |
|
Толькі што прамінуў пік чарговага канфлікту паміж Пуціным і Лукашэнкам. Паступова ўсё вяртаецца да ранейшага інтэграцыйнага маразму, і гэтая палітыка будзе працягвацца далей з абодвух бакоў. |
|
|
Wednesday, 17 January 2007 |
|
Маладыя сябры! Падтрымліваю ваш пратэст супраць антыбеларускай палітыкі Расеі і вашыя дзеяньні ў змаганьні з прамаскоўскім рэжымам на Беларусі. Дванаццаць гадоў антыбеларускай палітыкі і дыктатуры не праходзяць бяссьледна. Наша Бацькаўшчына Беларусь апынулася ў цяжкім стане. Гэта імкнецца скарыстаць цяпер група ўлады ў Маскве. |
|
|
Sunday, 26 November 2006 |
|
Дарагія землякі! Віншую вас у Бацькаўшчыне ў слаўны Дзень слуцкіх герояў Беларусі! Вось прыклад выдатнай і хуткай мабілізацыі на барацьбу з ворагам. Слуцкая брыгада войска Беларускай Народнай Рэспублікі ў колькасьці дзесяці тысячаў жаўнераў (разам з запасам) была створана цягам ўсяго трох дзён і адразу прыступіла да баявых дзеяньняў супраць расейскай “чырвонай арміі”. Гэта сапраўды быў гераічны чын, бо расейскі вораг шматкроць пераважваў у колькасьці і ўзбраеньні. Акрамя таго расейцам, фактычна, спрыяла польскае войска. |
|
|
Monday, 06 November 2006 |
|
Па афіцыйных зьвестках, у Менску і рэгіёнах ваенныя камісары антыбеларускага рэжыму ўжо ініцыююць больш як 300 крымінальных справаў за «ухіленьне» прызыўнікоў ад службы. |
|
|
Friday, 29 September 2006 |
|
Вось “Парыж – Бэрлін – Масква” зноў плянуе свае дзеяньні. 23 верасьня ў Парыжы сабраліся Шырак, Пуцін і Мэркель. Гаспадар, а за ім і госьці ў сваіх прамовах пераконвалі эўрапейцаў, што яны “не ствараюць нейкі адмысловы хаўрус супраць іншых народаў, ня дзейнічаюць насуперак інтарэсаў трэціх краінаў”. У чарговы раз дзьве галоўныя дзяржавы Эўразьвязу вадзілі карагод з крамлёўскім начальнікам. Ды ўсё на тую ж тэму: нафта і газ. Крамлёвец трымаўся ўпэўнена і лагодна запэўніваў, што “энэрганосьбіты будуць паступаць на Захад”. Шырак так узрадваўся, што павесіў на Пуціна ордэн Ганаровага Легіёна. Вышэйшы ордэн Францыі атрымаў арганізатар масавага забойства дзяцей у Беслане. |
|
|
Saturday, 23 September 2006 |
Паважаныя спадарыні і спадары! Вітаю вас на гэтай 27-й сустрэчы беларусаў Паўночнай Амэрыкі ад імя фронтаўцаў і беларускіх адраджэнцаў, якія ў вельмі цяжкіх умовах на Бацькаўшчыне працягваюць змаганьне за Вольную Беларусь!
Вітаю ўсіх прысутных тут ветэранаў Адраджэньня – прадстаўнікоў ваеннай хвалі эміграцыі, а таксама тых беларусаў, якія вымушаныя былі часова пакінуць Бацькаўшчыну з-за перасьледу і антыбеларускай палітыкі.
Вітаю нашых сяброў і прыхільнікаў, нашых беларускіх студэнтаў і гасьцей. |
|
|
Tuesday, 29 August 2006 |
|
Сёння наўрад цi кагосьцi можна здзiвiць шматлiкiмi фактам парушэньняў правоў чалавека беларускай дзяржавай. Паводле меркаваньняў шматлiкiх праваабаронцаў, сёння судзiцца з дзяржаўнымi службоўцамi ў беларускiм судзе – усё роўна што прывучваць воўка да вегетарыянства. Больш за тое, беларусы практычна пазбаўлены магчымасьцi абараняць свае правы ў мiжнародных судах, напрыклад, у Эўрапейскiм судзе па правах чалавека. Беларускiя апазыцыйныя палiтыкi часцяком гавораць пра нейкую кару, якая, нiбыта, чакае ўсiх парушальнiкаў правоў чалавека на Беларусi. Цiкава тое, што такiя выказы не пазбаўлены юрыдчнага сэнсу. |
|
|
Thursday, 24 August 2006 |
|
11-га жніўня газэта “Наша ніва” перадрукавала з нашай фронтаўскай Інтэрнэт-старонкі мой ліст “Яднацца трэба са сваімі”, дзе ў кароткай форме мной растлумачана сутнасьць нацыянальнай здрады беларускаму Адраджэньню той часткі Фронту, якая адкалолася зь Вячоркам, Хадыкам і іншымі і схаўрусавалася з прамаскоўскімі групамі і палітыкамі. У гэтым жа лісьце гаворыцца пра пытаньне аб адказнасьці гэтых людзей перад нацыяй. |
|
|
Tuesday, 22 August 2006 |
|
Гарачым летам 2006 года пуціскі рэжым знаходзіцца на вяршыні свайго віртуальнага трыумфу. Абаронена не толькі расейская, але і міравая палітычная прастора. Нібыта нашкодзіўшыя вучні, схіляюць шыі лідэры міравых краінаў ды выслухваюць зьдзеклівыя вымовы дрэздэнскага маёра. |
|
|
Monday, 21 August 2006 |
|
18 жніўня 2006 г. Дацкая газэта “Information” піша пра новую ініцыятыву Дацкай Народнай партыі. Скандынаўскія нацыяналісты распачалі шырокую грамадзка-палітычную кампанію за прыняцьце новага закону аб дацкай мове, паводле якога афіцыйныя ўстановы павінны будуць выконваць усе пісьмовыя матэрялы і дакумэнтацыю толькі на дзяржаўнай дацкай мове. Газэта друкуе некалькі прыкладаў цяперашняй бюракратычнай “навамовы”, шчодра перасыпанай амэрыканскімі і ангельскімі “пантовымі” слоўцамі. |
|
|
Saturday, 19 August 2006 |
|
Апошнім часам на нашу фронтаўскую э-по і на маё імя пачасьціліся лісты маладых беларусаў, якія хочуць даведацца, што сталася з Народным Фронтам, чаму раскалоўся, чаму змалела ягоная сіла і палітычныя ўплывы. Шмат каго бянтэжыць рэзкая крытыка з нашага боку цяперашняй “кааліцыйнай апазыцыі” і крытычныя ацэнкі дзеяньняў яе ўдзельнікаў і асобаў. Вось тыповыя пытаньні: |
|
|
Thursday, 10 August 2006 |
|
Аказваецца для сябе, ва ўнутранным ужываньні яны даўно ўжо карыстаюцца акупацыйнай сымволікай — сьцягам і гэрбам Расеі. У лукашысцкай “палаце”, якую яны выстаўляюць нібыта парлямантам, даўно вісяць расейскі сьцяг і двугаловы расейскі імпэрскі гэрб. Дванаццаць гадоў беларусы пра гэта ня ведалі. Бо антыбеларускі рэжым не афішуе свайго ўнутраннага жыцьця. Але гэта не было і вялікім сакрэтам. Шмат хто бачыў. |
|
|
Thursday, 10 August 2006 |
|
Пра тое, наколькі зьмянілася жыцьцё ў Беларусі за апошнія дванаццаць гадоў, піша ў сваім лісьце на “Свабоду” Мікола Канаховіч з Пружанаў. “На гэта пытаньне я адказваю з болем у сэрцы й са сьлязьмі на вачах. Памятаю той цёплы сонечны дзень, калі ўпершыню ў нашым мястэчку над будынкам райвыканкаму ўзьнімалі бел-чырвона-белы сьцяг. На плошчы сабралася шмат людзей. Хто радаваўся, хто лаяўся, хто – пазяхаў. |
|
|
Thursday, 10 August 2006 |
|
Галоўныя рысы яго характару — гарачы патрыятызм і надзвычай высокае пачуцьцё ліцьвінскага гонару — на ўсю поўніцу выявіліся яшчэ ў раньнім юнацтве ў Віленскім калегіюме айцоў-езуітаў. Ужо тады яны, гэтыя рысы, няраз рабіліся прычынаю сьмешных, трагікамічных, а часам і драматычных падзеяў і ўчынкаў. Калі, да прыкладу, шкаляры, падзяліўшыся на “ліцьвінаў” ды “маскалёў”, гулялі ў вайну, і Тадэвушу выпадала быць “ліцьвінам”, ён заўсёды апынаўся ў ліку пераможцаў. Затое, калі ў выніку лёсаваньня мусіў ваяваць на баку “маскалёў”, мог саступіць нават найслабейшаму суперніку-“ліцьвіну”. Праз колькі гадоў Рэйтан убачыць у доме сваёй нявесты партрэт расейскага імпэратара Пятра І і адразу абвесьціць пра намер адмовіцца ад шлюбу. |
|
|
Sunday, 06 August 2006 |
|
6 жніўня 2006 г. Польская газэта “Zycie Warszawy” таксама паведамляе пра музэйны скандал. Але сутнасьць канфлікту і афарбоўка паведамленьня зусім іншыя чым у расейцаў (маецца на ўвазе кража музэйных рэчаў ў Пецярбургу). У сувязі з судовай справай імёны не паведамляюцца. Аднак стала вядома, што нашчадак аднаго з вязьняў Асьвенцыму патрабуе ад дырэкцыі мэмарыяльнага музэя ў Асьвенцыме аддаць ягонай сям’і чамадан з экспазіцыі музэя. |
|
|
Sunday, 06 August 2006 |
|
5 жніўня 2006 г. Летувіская газэта “Lietuvos Rytas” публікуе рэпартаж маладой журналісткі Агне Друмяліте са Славеніі. Вялікая група летувіскай моладзі аўтастопам падарожнічае па маршруце Вільня – Стамбул. Па дарозе яны знаёмяцца зь людзьмі, гарадамі, музэямі, традыцыямі. Пасьля Польшчы, Аўстрыі і Славеніі іхны шлях пройдзе праз Босьнію, Чарнагорыю, Албанію і Грэцыю. |
|
| << У пачатак < Папярэдняя 1 2 3 4 5 Наступная > У канец >>
| | Усяго 85 - 105 з 105 |
|
|