website languages:
Навіны
Артыкулы
Літаратура
Відэа/Аўдыё
 
Аб нас
Нашы ініцыятывы
Бясплатны хостынг
Далучыцца
Кантакт
 
Сябры
Нашы банэры
 




Беларускі Мўзэй, Нью Ёорк, ЗША



Пэрсанальная выстава Аляксандра Грыгор’ева Адправіць на e-mail
Monday, 21 January 2008
10-га лютага, у грамадскай залі Сабору Сьвятога Кірылы Тураўскага, Беларускі Музэй у Нью Ёрку адчыніў пэрсанальную выставу беларускага мастака Аляксандра Грыгор'ева. У ЗША мастак выстаўляецца ўпершыню. На выставу здолеў прывезьці толькі частку сваіх твораў. Два з іх ён ахвяраваў музэю.

Перад наведвальнікамі выставы выступіў лідэр Беларускага Народнага Фронту Зянон Пазьняк. Ён падкрэсліў важнасць такіх мерапрыемстваў для нацыянальнага адраджэньня. Тут, на чужбіне, мы сутыкаемся з беларускім мастацтвам.

Для творчасьці Аляксандра Грыгор'ева характэрна алегарычнае мысленне- самабытная мастацкая мова. Асноўнай мелёдыяй палотнаў зьяўляецца вобраз самотнасьці, які падобны да твораў Экзюперы. Калі больш уважліва прыглядзецца да карцінаў, то пабачым скрытую беларускую ментальнасць. Акрамя жывапісу мастак таксама працуе ў галіне графікі і сцэнаграфіі.

У гонар горада Брэста, з якога прыехаў Аляксандр Грыгор'еў прагучала песьня "Брэсцкі вальс" у выкананьні Ліны Сагановіч. Яшчэ яна разам с Тацьцянай Красоўскай прачытала душэўныя вершы Iвана Лагвіновіча пра тугу па Радзіме.

 

 

 

 

 

 

 

 

Натальля Рабава

 
< Папяр.   Наст. >





Бясплатны хостынг

За Беларускую Мову!