|
Паказ фільму "Беларускі пасляваенны антысавецкі супраціў 1944-1959 гг." |
|
|
Saturday, 16 February 2008 |
24 лютага ў 2:30 у грамадзскай залі Катэдральнага Сабору Сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне адбудзецца паказ фільму "Беларускі пасляваенны антысавецкі супраціў 1944-1959 гг." рэжыссёра Антося Цялежнікава.
Вашай увазе будзе прадстаўлены першы дакумэнтальны фільм: Беларускі антысавецкі пасляваенны супраціў 1944-1959 гг. з сэрыі "Беларускі Рэзыстанс" Да сеньняшняга дня ў Рэспубліцы Беларусь пад забаронай знаходзяцца любыя згадкі і інфармацыі пра пасьляваенны антыбальшавіцкі супраціў. Дзяржаўная прапаганда часам узгадвае толькі пра "фашысцкіх недабіткаў ды бандгрупы". Але пасьляваенны нацыянальны беларускі супраціў – гэта выразны доказ й прыклад змаганьня тысячаў беларускіх патрыётаў за дзяржаўную незалежнасьць Беларусі. Ім усім, жывым й загінуўшым, прысьвячаецца гэты фільм. 401 Atlantic Avenue, Brooklyn, NY 11217. Глядзець мапу Тэл. для даведак: US +1 7182371600 Call |