website languages:
Навіны
Артыкулы
Літаратура
Відэа/Аўдыё
 
Аб нас
Нашы ініцыятывы
Бясплатны хостынг
Далучыцца
Кантакт
 
Сябры
Нашы банэры
 




Беларускі Мўзэй, Нью Ёорк, ЗША



Віншуем усіх суайчыньнікаў з вялікім нацыянальным сьвятам 25 сакавіка - Днём Волі Адправіць на e-mail
Tuesday, 25 March 2008
Ад імя  Беларускага Моладзевага Руха Амэрыкі віншуем усіх суайчыньнікаў з вялікім нацыянальным сьвятам 25 сакавіка - Днём Волі! 25 сакавіка зьяўляецца для беларусаў знакавай, вызначальнай датай ХХ–га стагоддзя і ў цэлым ва ўсёй гісторыі Беларускай нацыі. Нічога няма важнейшага ў жыцьці нацыі як дасягненьне ёю незалежнасьці і стварэньне нацыянальнай дзяржавы. Такая падзея ўваходзіць ў вечнасьць. Яна грунт, на якім стаім, і пуцяводная зорка па якой ідзем.

Нават цяпер пры антыбеларускім рэжыме і рэпрэсіўнай палітыцы, пэрспэктыву нашага нацыянальнага існаваньня зьберагае нам наша дзяржаўная незалежнасьць. Беражэм яе як агульнае дасягненьне, як найвялікшую каштоўнасьць і найвялікшую заваёву народа.

Жыве Беларусь!
 
< Папяр.   Наст. >





Бясплатны хостынг

За Беларускую Мову!