|
26 красавіка - Чарнобыльскі шлях ля ААН |
|
|
Monday, 07 April 2008 |
|
Прайшоў ужо 22 год пасьля трагічнай для Беларусі даты – 26 красавіка. Найбуйнейшая ў гісторыі тэхнагенная катастрофа нанесла непапраўныя страты нашай краіне. Прыкладна 2/3 радыеактыўных выкідаў аселі на нашай зямлі, забрудзіўшы прыкладна пятую частку тэрыторыі з 20% насельніцтва. Амаль усю Беларусь накрыла першая хваля кароткажыцьцёвых радыенуклідаў, частку якіх асаджалі на нашай тэрыторыі прымусова, каб не пайшлі на Маскву. Усё рабілася пад прыкрыцьцём злачыннай сакрэтнасьці, і людзі не маглі абараніцца ад гэтага ўдару.
Мы - закладнiкi ўладаў, якiя ня дбаюць пра здароўе i жыцьцё людзей. Мы патрабуем: - сказаць праўду пра наступствы катастрофы;
- аднавіць усе ільготы грамадзянаў, пацярпелых ад катастрофы на ЧАЭС;
- адмяніць абмежаваньні на гуманітарную дапамогу з-за мяжы;
- аднавіць спэцыялізаваныя мэдычныя ўстановы і радыяцыйны кантроль прадуктаў;
- адсялiць людзей з моцна заражаных тэрыторыяў (15 i больш кюры);
- спынiць вытворчасьць прадуктаў на забруджаных тэрыторыях;
- спынiць прымусовае разьмеркаваньне студэнтаў.
Мы хочам жыць у свабоднай краiне, улады якой ня хлусяць сваiм грамадзянам. Мы хочам мець будучыню. Мы выйдзем на Чарнобыльскi шлях! 26 красавіка запрашаем усіх на Чарнобыльскі шлях, які пачнецца а 11 гадзіне раніцы ля будынка ААН.( паміж E 42 i E 43 Street на 1 Avenue) 760 United Nations Plaza New York City, NY 10017, USA |