website languages:
Навіны
Артыкулы
Літаратура
Відэа/Аўдыё
 
Аб нас
Нашы ініцыятывы
Бясплатны хостынг
Далучыцца
Кантакт
 
Сябры
Нашы банэры
 




Беларускі Мўзэй, Нью Ёорк, ЗША



Справаздача дзейнасьці Беларускага Моладзевага Руху Амэрыкі за год 2007-2008 Адправіць на e-mail
Friday, 23 May 2008
1 Другі год свайго існаваньня Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі працягваў аб’яднаньне і супрацоўніцтва з беларускай моладзьдзю па ўсім сьвеце. Сумесна з моладзевымі арганізацыямі Бунт, Ініцыятыва, Паветра, Погляд і Трэці Шлях быў падпісаны маніфест “Час Перамагаць!” мэтай якога зьяўлецца аб'яднаньне апазіцыйных сілаў для перамогі над рэжымам А. Лукашэнкі. Стратэгія змаганьня прадугледжвае дыялог з людзьмі, выпрацоўку агульнага бачаньня ў адносінах да будучыні нашай краіны, заснаванай перадусім на беларускіх інтарэсах.

У межах маніфеста “Час Перамагаць!” сябры руху прынялі ўдзел у кампаніі супраць цэнзуры ў інтэрнэце. Кампанія распачалася з акцыі супраць спробаў беларускіх уладаў манапалізаваць Байнэт у якой узялі удзел каля 40 беларускіх інтэрнэт сайтаў. (http://fromlu.net )

1-4 сакавіка сябры руху наведалі Талін і ўзялі ўдзел ў кангрэсе новай дыяспары Эўропы і ЗША, а таксама прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў Беларусі. У кангрэсе узялі ўдзел дэлегаты з больш як 25 розных арганізацыяў, партыяў і груп.

З ініцыятывы нашай арганізацыі, сумесна з удзельнікамі маніфесту “Час Перамагаць!”, было вырашана заснаваць штогадовую узнагароду за дасягненьні ў змаганьні за вольную Беларусь, ордэн Свабоды імя Кастуся Каліноўскага. Першая ўзнагарода была ўручана Зьмітру Дашкевічу. 

2. Пры спрыяньні і актыўнай дапамозе рады Сабору Святога Кірылы Тураўскага ў Брукліне сябрамі руху быў створаны, афіцыйна зарэгістраваны і распачаў сваю працу Беларускі Музэй у Ню-Ёрку. (www.belmuseum.org) Парахвіяне царквы і сябры руху прымалі актыўны удзел у будаўніцтве музэю і ў правядзеньні выставаў. Сумеснымі намаганьнямі ўдалося забясьпечыць прылёт 3-ох мастакоў з Беларусі. У цэлым, за год было праведзена 6 мастацкіх выстваў з удзелам такіх вядомых беларускіх мастакоў як Мікола Купава, Ўладзімер Новак, Генадзь Драздоў, Аляксандр Грыгор'еў. Былі праведзены 2 групавыя выставы ў якіх былі прадстаўлены працы з калекцыі Музэю. Таксама была праведзена імпрэза з нагоды 450 – годзьдзя Льва Сапегі на якой быў прадстаўлены новы твор Алеся Шатэрніка.
 
3. Праграма бясплатнага хостынгу існуе ужо 2 гады. Сёлета яна працягвала імкліва разьвівацца, працягвалася выдача хостынгаў і даменных імёнаў, аказвалася падтрымка ў распрацоўцы і адміністраваньні сайтаў беларускіх недзяржаўных арганізацыяў. Да фундатараў праграмы далучыўся “Трэці Шлях”, дзякуючы гэтаму была павялічана колькасьць і палепшана якасць тэхнічнага абсталяваньня і праграмнага забеспячэньня. У межах праграмы распачало працу шмат новых сайтаў уключаючы: Праэкт “Хакей.BY - Сусьветны хакей па-беларуску”(www.hockeyby.org ); Сайт пра ўрочышча Курапаты (www.kurapaty.org); Сайт “Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны” (tbm.org.by). На дадзены момант звыш за 100 сайтаў карыстаюцца нашымі паслугамі.

4. За другі год існаваньня пашырылася колькасьць сябраў Беларускага Моладзевага Руху ў Амэрыцы. Праводзілася агітацыя сярод моладзі з мэтай далучыць больш актывістаў да беларускай справы. Так, 8 верасьня была зарганізавана суполка ў Вашынгтоне, якая адразу распачала актыўную дзейнасьць і не спыняла тэмпаў на працягу усяго году. Таксама надалей плянуецца адкрыцьцё суполкі у штаце Масачусэтс. Новым сябрам руху, якія актыўна бралі ўдзел у штодзённай працы, была аказана дапамога ў эміграцыйных пытаньнях. Для наданьня руху афіцыйнага статуса была зарэгістраваная Беларуская Фундацыя.
 
 
5. На працягу году было праведзена шмат палітычных дэманстрацый і акцый ля штабкватэры ААН, каб зьвярнуць увагу міжнароднай супольнасьці да праблемаў Беларусі. Таксама быў падпісаны “Зварот да Генеральнага Сакратара Аб'еднаных Нацыяў Бан Кі-Муна” у якім беларусы ЗША папрасілі Бан Кі Муна запатрабаваць ад Беларускага Ўраду спыніць перасьледы моладзі па палітычных матывах. А таксама ўзьняць пытаньне дэмакратызацыі Беларусі на паседжаньні Савета Бясьпекі, каб зьвярнуць увагу на жахлівыя парушэньні правоў чалавека ў Беларусі. Сябрамі руху быў праведзены шэраг імпрэзаў сярод якіх прэзэнтацыі фільмаў: “Плошча”, “Беларускі Супраціў”.

6. Сябры руху актыўна ўдзельнічалі ў аднаўленьні царквы і працягвалі дапамагаць ў рамонтных працах сьвятыні - Сабору Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Брукліне.

5.17.2008 Нью-Ёрк

Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі

 

 

 

 
< Папяр.   Наст. >





Бясплатны хостынг

За Беларускую Мову!