website languages:
Навіны
Артыкулы
Літаратура
Відэа/Аўдыё
 
Аб нас
Нашы ініцыятывы
Бясплатны хостынг
Далучыцца
Кантакт
 
Сябры
Нашы банэры
 




Беларускі Мўзэй, Нью Ёорк, ЗША



Беларусы вышлі на Марш ў Нью Ёрку Адправіць на e-mail
Monday, 14 July 2008
У нядзелю, 13 ліпеня, у Нью Ёрку  адбыўся  Марш Паняволеных Народаў, які ад 1959 году праводзіцца кожны год, каб прыцягнуць увагу грамадзтва да праблемаў паняволеных нацыяў, якія пакутавалі й пакутуюць пад дыктатарскімі ды таталітарнымі ўрадамі, а таксама пад чужынскім панаваньнем.

Сябры Беларускага Моладзевага Руха Амэрыкі прынялі актыўны удзел у гэтым мерапрыемстве, каб узьняць свой голас супраць пра-маскоўскага дыктатарскага рэжыму Лукашэнкі, каб паказаць волю да змаганьня за дэмакратычную і сапраўды незалежную Бацькаўшчыну, каб прыцягнуць увагу амэрыканскага грамадства да праблемаў Беларусі.

Маладыя беларусы і беларускі вышлі на Марш ў Нью Ёрку, каб нагадаць усім, што сьвет яшчэ поўны ўціску і прыгнёту, што свабода не прыходзіць сама па сабе, што за яе трэба змагаццаю.

Фотаздымкі зроблены Анатолем Старковым і Сяргеям Навумчыкам(Radio Liberty)

 
< Папяр.   Наст. >





Бясплатны хостынг

За Беларускую Мову!