Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне (БАЗА) і Згуртаваньне Беларусаў Канады (ЗБК) паведамляюць, што 28-я Сустрэча Беларусаў Паўночнай Амэрыкі адбудзецца 30-31 жніўня 2008 году ў Беларуска-Амэрыканскім Грамадзкім Цэнтры ПОЛАЦАК, 11022 Webster Rd, Strongsville, OH 44136.
Субота, 30-га жніўня Ад 1-й гадзіны папаўдні аж да вечара: Народны Кірмаш на пляцоўцы Полацку з музыкай, пачастункамі. Працяглы паказ новых фільмаў і ручных вырабаў, спартовыя спаборніцтвы, выстава і продаж кніжaк, дыскаў, сувэніраў, багатая лятарэя. Увечары вячэра з супольнымі сьпевамі, музыкай... Нядзеля, 31-га жніўня Пасьля Багаслужбы выстава беларускіх мастакоў і ўрачысты банкет.
Канфэрэнцыя сустрэчы на тэму: Год беларускай дзяржаўнасьці. Round Table Discussion in English: Topic: What is the Role of the Next Diaspora Generation?
Вялікі канцэрт, у якім бяруць удзел опэрны сьпявак Віктар Скoрабагатаў, жаночы ансамбаль з Канады “Яваровы Людзі”, выканаўца беларускіх мэлёдыяў Федзя Паўлавец, паэт-бард Сяржук Сокалаў-Воюш, жаночы хор з Кліўленду, таленавітыя беларускія дзеці. Будзе паказаная на экране песьня “Крыніца” ў выкананьні Данчыка. Увечары забава, танцы і гульні пад жывы аркестр з багатым буфэтам. ____________________________________________________________________________________
Зь Нью-Ёрку/Нью-Джэрзі ў Кліўленд паедзе аўтобус. Жадаючыя замовіць месцы зьвяртайцеся на кантактныя тэлефоны, пададзеныя ніжэй. Пакоі ў блізкіх гатэлях трэба замаўляць асабіста.
У Стронгсвіле – Holiday Inn (Belarus Convention Rate $89) тэл: (440) 268-1023. Motel 6 (Belarus Convention $49) тэл: (440) 238-0170. У Мідлбург-Гайтс, выгадна тым, хто прыедзе аўтам Motel 6 ($55 – confirmation number 171 9590 Tel (440) 234-0990. Ці Holiday Inn у Стронгсвіле, які мае транспарт з лётнішча і басэйн пад дахам.
Кантакты: Грамадзкі Цэнтар ПОЛАЦАК: тэл./факс (440) 572-3008. (Пакіньце на аўтаадказьніку нумар тэлефона і паведамленьне.) Галоўная Ўправа БАЗА: Вячка Станкевіч, тэл. (732) 222-1951. Сяржук Капытка, тэл. (718) 740 4068. Чыкага: Ванкарэм Нікіфаровіч, тэл. (847) 419-1943. Галоўная Управа ЗБК: Дзьмітры Эльляшэвіч, тэл. (905) 760-7447. |