|
Зварот Беларускага Моладзевага Руха Амерыкі ў падтрымку народа Грузіі |
|
|
Friday, 15 August 2008 |
|
Cябры Беларускага Моладзевага Руха Амерыкі выказваюць глыбокае спачуваньне народу сувэрэннай Грузіі ў сувязі з ваеннымі дзеяньнямі з боку Расеі.
Мы хацім запэўніць вас, што вы не адны. Мы выступаем разам за адно і тое ж права самім вызначаць сваю будучыню.
У чарговы раз Расея дэманструе ўсяму сьвету сваю агрэсіўнасьць і нізкія разбойныя дзеяньні ў дачыненьні да вольных народаў, паказвае, што зьяўляецца падпальшчыкам вайны і пагрозай свабоднаму чалавецтву. Мы заклікаем расейскіх вайскоўцаў спыніць бясчынства на тэрыторыі Грузіі. Мы заклікаем палітычныя партыі і арганізацыi міжнароднай супольнасьці прызнаць Расею агрэсіўнай краінай і прымусіць яе паважаць тэрытарыяльную цэласнасьць Грузіі.
Cвабода вартая таго, каб за яе змагацца. Мы разам!
Жыве незалежная Грузія! Жыве незалежная Беларусь! Sign Petition |