website languages:
Навіны
Артыкулы
Літаратура
Відэа/Аўдыё
 
Аб нас
Нашы ініцыятывы
Бясплатны хостынг
Далучыцца
Кантакт
 
Сябры
Нашы банэры
 




Беларускі Мўзэй, Нью Ёорк, ЗША



БЕЛАРУСКІ ФЭСТЫВАЛЬ ў Нью-Йорку Адправіць на e-mail
Saturday, 04 October 2008
Парахвіяльная Рада, Сястрынства Катэдральнага Сабору Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Брукліне да Рада Беларускага Музэя ў Нью-Йорку запрашаюць Вас на БЕЛАРУСКІ ФЭСТЫВАЛЬ, які адбудзецца ў нядзелю, 5 кастрычніка 2008 году, пасьля Сьвяточнай Літургіі. Сьвяточная Літургія пачнецца а 10 гадзіне раніцы. Запрашаем на набажэнства, і да ўдзелу ў беларускім ФЭСТЫВАЛІ з удзелам народный артысткі Беларусі, лаурэата міжнародных конкурсаў, Валянцінай Пархоменкай з ансамблем Казакоў!

ПРАГРАМА:
1. Пачастунак.
2. Адкрыцце пэрсанальнай выставы вядомага беларускага мастака Ўладзімера Новака.
3. Выстава народных вырабаў.
4. Агульныя песьні ды танцы.
5. Лятарэя.
6. Паказ беларускіх відэафільмаў.

Кошт пачастунку ў залі:
$ 25 - дарослым
$ 10 – дзецям 12 – 16 год
Бясплатна - дзецям да 12 год

За асобны кошт будуць прадавацца беларускія стравы ды сувэніры перад будынкам Царквы.

Даехаць падземнымі цягнікамі: B, Q, 2, 3, 4, 5 да прыпынку Atlantic Ave;
цягнікамі: D, M, R, N да прыпынку Atlantic Ave – Pacific Str.
Цягнікамі: A, C, G да прыпынку Hoyt-Schermerhorn Str.

Паркаваць самаходы можна на платных стаянках, або ў гаражы на Hoyt-Schermerhorn Str. – два блёкі паралельна Atlantic Ave.

Беларускі Фэстываль праводзіцца ў рамках славутага міжнароднага кірмашу "Atlantic Antic".

www.belaoc.org
www.belmuseum.org
 
< Папяр.   Наст. >





Бясплатны хостынг

За Беларускую Мову!