website languages:
Навіны
Артыкулы
Літаратура
Відэа/Аўдыё
 
Аб нас
Нашы ініцыятывы
Бясплатны хостынг
Далучыцца
Кантакт
 
Сябры
Нашы банэры
 




Беларускі Мўзэй, Нью Ёорк, ЗША



Дзяды у Ню-Ёрку Адправіць на e-mail
Monday, 03 November 2008
У нядзелю 2-га лістапада Беларускі моладзевы рух Амэрыкі каля будынку ААН у Ню-Ёрку правёў мітынг-пікет прысвечаны Дзядам – дню памяці продкаў. Ў акцыі ўдзельнічала ў асноўным беларуская моладзь з розных штатаў Амэрыкі.

 

Ускосным чынам паўдзелнічалі ў акцыі і шматлікія aмэрыканцы. Cправа ў тым, што адзін з плякатаў быў надрукаваны па ангельску з наступным тэкстам:»Пасыгналь у падтрымку Беларускай свабоды».

І мясцовыя уладальнікі аўто з задавальненьнем гэта рабілі, а нейкі кіроўца вялікага аўтобуса спыніўся і крыкнуў на ўсю Першую Авеню: «Жыве Беларусь!».

Разам з моладзьдзю у пікеце ўдзельнічалі вядомыя беларусы – Старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі – БНФ Зянон ПАЗЬНЯК і сябра Сойму гэтай партыі, сябра Беларускага Саюзу мастакоў Яўген ШАТОХІН, які прыляцеў днямі ў Нью-Йорк з пэрсанальнай выставай.

Пасьля пікету ўсе сабраліся ў саборы Сьв.Кірылы Туроўскага, дзе Зянон ПАЗЬНЯК меў прамову, прысьвечаную Дзядам. Потым адбыўся прагляд фільма «Дарога на Курапаты» (1990 г.) які быў забаронены на Бацькаўшчыне.

www.belmov.org

www.belmovdc.org

 
< Папяр.   Наст. >





Бясплатны хостынг

За Беларускую Мову!