|
УШАНАВАНЬНЕ ГЕРОЯЎ СЛУЦКАГА ЎЗБРОЙНАГА ЧЫНУ |
|
|
Monday, 01 December 2008 |
|
29 лістапада 2008году, на беларускіх могілках у Іст Брансвіку, штат Нью Джэрсі, была адпраўлена паніхіда па змагарах Слуцкага Ўзбройнага Чыну, якую адправіў пратаярэй а. Зінові. Пасьля асьвечаньня крыжа і вянка, вянок быў усталяваны ля абэліску усім загінуўшым у змаганьні за вольную Беларусь. З прамовай перад прысутнымі выступіў
Старшыня Кансэрватыўна- Хрысьціянскай Партыі – БНФ Зянон Пазьняк, які распавядаў аб значэньні гэтай падзеі нават і ў сучасны перыяд.
Ён выказаў спадзяваньне, што, у будучыні, гэты дзень 27 лістапада павінен быць нацыянальным сьвятам.
30 лістапада, у Брукліне, у Катэдральным Саборы Сьвятога Кірылы Тураўскага, мітрафорным пратаярэям а. Міхайло была адпраўлена Сьвятая літургія, а па заканьчэньні яе была адпраўлена паніхіда па загінуўшых героях Слуцкага Ўзбройнага Чыну.
У грамадзкай залі, пасьля невялічкага пачастунку адбылася сустрэча парахвіян зь Зянонам Пазьняком – Старшынёй Кансэрватыўна – Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Ён вельмі зьмястоўна распавёў пра падзеі на Случчыне, а дапоўніў яго Антон Шукелойць. Доўга, за кубкам кавы, узгадвалі подзьвігі герояў нашай Бацькаўшчыны.
Ліна Сагановіч |