|
14 сьнежня 2008году, ў Беларускім музэі па адрасе 401 Atlantyk Ave., Brooklyn, N.Y., працягвае працаваць пэрсанальная выстава Беларускага Яўгена Шатохіна "Мая і твая Беларусь", куды дадаліся новыя творы мастака. Гэта малюнкі зробленыя пад час яго побыту ў Нью-Ёрку. Менавіта ў Нью-Ёрку распачата новая нізка пад умоўнай назвай "Беларуская Амэрыка". Мясьціны звязаныя зь імям Тадэвушка Касьцюшкі – гэта ёсьць лейтматыў новых твораў Яўгена Шатохіна. Трапілі ў экспазыцыю некалькі партрэтаў дзеячоў сучаснай эміграцыі. Таксама экспануецца адзін з варыянтаў партрэта КанстанцінаАстрожскага (Ворша.Ноч перад бітвай), над якім мастак працуе не першы год.
Сам мастак адзначае працы зробленыя ў Амэрыцы, як сабраны матэрыял для будучай працы ў Беларусі, куды ён вяртаецца напрыканцы бягучага года. Сваеасабовы "пленер" праведзены ў Амэрыцы, быў вельмі выніковым. Зроблены добры пачатак будучай працы. "Што атрымаецца надалей – пакажа час" – кажа сам Яўген Шатохін. На Амэрыканскім кантынэнце гэта першая выстава Яўгена Шатохіна.
Да гэтага часу, пачынаючы з сямідзесятых гадоў мінулага стагодзьдзя, мастак выстаўляў свае творы ў асноўным у Эўропе. Гэта – Францыя, Нямеччына, Польшча, Бэльгія, Расея, Украіна. Нельга не адзначыць і актыўную выставачную дзейнасьць Я. Шатохіна на Бацькаўшчыне, ў Беларусі. Толькі ў 2008 годзе прайшлі пэрсанальныя выставы мастака ў Берасьці, Полацку, Віцебску. Менску.
Запрашаем наведаць новую экспазыцыю "Мая і твая Беларусь", пасьля
Літургіі, а 12-й гадзіне дня.











www.belmuseum.org |