|
18 студзеня ў 12.30 ў Беларускім музэі па адрасе 401 Atlantic Ave., Brooklyn, N.Y. адбудзецца адкрыцьцё выставы "СОНЦАКРЫЖ" і сустрэчa з вядомым беларускім скульптарам і мастком Алесем Шатэрнікам , які акрамя твораў выяўленчага мастацтва прэзэнтуе , выдадзеную ў Менску, сваю новую Кнігу-альбом ,, СОНЦАКРЫЖ ,, Альбом складаецца з трох часткаў- Форма, Колер, Слова. Як вызначае аўтар сваю творчасьць -,,Жывапіс, гэта дзьвухмерная прастора, скульптура- трохмерная, а паэтычнае Слова выходзіць па замежы гэтых прастораў і набліжаецца да чацьвертага вымярэньня- Боскага Слова -,, Напачатку было Слова..."
"СОНЦАКРЫЖ" - паэма напісаная Алесем Шатэрнікам, яшчэ у 2002 годзе, гэта паэтычна-метафарычны вобраз, аб Бацькі і Маці, аб Журбе і Радасьці, аб Жыцьці і Вечнасьці ...Алесь вядомы як скульптар і мастак, на прэзэнтацыі "СОНЦАКРЫЖА" ў Беларусі, аўтар пачуў высокую адзнаку ні толькі як творца жывапісу і скульптуры, але як і аўтар паэтычных літаратурных імпрэсій, з вуснаў вядомых паэтаў Алеся Разанава, Ніла Гілевіча, ды літаратуразнаўца Арсена Ліса... Алесь Шатэрнік сябра мастацкай суполкі "Пагоня", вядомы як адзін з аўтараў ідэі і стварэньня "ЗВАНА СВАБОДЫ" - Помніка Тадэвушу Касьцюшку, ў амэрыканскай амбасадзе ў Менску, скульптару, неаднойчы прыходзілася займацца рыстаўрацыяй знакамітай "Лавы Клінтана" ў Курапатах, якая нішчылася невядомымі вандаламі аж дванаццаць разоў... На выставе ў Беларускім Музэі ў Брукліне, будзе экспанавацца скульптурная выява Сьвятой Эўфрасіньні Полацкай ў бронзе. Першы варыянт якой быў выраблены ў 1994 годзе і быў перададзены Біллу Клінтану , пад час візыту Амэрыканскага прэзідэнта ў Беларусь, які наведаў Курапаты , дзе адбылася знакамітая сустрэча з Зянонам Пазьняком. Ў тым жа 1994 годзе , Алесь Шатэрнік атрымаў ліст з Белага Дому, ў якім была выказаная падзяка і павага да дэмакратычнай супольнасьці Беларусі... Мяркуемая экспазыцыя складаецца з 35 алейных палоцен. Гэта ў асноўным краявіды роднай Бацькаўшчыны, архітэктура храмаў Беларусі, ды Амэрыканскія і Італьянскія кампазіцыйныя алейныя палотны. Так сама будзе паказана і скульптура выкананая ў розныя часы Алесем Шатэрнікам. Запрашаем усіх на выставу. Для тых, хто жадае фінансава дапамагчы ў арганізацыі выставы, кантактуйце па тэлефоне: 646 234 9240 ці дасылайце чэкі па адрэсе: Belarusan Museum 401 Atlantic Ave, Brooklyn belmuseum.org |