website languages:
Навіны
Артыкулы
Літаратура
Відэа/Аўдыё
 
Аб нас
Нашы ініцыятывы
Бясплатны хостынг
Далучыцца
Кантакт
 
Сябры
Нашы банэры
 




Беларускі Мўзэй, Нью Ёорк, ЗША



ПЭРСАНАЛЬНАЯ ВЫСТАВА АЛЕСЯ ШАТЭРНІКА "СОНЦАКРЫЖ" - ФОРМА, КОЛЕР, СЛОВА. Адправіць на e-mail
Thursday, 08 January 2009
18 студзеня ў 12.30 ў Беларускім музэі па адрасе 401 Atlantic Ave., Brooklyn,  N.Y. адбудзецца адкрыцьцё выставы "СОНЦАКРЫЖ" і сустрэчa з вядомым беларускім скульптарам  і мастком Алесем Шатэрнікам , які акрамя твораў выяўленчага мастацтва прэзэнтуе ,  выдадзеную ў Менску, сваю новую Кнігу-альбом ,, СОНЦАКРЫЖ ,, Альбом складаецца з трох  часткаў- Форма, Колер, Слова. Як  вызначае  аўтар сваю творчасьць -,,Жывапіс, гэта дзьвухмерная прастора, скульптура- трохмерная,   а паэтычнае Слова выходзіць па замежы гэтых прастораў і набліжаецца да чацьвертага вымярэньня- Боскага Слова  -,, Напачатку было Слова..."

 

"СОНЦАКРЫЖ" - паэма напісаная Алесем Шатэрнікам, яшчэ у 2002 годзе,  гэта паэтычна-метафарычны вобраз, аб Бацькі і Маці, аб Журбе і Радасьці, аб  Жыцьці і Вечнасьці ...Алесь вядомы   як скульптар і мастак,  на прэзэнтацыі "СОНЦАКРЫЖА" ў Беларусі, аўтар пачуў высокую адзнаку ні толькі як творца жывапісу і скульптуры, але  як і  аўтар паэтычных літаратурных імпрэсій, з вуснаў вядомых  паэтаў Алеся Разанава, Ніла Гілевіча, ды літаратуразнаўца Арсена Ліса...

Алесь Шатэрнік сябра  мастацкай суполкі "Пагоня",   вядомы  як адзін з аўтараў ідэі і стварэньня "ЗВАНА СВАБОДЫ" -  Помніка Тадэвушу Касьцюшку, ў амэрыканскай амбасадзе ў Менску,   скульптару, неаднойчы прыходзілася займацца рыстаўрацыяй знакамітай "Лавы Клінтана" ў Курапатах, якая нішчылася невядомымі вандаламі аж дванаццаць разоў...

 

На выставе ў  Беларускім Музэі ў Брукліне, будзе экспанавацца скульптурная выява Сьвятой Эўфрасіньні Полацкай ў бронзе. Першы варыянт якой быў  выраблены  ў 1994 годзе і быў перададзены  Біллу Клінтану , пад час візыту  Амэрыканскага прэзідэнта ў Беларусь, які наведаў Курапаты ,  дзе  адбылася   знакамітая сустрэча з Зянонам Пазьняком. Ў тым жа  1994 годзе ,  Алесь Шатэрнік атрымаў ліст з Белага Дому, ў якім была выказаная  падзяка і павага да дэмакратычнай супольнасьці Беларусі...

Мяркуемая экспазыцыя складаецца з 35 алейных палоцен. Гэта ў асноўным краявіды роднай Бацькаўшчыны, архітэктура храмаў Беларусі, ды Амэрыканскія і Італьянскія  кампазіцыйныя алейныя палотны. Так сама будзе паказана і скульптура выкананая ў розныя часы Алесем Шатэрнікам. 

Запрашаем усіх на выставу.

Для тых, хто жадае фінансава дапамагчы ў арганізацыі выставы,
кантактуйце па тэлефоне: 646 234 9240
ці дасылайце чэкі па адрэсе:  Belarusan Museum 401 Atlantic Ave, Brooklyn
 
 
belmuseum.org
 
 
< Папяр.   Наст. >





Бясплатны хостынг

За Беларускую Мову!