|
Праграма мерапрыемстваў да сьвяткаваньня Дня Волі ў Ню-Ёрку |
|
|
Wednesday, 11 March 2009 |
Запрашаем усіх беларусаў, якія пражываюць паблізу Ню-Ёрку, прыняць удзел у адзначэньні нашага нацыянальнага сьвята Дня Волі.
У нядзелю 22 сакавіка а 10-й раніцы ў Саборы Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Брукліне распачнецца Сьвяточнае багаслужэньне. Адрэса: 401 Atlantic Avenue, Brooklyn, NY 11217, USA У гэты ж час а 11-й гадзіне адбудзецца сьвяточная акцыя каля будынку ААН, прысьвечаная 91-й гадавіне абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. Адрэса: 760 United Nations Plaza, New York City, NY 10017 (паміж E 42 i E 43 Street на 1 Avenue, насупраць будынку ААН). А 13-й гадзіне ў Беларускім музэі ў Ню-Ёрку пройдзе ўрачыстае адкрыцьцё выставы "Мастацтва супраць дыктатуры". Пасьля сьвяточнага абеду адбудзецца прагляд дакументальна-публіцыстычнага фільму Ўладзіміра Арлова, Юрыя Хашчавацкага і Алега Дашкевіча "Дзень Волі". Адрэса: 401 Atlantic Avenue, Brooklyn, NY 11217, USA Парахвіяльная Рада Сабору Сьвятога Кірылы Тураўскага. Беларускі Моладзевы Рух Амерыкі. Рада Беларускага музэя. www.belaoc.org www.belmov.org www.belmuseum.org |