Гэта вялікі тэрмін для нас! Самыя дапытлівыя сябры праекту закідалі нас пытаннямі. ЯК усё пачыналася? Мала хто з нас можа аднавіць у памяці, як гэта пачыналася! Узгадваецца толькі зіма 2007...Пачыналася ўсё з ідэі, а потым наша воля вяла нас па правільнаму шляху: хутка ўбачылі на моладзевым сайце банэр "Зрабі беларускі сайт" і, націснуўшчы на яго, апынуліся на старонцы Беларускага моладзевага руху Амерыкі. Гэта сайт беларусаў, якія альбо ў свой час выехалі ў Амерыку на сталае месца жыхарства, альбо ўжо нарадзіліся там. Яны патрыёты сваёй Радзімы, якія пры магчымасці дапамагаюць сваёй Беларусі. Яны абралі свой шлях і спрыяюць усім жадаючым ствараць беларускія сайты, набываючы хостынг і дамены.
Такім чынам, мы звязаліся з імі і патлумачылі свае ідэі. Беларусы з Амерыкі пагадзіліся нам дапамагчы і прыдбалі для нас дамен і хостынг, якімі мы карыстаемся дагэтуль.
Як апынулася – гэта быў самы першы і самы лёгкі крок на шляху стварэння парталу. Шмат часу спатрэбілася на тое, каб напоўніць партал карыснай і практычнай інфармацыяй, гісторыяй, фотаздымкамі і інш. Колькі начэй мы не спалі, каб запусціць наш Інтернет-рэсурс?! Але стогны стомленнасці мінулі, калі мы ўбачылі вынік нашых намаганняў.
Улетку 2007 года каманда запусціла больш-менш актыўны партал. Хаця, нашая старонка з'явілася ў інтэрнэце ўжо ў сакавіку, аднак без рэкламы траплялі на яе толькі каманда і нашыя блізкія. Але паступова партал пачаў набіраць папулярнасць!
Трэба адзначыць, што не адразу ўсё рабілася і робіцца імгненна і выбітна. Можна сказаць, што і ў дадзены момант партал няспынна развіваецца і мяняецца не без вашай дапамогі.
Мы заўжды мусім крочыць разам з развіццём Інтернет-тэхналогій, таму выгляд парталу і яго насычанасць рэгулярна мяняецца.
ХТО нашы наведвальнікі? Спачатку аудыторыя парталу была 3 чалавека ў суткі. Прайшло два гады і наведвальнасць перакрочыла за 60 чалавек у суткі (праўда не кожны дзень). У сярэднім жа на наш партал заходзяць 35 асобаў штодзень. Для нас гэта дасягненне, але не ідэал! Мы намагаемся прыцягнуць увагу як мага большай аўдыторыі, але ж наш партал не адзіны ў Смалявічах, хаця па папулярнасці мы абагналі ўсіх сваіх "Канкурэнтаў" :) Мы не сбочым з пераможнай сцежкі і спадзяемся на вашу падтрымку!
За апошні час наш партал наведалі інтэрнэт-карыстальнікі з 103 гарадоў 30 краінаў свету!!!
А ці гэта не добры паказчык для рэгіянальнага парталу?! Вось гэтыя краіны і гарады: 1. Беларусь: Мінск, Мінская вобласць, Віцебск, Наваполацк, Бабруйск; 2. Україна: Кіеў, Днепрапетроўск, Адэсса, Кіраваград, Сумы, Харкаў, Херсон, Чарнаўцы, Данецк, Роўна, Львоў, Сімферопаль; 3. Расія: Санкт-Пецярбург, Казань, Іжэўск, Масква, Калінінград, Барнаўл, Кемерава, Екацерынбург, Мурманск, Хабараўск, Сургут, Курган, Краснарск, Нарыльск, Адзінцова, Йёшкар-Ала, Тальяці, Ніжні Ноўгарад, Арэнбург, Іркуцк, Саранск, Уфа, Северадвінск, Навасібірск, Якуцк, Яраслаўль, Смаленск, Улан-Удэ, Растоў-на-Дану, Варонеж, Наберажныя Чалны; 4. Літва: Вільнюс, Клайпеда; 5. Бельгія: Mortsel; 6. ЗША: New Jersey - Plainsboro, Rochelle Park, Tenafly, Paramus, New Milford; New York – Staten Island Ілінойс - Deerfield California – Sunnyvale, Huntington park; 7. Нарвегія: Осла, Bodo; 8. Польшча: Кракаў, Варшава, Люблін, Познань, Катавіцы, Беласток; 9. Казахстан: Алмата, Петрапаўлаўск; 10. Данія: Soborg; 11. Швейцарыя: Цурых, Emmenburcke, Bremgarten; 12. Эстонія: Тарту, Johvi; 13. Чэхія: Прага, Hradec Kralove, Брно; 14. Канада: Таронта, London; 15. Латвія: Рыга, Даўгавпілс; 16. Кітай: Гуанджоў; 17. Ізраіль: Givatayim, Bene Beraq; 18. Ірландыя: Limerick; 19. Італія: Рым; 20. Вялікабрытанія: Лондан; 21. Фінляндыя: Хельсінкі і Hyvinkaa; 22. Гішпанія: La Coruna; 23. Германія: Берлін; 24. Баўгарыя: Сафія; 25. Аўстрыя: Вена; 26. Венгрыя: Будапешт; 27. Нідэрланды: Амстэрдам, Voorburg; 28. Албанія: Цірана; 29. Аргентына: Puerto Madero 30. Аб'яднаныя Арабскія Эміраты: Дубай. ШТО далей? А далей мусім збіраць для вас больш актуальнай, практычнай і разнастайнай інфармацыі. Мы плануем ладзіць яшчэ больш розных акцый і конкурсаў, каб адчувалася пастаянная "двіжуха" нашага праекта. І разлічваем на большы інтэрактыў ад нашых наведвальнікаў. Мы мусім узнагароджваць самых актыўных "форумчан" і "каментатараў". Мы і надалей плануем карыстацца стандартнымі метадамі прасоўвання парталу, каб павялічваць колькасць і геаграфію наведвальнікаў. Дзякуй за вашу падтрымку, і мы чакаем ад вас прапаноў і ідэй! |