website languages:
Навіны
Артыкулы
Літаратура
Відэа/Аўдыё
 
Аб нас
Нашы ініцыятывы
Бясплатны хостынг
Далучыцца
Кантакт
 
Сябры
Нашы банэры
 




Беларускі Мўзэй, Нью Ёорк, ЗША



Cьвяткаваньне Дня Волі ў Ню-Ёрку Адправіць на e-mail
Tuesday, 24 March 2009
22 сакавіка перад будынкам штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку адбылася сьвяточная акцыя, прымеркаваная да 91-х угодкаў aбвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі сабраў разам маладых беларусaў  з Нью-Ёрку, Нью-Джэрсі і Вашынгтону пад лёзунгамі «Магутны Божа». Потым быў зачытаны зварот Старшынi Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонкі Сурвіллы да беларускага народу. У гэты ж час у Катэдральным  Саборы Сьвятога Кірылы Тураўскага Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы ў Брукліне праходзіла Сьвяточнае багаслужэньне.


А 13-й гадзіне ў Беларускім музэі ў Нью-Ёрку адбылoся ўрачыстае адкрыцьцё выставы "Мастацтва супраць дыктатуры", якая раней была паказана ў Эстонскім Парлямэнце i ў штаб-кватэры German Marshall Fund у Вашынгтоне. Прагучалі  «Мы выйдзем шчыльнымі радамі», «Магутны Божа»., a таксама вершы пра Беларусь. Старшыня Парахвiяльнай Рады Катэдральнага Сабору Сьвятога Кірылы Тураўскага Расьціслаў Гарошка правеў экскурс ў мінулае. Ён зьвярнуўся да гісторыі найважнейшых для Беларусі падзей 25 сакавіка 1918 году. Алесь Шатэрнік, вядомы беларускі дзеяч культуры  і мастацтва распавеў пра працы беларускіх мастакоў Алеся Марачкіна, Міколы Купавы, Рыгора Батальёнакі, Генадзя Драздова , Юрыя Платонава, Янкі Рамановіча і Юліі Шатэрнік. Ўпершыню ў Беларускім музэі ў Нью-Ёрку  выставляліся працы цікіавай беларускай мастачкі Алены Тылькінай. Таксама з прамовай выступіў адзін з дзеячоў царкоўнай рады Мікалай Сагановіч. Выступоўцы казалі аб тым, што для іх асабіста значыць дзень aбвяшчэння сувэрэнітэту Беларускай Народнай Рэспублікі .

Пасля aдбыўся прагляд дакументальна-публіцыстычны фільмa рэжысёра Ўладзіміра Коласа "Галерэя Ады" . Стужка прысьвечаная дзeячцы беларускага нацыянальнага адраджэння, старшыні Германавіцкага культурна-асьветніцкага цэнтра імя Язэпа Драздовіча Адзе Райчонак. На свае сродкі яна заснавала мастацкую галерэю ў вёсцы Германавічы Шаркоўшчынскага раёна Віцебскай вобласці і рэгулярна праводзіць пленэры з удзелам беларускіх і замежных мастакоў. Героямі фільма з'яўляюцца вядомыя жывапісцы і графікі, у тым ліку Рыгор Скрыпнічэнка, Аляксей Марачкін, Янка Рамановіч, а таксама жыхары вёскі Германавічы. Дзень aбвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі  25 сакавіка 1918 - гэта самая значная падзея ХХ стагодзьдзя для беларускай дзяржавы i беларускага народу.

Жыве Беларусь!
 

Натальля Рабава

www.belmov.org
www.belmovdc.org
www.belmuseum.org

 

http://belmov.org/images/foto/91bnf/16.jpg

 

 

http://belmov.org/images/foto/91bnf/06.jpg

 

http://belmov.org/images/foto/91bnf/08.jpg

 

http://belmov.org/images/foto/91bnf/11.jpg

 

http://belmov.org/images/foto/91bnf/12.jpg

 

http://belmov.org/images/foto/91bnf/13.jpg

 

 

 

 

 
< Папяр.   Наст. >





Бясплатны хостынг

За Беларускую Мову!