|
26 красавіка - Чарнобыльскі шлях ля ААН |
|
|
Sunday, 12 April 2009 |
|
"Прайшоў ужо 22 год пасьля трагічнай для Беларусі даты – 26 красавіка. Найбуйнейшая ў гісторыі тэхнагенная катастрофа нанесла непапраўныя страты нашай краіне. Прыкладна 2/3 радыеактыўных выкідаў аселі на нашай зямлі, забрудзіўшы прыкладна пятую частку тэрыторыі з 20% насельніцтва. Амаль усю Беларусь накрыла першая хваля кароткажыцьцёвых радыенуклідаў, частку якіх асаджалі на нашай тэрыторыі прымусова, каб не пайшлі на Маскву. Усё рабілася пад прыкрыцьцём злачыннай сакрэтнасьці, і людзі не маглі абараніцца ад гэтага ўдару." 26 красавіка запрашаем усіх на Чарнобыльскі шлях, які пачнецца а 1 гадзіне дня ля будынка ААН.( паміж E 42 i E 43 Street на 1 Avenue) 760 United Nations Plaza New York City, NY 10017, USA Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі |