website languages:
Навіны
Артыкулы
Літаратура
Відэа/Аўдыё
 
Аб нас
Нашы ініцыятывы
Бясплатны хостынг
Далучыцца
Кантакт
 
Сябры
Нашы банэры
 




Беларускі Мўзэй, Нью Ёорк, ЗША



Канцерт і прэзентацыя новага дыска беларускай спявачкі Волі Адправіць на e-mail
Thursday, 16 April 2009
GLOBAL BEAT ENTERTAINMENT і беларуская спявачка Воля (OLYIA) шчыра запрашаюць усіх на канцерт і прэзентацыю новага дыска спявачкі, што адбудуцца 15-га траўня, 2009.

 

Воля ,маладая таленавітая спявачка беларускага паходжаньня,  прадстаўляе свой першы сольны альбом, які выйдзе ў бягучым годзе ў ЗША і Эўропе. Воля – першы ўсходне-эўрапейскі выканаўца, які атрымаў замежнае адабрэньне ў шматлікіх галінах музыкі (R&B, POP, Hip/Hop, Rock and World Music).

Вас чакаюць смачныя беларускія стравы, добрыя напоі, вясёлая музыка, добра вядомыя музыкі, прадюсеры, спевакі і танцоры! Вы пачуеце новыя песні з сольнага альбому Волі, такія як “Белая-Белая” спецыяльна для беларускіх прыхільнікаў!

Колькасць месц абмежавана, спяшайцеся і рэзэрвуйце месцы і-мэйлам на электроны адрас
globalbeatent@gmail.com альбо телефануйце па нумары 914-924-4544.

Гэту вечарыну немагчыма прамінуць!

Канцерт і прэзентацыя новага дыска
OLYIA
15-га траўня 2009
Адрас: 401
Atlantic Ave (Corner of Bond st.) Brooklyn, NY 11217
Пачатак у 9 гадзін вечара
Кошт квітка $20

 

www.myspacemusic.com/olyiamusic

 

 
< Папяр.   Наст. >





Бясплатны хостынг

За Беларускую Мову!