website languages:
Навіны
Артыкулы
Літаратура
Відэа/Аўдыё
 
Аб нас
Нашы ініцыятывы
Бясплатны хостынг
Далучыцца
Кантакт
 
Сябры
Нашы банэры
 




Беларускі Мўзэй, Нью Ёорк, ЗША



БЕЛАРУСКІ НАСТРОЙ Адправіць на e-mail
Wednesday, 08 July 2009
28 ліпеня ў Нью-Ёрку адбылася прэзэнтацыя кніжкі (“падарожнага выданьня”) Зянона Пазьняка “Нацыянальныя каштоўнасьці”. Кніга ўяўляе сабой падборку артыкулаў, якія прызначаны ў асноўным дзеля асьветніцтва моладзі. Бальшыня гэтых артыкулаў была эксклюзыўна напісана ў 2000-м годзе і надрукавана ў кнізе “Новае стагоддзе” плюс некалькі апошніх працаў аўтара. Кніжка кішэннага фармату разьлічана на зручнае карыстаньне і паўсядзённасьць.

 

Прысутныя і выступоўцы вельмі станоўча ацанілі выданьне і патрэбу ў такой кніжцы, асабліва ўлічваючы антыбеларускую палітыку рэжыму і этнацыд на Бацькаўшчыне.

Зянон Пазьняк выступіў перад прысутнымі з развагамі пра каштоўнасьць нацыянальнай культуры ў сучасным сьвеце.

Сюрпрызам для аўтара былі цёплыя віншаваньні сяброў з нагоды ягонага 65-годдзя, чытаньне ягоных вершаў і сьпявапньне беларускіх песьняў у выкананьні малой дзяўчынкі Паўлінкі Падлескай (унучкі вядомага, сьветлай памяці, ветэрана БНФ Генадзя Банкевіча). Гучала таксама (у запісу) песьня-раманс Ігара Лучанка “Авэ-Марыя”, паводле верша Зянона “Гучаньне анельскага голасу”.

Прэзэнтацыя адбылася ў цёплай атмасфэры. Увогуле, беларусы вельмі любяць, каб усё было проста, шчыра і прыязна. Пампезнасьць і афіцыёз ім не ляжаць на душы. Дзеля гэтага трэба толькі, каб разам зьбіраліся свае і каб былі самы сабой. Тады – жыве Беларусь

 

Гэтую кнігу ў фармаце PDF Вы можаце спампаваць - Тут (573 кб)

 

 

 

http://belmov.org/images/foto/ZianonBook/01.jpg

 

http://belmov.org/images/foto/ZianonBook/02.jpg

 

http://belmov.org/images/foto/ZianonBook/03.jpg

 

http://belmov.org/images/foto/ZianonBook/04.jpg

 

 

 

 

 

 
Наст. >





Бясплатны хостынг

За Беларускую Мову!