|
Monday, 03 August 2009 |
Сябры Беларускага Моладзевага Руху Амэрыкі запрашаюць ініцыятыўных беларусаў далучацца да працы па рэстаўрацыі будынку беларускага Сабору ў Брукліне ды наведваць мерапрыемствы, што ладзяцца Беларускім Музэем.
Рабіць справу на карысьць Нашай Роднай Беларусі – вялікі гонар для кожнага шчырага Беларуса! Давайце аднаўляць і разьвіваць нашу гістарычную, культурніцкую ды моўную спадчыну разам! ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!
Кожную нядзелю ў Саборы Сьвятога Кірылы Тураўскага Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквой а 10-й гадзіне раніцы пачынаецца служба. Прыходзьце калі ласка!
Адрэса, па якой месьцяцца Беларуская Царква і Беларускі Музэй:
St. Cyril of Turau Cathedral 401 Atlantic Avenue Brooklyn, NY, 11217, USA
Побач знаходзяцца станцыі мэтро “Bergen St.” (лініі F і G), “Hoyt-Schermerchorn Sts.” (лініі A, C, G), “Hoyt St.” (лініі 2 і 3), “De Kalb Ave.” (лініі B, M, Q, R), “Nevins st.” (лініі 2, 3, 4, 5), “Pacific St.” (D, M, N, R), “Atlantic Ave.” (лініі 2, 3, 4, 5 ды B, Q).
Сачыце за нашымі абвесткамі. Будзем рады бачыць новых людзей у нашай грамадзе!
www.belmov.org |