website languages:
Навіны
Артыкулы
Літаратура
Відэа/Аўдыё
 
Аб нас
Нашы ініцыятывы
Бясплатны хостынг
Далучыцца
Кантакт
 
Сябры
Нашы банэры
 




Беларускі Мўзэй, Нью Ёорк, ЗША



Прэзэнтацыя БелМузэю ў Ню-Ёрку Адправіць на e-mail
Tuesday, 04 August 2009
9 жніўня пасьля чарговай нядзельнай богаслужбы ў грамадскай залі Сабора Сьвятога Кірылы Тураўскага сябры Беларускага Моладзевага Руху Амэрыкі прапанавалі нашай грамадзе прэзэнтацыю, у якой распавялі пра дзейнасьць БелМузэю ў Ню-Ёрку.

Створаны амаль два з паловай гады назад – у гадавіну абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі – Музэй стаў сапраўднай зьявай у жыцьці беларускай дыяспары ню-ёркскага навакольля. Выканаўчы дырэктар БелМузэю Алесь Вінакураў падрабязна распавёў пра кожную праведзеную арганізацыяй выставу ды мастакоў, якія экспанавалі свае працы ў памяшканьнях нашай Сьвятыні.

За гэты час свае працы ў музэі выстаўлялі вядомыя ў Беларусі і сьвеце мастакі Алесь Марачкін, Алесь Шатэрнік, Мікола Купава, Генадзь Драздоў, Уладзімер Новак, Аляксандр Грыгор’еў, Яўген Шатохін і Алена Тылькіна. Некалькі разоў праводзіліся і сумесныя выставы. На іх былі таксама паказаны працы Рыгора Батальёнака, Сяргея Цімохава, Юрыя Платонава, Юліі Шатэрнік, Янкі Рамановіча, Зьміцера Эпштэйна і Канстантына Селіванава.

Пасьпеў за гэты час наш музэй паказаць свае  выставы як па-за межамі Ню-Ёрку – у сталіцы Вашынгтоне, так і нават выехаць за межы Злучаных Штатаў: адна з выстаў была зладжана сумесна з актывістамі грамадскай супольнасьці “Трэці Шлях” і экспанавалася ў будынку Эстонскага Парлямэнту ў Таліне.

Менавіта дзякуючы культурніцкай дзейнасьці БелМузэю ў Ню-Ёрку кожны беларус, які знаходзіцца ў паўночна-усходняй частцы ЗША, мае магчымасьць сустрэцца з мастацтвам роднай краіны, адчуць наш нацыянальны дух.

У бліжэйшых плянах БелМузэю – крок у новым накірунку мастацтва. 23 жніўня а палове на першую (12.30 р.м.) пасьля нядзельнай літургіі ў Царкве адбудзецца адкрыцьцё графічнай фотавыставы ню-ёркскага беларуса Сержа Ардэна.

Прыходзьце калі ласка! Шчыра запрашаем!

Сачыце за нашымі абвесткамі.
 
< Папяр.   Наст. >





Бясплатны хостынг

За Беларускую Мову!