|
У Дзень Нараджэньня Натальлі Арсеньневай |
|
|
Friday, 18 September 2009 |
|
Запрашаем усіх, хто знаходзіцца ў Нью-Ёрку і навакольлі прыняць удзел у імпрэзе, якая адбудзецца 20 верасьня ў будынку Сабора Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Брукліне (адрэса: 401 Atlantic Ave, Brooklyn, NY, 11217).
Погляд на Беларусь у дзень нараджэньня Натальлі Арсеньневай 20 верасьня ў дзень народзінаў знакамітай Беларускай паэткі ў грамадзкай залі Сабору Сьвятога Кірылы Тураўскага адбудзецца імпрэза, прысьвечаная Натальлі Арсеньневай. Таксама ў нядзелю адбудзецц прагляд фільмаў "Дзень Волі" і "Далёка нам яшчэ да БНР".
Натальля Арсеньнева больш за палову свайго жыцьця была вымушана правесьці ўдалечыні ад Беларусі. Да самых апошніх сваіх дзён, жывучы ў далёкіх Злучаных Штатах, яна не забывала пра Беларусь, робячы ўсё магчымае для таго, каб наша краіна стала незалежнай і вольнай. Напрыканцы свайго жыцьця яна нарэшце дачакалася гэтага моманту, аднак пабачыць Незалежную Беларусь ўласнымі вачыма ўжо не змагла.
20-га верасьня будзе зладжаны паказ дакумэнтальных фільмаў з цыклу "Навядомая Беларусь" тэлеканала "Белсат" пра абвяшчэньне Беларускай Народнай Рэспублікі і падзеі сучаснасьці. Абодва фільмы "Дзень Волі" і "Далёка нам яшчэ да БНР" правядуць нас па магчыма важнейшых старонках нашай гісторыі. Голас гісторыка і пісьменьніка Уладзімера Арлова распавядзе пра часы стварэньня БНР і стаўленьне да гэтай падзеі сёняшняй улады краіны.
Прыходзьце калі ласка на імпрэзу паслухаць лепшыя творы Арсеньневай, пагаварыць пра лёс паэткі, паглядзець фільмы, яшчэ раз задумацца над лёсам нашай Бацькаўшчыны ды проста сустрэцца з Беларускай грамадой Нью-Ёрку і навакольля.
Імпрэза распачнецца а 12.00 - праз некаторы час пасьля заканчэньня багаслужбы, якая адбудзецца як заўжды ў нядзелю а 10-й раніцы.
Будзем рады бачыць вас у нашым Беларускім асяродзі! |