website languages:
Навіны
Артыкулы
Літаратура
Відэа/Аўдыё
 
Аб нас
Нашы ініцыятывы
Бясплатны хостынг
Далучыцца
Кантакт
 
Сябры
Нашы банэры
 




Беларускі Мўзэй, Нью Ёорк, ЗША



"Спасьцігаючы каханьне" Беларускага "Свабоднага тэатра" у Вашынгтонe Адправіць на e-mail
Monday, 21 September 2009
Вечарам 16 верасьня ў Вашынгтонe Georgetown University Theater і Performance Studies Program, пры ўдзеле Woolly Mammoth Theatre Company і грамадзянскай ініцыятывы "Мы помним" прадставілі  ў ЗША прэм'еру спектакля Беларускага "Свабоднага тэатра" "Спасьцігаючы каханьне".

Натальля Рабава, Вашынгтонаская спулока БелМув

Перад пачаткам прадстаўленьня да гледачоў зьвярнулaся Натальля Калядa. Яна разам з Мікалаем Халезіным   зьяўляецца стваральнікам  гэтай п'есы. Па сведчаньні самаго аўтара, драма напісана на аснове жыцьцёвых фактаў, рэальнай гісторыі каханьня Ірыны і Анатоля Красоўскіх. Гэта надае твору не толькі вострае сацыяльнае гучаньне, але і значную палітычную афарбоўку.

Спектакль «Спасьцігаючы каханьне» даў старт міжнароднай акцыі дзеячаў культуры ў падтрымку канвенцыі ААН супраць гвалтоўных знікненьняў. Каб акрэсліць  праблему зніклых людзей, аўтары выкарысталі многія жыцьцёвыя факты іншых краін, у тым ліку фотафакты.

 Далікатна i чульліва расказана ў спектаклі "Спасьцігаючы каханьне" гісторыя Ірыны Красоўскай. Яе вобраз на сцэне ўвасобіла выдатная актрыса  Ганна Сaламянская. Яе гераіня – цэнтральны пэрсанаж, які сімвалізуе сабой жанчыну, каханую і моцную асобу.

Надзвычайным тэмпераментам і эмацыянальнасьцю вылучаюцца вобразы, якія ўвасобіў  актор «Свабоднага тэатру» Алег Сідорчык. Гледачы мелі магчымасьць пабачыць імгненныя пераўтварэньні з добрай, ласкавай бабулі да эгаістычнага, халоднага бацькі Ірыны, з  гарэзлівага няўседнага хлапчука-сябра  да каханага мужа.

Неабходна  заўважыць, што драма неймаверна глыбокая і сімвалічная. Яна знайшла  водклік у душах кожнага гледача. Адгукаюцца рэхам у памяці словы галоўнага героя, калі ён распавядае пра яго смерць. І жахлівы холад пранзае сэрца, бо  гэта не легенда, гэта праўда жыцця. У свеце заўсёды знойдуцца пачварныя хцівыя людзі, якія будуць прагнуць улады і грошай, не зважаючы нават на тое, што дзеля дасягненьня сваёй мэты ім, літаральна, прыйдзецца хадзіць па трупах.

Натуральна, што ў крызісныя моманты чалавецтва звяртаецца да Бога. Менавіта тут сканцэнтраваны той патэнцыял, які падпітвае надзею людзей на лепшую будучыню напрацягу стагодзьдзяў. Таму менавіта ў спектакль уключана малітва за бязвінна асуджаных, напісаная польскім святаром.

Спектакль крануў, бо паказаны людзі з нашага, сёньняшнега жыцця. І таму, калі глядзіш "Спасьцігаючы каханьне" разумееш, што і тое што здарылася з галоўнай гераіняй, магло здарыцца з кожным з нас (не дай жа Божа).  A ці не гэта галоўнае, калі ты выходзіш з тэатра нешта зразумеўшы?!

Глядзіце таксама відэарэпартаж кампаніі "Голас Амэыркі" (на рускай мове) і чытайце артыкулы пра вашынгтонскую прэм'еру "Свабоднага Тэатра" на сайце "Хартыі-97" ды ў газэтах "The Washington Post" і "The New-York Times "

 
< Папяр.   Наст. >





Бясплатны хостынг

За Беларускую Мову!