website languages:
Навіны
Артыкулы
Літаратура
Відэа/Аўдыё
 
Аб нас
Нашы ініцыятывы
Бясплатны хостынг
Далучыцца
Кантакт
 
Сябры
Нашы банэры
 




Беларускі Мўзэй, Нью Ёорк, ЗША



25 кастрычніка - адкрыцьцё выставы Ягора Батальёнка Адправіць на e-mail
Monday, 19 October 2009
25 кастрычніка пасьля традыцыйнай нядзельнай Багаслужбы а палове на першую (12.30 а.м.) у грамадзкай залі Сьвятога Кірылы Тураўскага адбудзецца адкрыцьцё выставы беларускага мастака Ягора Батальёнка.

Ён нарадзіўся 19 верасьня 1946 года ў вёсцы Вялікія Труханавічы Чашніцкага раёну Віцебскай вобласьці.

 Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педінстытута ў 1968-м г. У мастацкіх выставах бярэ ўдзел з 1975-га г. Сябра Саюзу мастакоў Беларусі з 1981-га года. З 1970-га да 1988-га - на пэдагагічнай працы ў Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчаму мастацтву. З 1989-га да 1991-га супрацоўнічаў з нямецкай фірмай па продажу твораў мастацтва "Мікалай і сын". У 1992-м годзе быў запрошаны галерэяй "Кадо" для творчай працы ў горад Віторыя (Гішпанія). У 1996-м годзе атрымаў Першую прэмію прадстаўніцтва ААН на Беларусі з удзелам у Міжнароднай выставе "Хабітат-2" у Стамбуле (Турцыя).


Персанальныя выставы:
1975 - горад Менск
1988 - гарада Менск і Мазыр
1992 - Галерэя "Кадо", горад Вікторыя (Гішпанія)
1995 - Мастацкі цэнтар "Жыльбел", г. Менск
1998 - Галерэя "Манфрэд Трумп", г. Орынген (Нямеччына)
1999 - Галерэя Алы Паўлавай, г. Дордрэхт (Галяндыя)
2002 - Галерэя мастацтва, г. Менск
2005 - Галерэя "Добрыя думкі", г. Менск

Удзельнічаў у шматлікіх сумесных выставах на Беларусі і за мяжой. Найбольш значныя з іх:
1990 - "Жыве Беларусь", г. Гайнаўка (Польшча)
1993 - Выстава мастацтва Беларусі, г. Джульянова (Італія)
1996 - Выстава беларускіх мастакоў, г. Парыж (Францыя)
2000 - Сусьветная выстава ў г. Гановеры (Германія)
     - Міжнародны салён-2000 у ЦДМ г. Масква (Расея)
     - Выстава "Вакно на Ўсход", г. Рым (Італія)
2006 - Выстава беларускіх мастакоў у Беларускім Музэі ў Нью Ёрку, г. Нью Ёрк (ЗША)
2008 - Выстава беларускага мастацтва, г. Лёндан (Англія)
2009 - Выстава беларускіх мастакоў, г. Перуджа (Італія)

Творы Ягора Батальёнка знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі, фондах Саюза мастакоў Беларусі, Музэі сучаснага выяўленчага мастацтва Беларусі, Мастацкім музэі імя П. Масьленікава ў г. Магілёве, Заслаўскім гісторыка-культурным запаведніку, Чашніцкім гістарычным музэі, Полацкай карціннай галерэі, Гарадзенскім гісторыка-архэалагічным музэі, фондах Міністэрства культуры Расеі, Табольскім гісторыка-архітэктурным музэі-запаведніку (Расея), Яраслаўскім мастацкім музэі (Расея), Цэнтры беларускай культуры горада Гайнаўкі (Польшча) і іншых месцах. Таксама яго творы прысутнічаюць у прыватных зборах у шмат якіх краінах сьвету - у калекцыях у Англіі, Арабскіх Эміратах, Беларусі, Італіі, Ізраілі, Нямеччыне, Галяндыі, Гішпаніі, Канадзе, Францыі, Швэцыі.
 

Выстава будзе ладзіцца Беларускім Музэем у Нью Ёрку пры спрыяньні сябраў парафіі Сабору Сьвятога Кірылы Тураўскага.

Шчыра запрашаем усіх беларусаў Нью Ёрку і навакольля прыняць удзел у сустрэчы! Вы будзеце мець магчымасьць пазнаёміцца з мастаком, задаць цікавячыя вас пытаньні, паразмаўляць пра Беларусь.

Будзем рады бачыць вас на выставе!

Belarusan Museum in New York
http://belmuseum.org/
 401 ATLANTIC AVENUE, BROOKLYN, NEW YORK 11217

 
< Папяр.   Наст. >





Бясплатны хостынг

За Беларускую Мову!