website languages:
Навіны
Артыкулы
Літаратура
Відэа/Аўдыё
 
Аб нас
Нашы ініцыятывы
Бясплатны хостынг
Далучыцца
Кантакт
 
Сябры
Нашы банэры
 




Беларускі Мўзэй, Нью Ёорк, ЗША



Cустрэча з Паўлам Марозавым у Нью Ёрку Адправіць на e-mail
Tuesday, 03 November 2009
25 кастрычніка дзень у будынку Сабора Сьвятога Кірылы Тураўскага адбылася сустрэча з грамадзкім дзеячам Паўлам Марозавым – сябрам Рады БНР, заснавальнікам супольнасьці “Трэці Шлях”, стваральнікам сатырычнай анімацыі “Мультклуб”, аўтарам канцэпцыі “Пакаленьне Адраджэньня”.

Павел Марозаў - аўтар канцэпцый і рэалізатар больш за 50-ці розных праэктаў у галіне грамадзкага актывізму, інфармацыі і культуры. У 2008 ён выступіў ініцыятарам стварэньня Кангрэса новай беларускай дыяспары Эўропы і ЗША. У 2009 на Жэнеўскім Саміце разам з калегамі-дысыдэнтамі з Ірана, Бірмы, Венесуэлы, Кубы, Зімбабвэ, Егіпта заснаваў сетку ўзаемадзеяння і каапэрацыі паміж дысыдэнтамі ў гэтых краінах.

Павел выступаў з лекцыямі на тэму сітуацыі ў Беларусі ў вядомых інстытуцыях - Дактаральным каледж Эўропы (Страсбург), Эўракаледжы Тартускага універсітэта (Тарту), Нямецкім фондзе Маршала (Вашынгтон), фондзе Херытадж (Вашынгтон), Карнэгі цэнтры (Масква), Жэнеўскім кангрэс цэнтры (Жэнева) і іншых.

На сустрэчы з беларусамі Нью Ёрка і навакольля Павел распавёў пра сытуацыю на Беларусі, засяродзіўшы ўвагу на эканаміцы ды інфармацыйным і культурніцкім аспэктах стану краіны.

Цікавая дыскусія паміж вядомым дзеячам беларускай эміграцыі шматгадовым кіраўніком Беларускага Амэрыканскага Задзіночаньня (БАЗА) Антонам Шукелойцям ды героем сустрэчы закранула пытаньні сельскай гаспадаркі і прыватнай уласнасьці на зямлю, адметнасьці сытуацыі Беларусі ў нацыянальным аспэкце і існаваньня антыбеларускай улады ў краіне, ролі інфармацыі ў дасягненьні пэўных мэтаў. Удалося непасрэдна на сустрэчы дамовіцца і пра ўдзел спадара Шукелойця ў новым інфармацыйным праэкце – інтэрнэт-тэлебачаньні, якое распачне сваю дзейнасьць ужо ў бліжэйшы час і ахопіць цэлы шэраг краін.

Адказваючы на пытаньні з залі, распавёў Павел пра палітыку ЗША і Эўразьвязу ў дачыненьні да Беларусі. Ён адзначыў, што пазыцыя Штатаў пасьля зьмены прэзыдэнта застаецца даволі жорсткай і прынцыповай (хоць і з некаторым адыходам у цень беларускай праблематыкі за пытаньні Афганістану, Іраку, Ірану, Пакістану). У той жа час Эўразьвяз як супольнасьць розных краін у сваёй палітыцы больш забюракрытызаваны, супярэчлівы і рознастайны. І зараз ЭЗ у большай ступені спрабуе бараніць свае эканамічныя інтарэсы, крыху адсоўваючы ўбок пытаньні іншыя – у тым ліку і патаньні свабод.

Павел адзначыў, што ўражаны зьменамі, якія адбываюцца ў будынку Беларускай Царквы ў Брукліне: з кожным яго візытам выгляд будынку паляпшаецца. Але куды большы эфект за зьмены зьнешнія ён бачыць у тым, што да беларускай грамады апошнім часам далучаецца ўсё больш адукаванай моладзі.

Павел падзякаваў беларускую грамаду Злучаных Штатаў за падтрымку і выказаў пажаданьне праз 2 гады чарговы кангрэс новай беларускай дыяспары ЗША і Эўропы ўпершыню правесьці ў Амэрыцы.

 
< Папяр.   Наст. >





Бясплатны хостынг

За Беларускую Мову!