website languages:
Навіны
Артыкулы
Літаратура
Відэа/Аўдыё
 
Аб нас
Нашы ініцыятывы
Бясплатны хостынг
Далучыцца
Кантакт
 
Сябры
Нашы банэры
 




Беларускі Мўзэй, Нью Ёорк, ЗША



Выстава "Мастацтва супраць дыктатуры" адкрылася ў Осла (фота, вiдэа) Адправіць на e-mail
Tuesday, 03 November 2009
З 29 кастрычніка па 5 лістапада ў гарадзкой ратушы Осла праходзіць выстава беларускіх мастакоў нон-канфармістаў «Мастацтва супраць дыктатуры».

Беларускі музэй у Нью Ёрку

На выставе прадстаўлена 32 працы адзінаццаці беларускіх мастакоў, якія жывуць у Беларусі і ЗША: Алеся Марачкіна, Алеся Пушкіна, Алеся Шатэрніка, Ягора Батальёнка, Генадзя Драздова, Міколы Купавы, Юлі Шатэрнік, Юрыя Платонава, Янкі Рамановіча, Алены Тылькінай і Сяргея Ардэна.

 

 

Відэасправаздача аб адкрыцьці выставы "Мастацтва супраць дыктатуры" у нарвэскім парлямэнце ў Осла (на англійскай мове)

На адкрыцьці выставы ў будынку мэрыі горада Осла 29 кастрычніка прысутнічала каля 200 гасьцей, выступілі вядомыя нарвэскія палітыкі, прадстаўнікі лібэральнай і сацыялістычнай партыі Нарвэгіі, беларускія мастакі і дысідэнты Алесь Шатернік, Алесь Пушкін, Алена Тылькіна і Павел Марозаў.

Беларуская вясна-2006. Юлія Шатэрнік

Мерапрыемства асьвятлялася нарвэскім тэлебачаньнем і радыё. Выставу падтрымалі беларускія музыкі - на адкрыцьці са сваім музычным шоў выступіла этна-джаз група «Акана-НХС», якая мела вялікі посьпех у публікі.

Этна-джаз група "Акана-НХС"

Выступ беларускіх музыкаў - этна-джаз група "Акана-НХС"

Каардынатар выставы, лідэр Кангрэса новай беларускай дыяспары Эўропы і ЗША Павел Марозаў адзначыў: «Выстава «Мастацтва супраць дыктатуры» рэалізуецца з лета 2008 гада. Яна прэзентуе альтэрнатыўную Беларусь: краіну вольна думаючых, творчых людзей, змешчаных у кантэксьце эўрапейскай культурнай традыцыі, сваёй творчасьцю апануючых існым у Беларусі палітычным і сацыяльным рэаліям. Яна прыцягвае ўвагу да праблем свабоды культурнай дзейнасьці і самавыяўлення, да правоў чалавека ў Беларусі. Бо немагчыма зьмяніць Беларусь, наблізіць яе да Эўропы толькі палітычнымі захадамі, але магчыма зрабіць гэта праз культуру, прышчапляючы культурныя каштоўнасьці і практыкі нашаму грамадзтву. Сёньня мы маем магутны культурны рух мастакоў, музыкаў, іншых творчых асоб, якія бачаць нашу краіну вольнай і эўрапейскай».

Прамова Паўла Марозава (на англійскай мове)

За гэты час выстава паспела пабываць у Парламэнце Эстоніі, музэях і вядомых фундацыях Нью Ёрка і Вашынгтона, дзе прыцягвала ўвагу публікі да праблем беларускай культуры і сытуацыі ў Беларусі.

Ратуша Осла - сымбалічнае і значнае месца ў Нарвэгіі. Тут уручаецца Нобэлеўская Прэмія Міру. 10 сьнежня дадзеная прэмія будзе ўручана прэзідэнту ЗША Бараку Абаме. А крыху раней адбудзецца яшчэ адна падзея, якая злучыць Беларусь і ЗША: выстава беларускіх мастакоў нон-канфармістаў "Мастацтва супраць дыктатуры" адкрыецца 23 лістапада ў Кангрэсе ЗША ў Вашынгтоне.

Выстава ў нарвэскім Осла арганізавана Кангрэсам новай беларускай дыяспары Эўропы і ЗША ў партнэрстве з «Маладымі лібэраламі» Нарвэгіі, Беларускім музэем у Нью Ёрку , эстонскай арганізацыяй «Новы Шлях для Беларусі», Беларускім моладзевым рухам Амэрыкі і супольнасьцю «Трэці Шлях» .

Aлесь Шатэрнік, Алесь Пушкін, Павел Марозаў і Алена Тылькіна выступаюць перад аудыторыяй

Сьцяна. Алесь Марачкін

Беларуская вясна-2006. Юлія Шатэрнік

Страта. Алесь Пушкін

Шчытаносцы. Алесь Марачкін

Сёньня. Алесь Пушкін



Наведвальнікі выставы разглядаюць творы беларускіх мастакоў

Наведвальнікі выставы слухаюць выступоўцаў

Творы Юліі Шатэрнік

Агульны выгляд залі

 
< Папяр.   Наст. >





Бясплатны хостынг

За Беларускую Мову!