website languages:
News
Articles
Literature
Video/Audio
 
About us
Our initiatives
Free hosting
Join us
Contact
 
Links
Our banners
 




Беларускі Мўзэй, Нью Ёорк, ЗША



І кніга пад забаронай: "А ў вас ёсць «Параноя»?" E-mail
Tuesday, 01 December 2009
Кнігу журналіста «Белгазеты» Віктара Марціновіча «Параноя» немагчыма купіць у беларускіх кнігарнях і на кніжным кірмашы. 3 сьнежня стала немагчыма набыць кнігу ўжо і ў інтэрнэт-крамах. Урыўкі з кнігі і адсканаваны варыянт раману там часам імкліва разыходзяцца па інтэрнэце.

"А ў вас ёсць «Параноя»?" - гэтак цяпер шмат хто пытаецца ў кнігарнях пра негалосна забаронены раман. Па спасылцы, зьмешчанай вышэй, вы знойдзеце інтэрвію з аўтарам карэспандэнта газэты "Наша Ніва".

 * * * 

Алесь Пілецкі, "Наша Ніва"

«Усё ўжо. Не будзе гэтай кнігі ў нас. Забаранілі. І не пытайцеся яе нават. Ніхто вам нічога не скажа» — такі вынік мела спроба журналіста «НН» набыць раман Віктара Марціновіча «Параноя» на кірмашы «Свет Кніг», што ў «Белэкспа». Сяргей Кірпетаў — асоба, адказная за кніжны кірмаш у «Белэкспа», на запыт аб праўдзівасці слоў гандляра адказаў толькі, што «уяўлення аб гэтым не мае».

 Трохі іншай была рэакцыя ў менскіх кнігарнях. Няма ў нас гэтай кнігі. Была, а цяпер няма. Невядома, ці будзе. Вазьміце на касе візітоўку і тэлефануйце нам», — параіла адміністратарка «Цэнтральнай кнігарні».

Аб немагчымасці набыць кнігу «НН» паведаміла чытачка Вольга Шпарага: «На кірмашы спрабавалі пытацца ў суботу. На тым, што на Янка Купалы знаходзіцца. Адны гандляры казалі, што не чулі пра яе, іншыя адварочваліся. Толькі адзін сказаў, што ўчора ўлады забаранілі прадаваць у Беларусі».

Гандляры кнігамі на ўмовах ананімнасці гавораць, што падобныя забароны распаўсюду выдаюцца адміністрацыяй неафіцыйна.

Не існуе нейкіх дакументаў альбо распараджэнняў на гэты конт. Адміністрацыя проста паведамляе, аб непажаданасці продажаў той ці іншай кнігі. Для гандляроў усё адразу становіцца зразумела. Ніхто не хоча мець праблем з адміністрацыяй.

На асноўным беларускім партале oz.by кніга знаходзіцца ў спісе бестсэлераў. Яе абяцаюць даставіць замоўніку за 8-14 дзён — стандартны адцінак часу для любой кнігі на партале.

* * *

Раман «Параноя» распавядае аб краіне, падобнай да Беларусі і горадзе, падобным да Мінска. Ёсць там і пра дыктатуру, і пра чалавечыя адносіны. Шмат хто знайшоў у кнізе Марціновіча падабенства з оруэлаўскім «1984».

* * *

Інтэрвію карэспандэнта "Радыё Свабода" з аўтарам кнігі Віктарам Марціновічам:

— Вы — вядомы журналіст, і ў вас ёсьць такая прастора газэтная. Чаму пацягнула на пісьменьніцтва?

— Мне здаецца, што мастацкай прозай можна сказаць значна больш, чым ты можаш сказаць як журналіст. Мастацкае слова — яно запаўняе, так бы мовіць, тыя лякуны, да якіх ніводнай журналісцкай нататкай, ніводным камэнтаром не дабярэсься. Менавіта мастацкія тэксты могуць адказаць на пытаньне, як людзі жывуць, пра што яны мараць, чаго яны баяцца. Гэта тканка гісторыі.

— Вы самі ахарактарызавалі жанр як «антыўтопія». А чаму назоў «Параноя»?

— Усё якраз і пачалося з назвы. Мне здаецца, што наагул параноя — гэта слова, якое вельмі шмат можа растлумачыць пра Беларусь і пра Расею. Чаму антыўтопія? Мне здаецца, што з часоў Оруэла намаганьнямі нас, людзей, пабудавана так шмат антыўтопіяў, якія ня выдуманыя, а якія сапраўды існуюць, да прыкладу, у выпусках тэлевізійных навінаў. Гэта ня проста ўтопія, а reality-антыўтопія.

— Віктар, на вашу думку, у век інтэрнэту ёсьць сэнс штосьці забараняць? І як вы паставіліся да таго, што вашу кнігу немагчыма купіць у Менску?

— Першае, што я пачуў, вярнуўшыся ў Менск, што гэта вельмі добры піяр і вельмі добрая рэкляма. І ёсьць ужо людзі, якія кажуць, што гэта я сам так зрабіў. Але ж кніга ўжо ёсьць у інтэрнэце. Яшчэ тры дні таму ў сеціве гэтага раману не было. Я ня ведаю, хто гэта зрабіў, хто адсканаваў старонкі, хто разаслаў гэты раман ва ўсе папулярныя пірацкія бібліятэкі. Але ж ён ёсьць там! Чым больш будзе інфармацыі пра тое, што ён забаронены, тым больш будуць людзі калі не набываць, дык спампоўваць кнігу з інтэрнэту. Мне здаецца, што за апошнія суткі, якія прайшлі пасьля напалову афіцыйнай забароны, кнігай зацікавілася столькі ж людзей, колькі яе набылі за час пасьля зьяўленьня ў продажы. Зараз паглядзім, чым усё гэта скончыцца.

Мне здаецца, што былі нейкія кнігі, якія забараняліся і дагэтуль. Калі мы кажам пра кнігу Аляксандра Фядуты «Аляксандар Лукашэнка. Палітычная біяграфія», дык кніжка з партрэтам Лукашэнкі на вокладцы проста павінна быць забароненая ў такой краіне, як Беларусь. Але калі мы кажам пра раман, усё дзеяньне якога зьяўляецца фантазмам, зьяўляецца фікцыяй, забарона яго зьяўляецца нейкім дзікунствам. Забараняць гэты раман — гэта тое ж самае, што забараняць і саджаць у турму Джонатана Сьвіфта не за ягоныя памфлеты, а за «Падарожжа Гулівера». Тут жа ідзе гаворка пра твор, які з пачатку і да канца зьяўляецца вынікам працы маёй фантазіі.

 * * *

3 сьнежня кнігу намесніка галоўнага рэдактара "Белгазеты" Віктара Марціновіча ўжо стала немагчыма купіць і ў інтэрнэт-краме oz.by.На сайце зьмешчаны подпіс: "Продаж гэтага тавару больш не плянуецца".

 * * *

Самыя цікавыя ўрыўкі з рамана - на сайце газэты "Народная Воля".

* * *

"Урыўкі з забароненага рускамоўнага раману Віктара Марціновіча «Параноя» будуць надрукаваныя ў бліжэйшым часе па-беларуску ў часопісе ARCHE у перакладзе літаратара Уладзя Лянкевіча", - паведамляе газэта "Наша Ніва".

 
< Prev   Next >





Бясплатны хостынг

За Беларускую Мову!