website languages:
Навіны
Артыкулы
Літаратура
Відэа/Аўдыё
 
Аб нас
Нашы ініцыятывы
Бясплатны хостынг
Далучыцца
Кантакт
 
Сябры
Нашы банэры
 




Беларускі Мўзэй, Нью Ёорк, ЗША



6 сьнежня - пікет у Нью-Ёрку ў падтрымку беларускіх палітвязьняў Адправіць на e-mail
Tuesday, 01 December 2009
Сябры Беларускага Моладзевага руху Амэрыкі заклікаюць усіх Беларусаў Нью-Ёрку і ваколіцаў прыняць удзел у пікеце, які адбудзецца каля цэнтральнага офісу ААН у Ню-Ёрку ў нядзелю 6 сьнежня а другой гадзіне дня (2 р.м.).

Трымайцеся, сябры, мы з вамі!

Мэты пікету:
 - выказваньне падтрымкі беларусам, якія па палітычных матывах знаходзяцца за кратамі ці абмежаваны ў сваіх правах, і тым, якія былі закліканы на службу ў армію з парушэньнем існуючага заканадаўства краіны;
- маральная падтрымка людзям, якія змагаюцца за дэмакратызацыю Беларусі ў нас на Радзіме,
- распаўсюд інфармацыі пра сытуацыю ў Беларусі, пра новыя супрацьзаконныя факты ўздзеяньня на журналістаў і недзяржаўныя СМІ ды на грамадзкую супольнасьць Беларусі.

Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі заклікае беларусаў Нью-Ёрку і навакольля прыйсьці на пікет, які будзе ладзіцца каля галоўнага офіса ААН, каб падтрымаць людзей, якія дамагаюцца дэмакратызацыі Беларусі, і выказаць свой пратэст дзеяньням цяперашняй нелігітымнай улады.
 
Паважаныя Беларусы, прыходзьце калі ласка да будынку ААН у гэтую нядзелю 6 сьнежня а 2-й гадзіне дня (2 р.м.). 
 
Толькі разам мы мацнейшыя!
 
Адрэса, па якой адбудзецца наша акцыя:
760 United Nations Plaza,New York City, NY 10017
(паміж E 42 i E 43 Street на 1 Avenue)

 
< Папяр.   Наст. >





Бясплатны хостынг

За Беларускую Мову!