website languages:
Навіны
Артыкулы
Літаратура
Відэа/Аўдыё
 
Аб нас
Нашы ініцыятывы
Бясплатны хостынг
Далучыцца
Кантакт
 
Сябры
Нашы банэры
 




Беларускі Мўзэй, Нью Ёорк, ЗША



Дзень Беларускай Салідарнасьці: Нью-Ёрк і Вашынгтон Адправіць на e-mail
Monday, 18 January 2010
Упершыню ў новым 2010-м годзе - 16 студзеня актывісты Беларускага Моладзевага руху Амэрыкі правялі свае акцыі салідарнасьці. Яны прайшлі паралельна ў Вашынгтоне і Нью-Ёрку.

Беларусы, якія зараз жывуць у Амэрыцы, выйшлі да беларускай амбасады ў Вашынгтоне і да будынку ААН у Нью-Ёрку ўзгадаць тых сваіх суайчыньнікаў, хто палег у змаганьні за вольны беларускі край, ды нагадаць, што іх барацьба не была дарэмнаю. Бо сёньня мы, дзякуючы менавіта ім - паўстанцам Тадэвуша Касьцюшкі і Кастуся Каліноўскага, выдаўцам "Нашай Нівы" і заснавальнікам БНР, слуцкім ваярам, мільёнам лепшых сыноў і дачок Беларусі, закатаваных у 30-я гады мінулага стагодзьдзя ды палегшым у Курапатах, а таксама мільёнам іншых беларусаў - мы маем сваю незалежную краіну. І гэта - вынік змаганьня нашых продкаў на працягу стагодзьдзяў.

Хоць наша Беларусь сёньня зусім не такая, пра якую мы марым зараз ды пра якую марылі ды да якой імкнуліся палітыкі Генадзь Карпенка, Віктар Ганчар і Юрый Захаранка, журналісты Дзьмітрый Завадскі, Вераніка Чаркасава і Васіль Гроднікаў, бізнэсмэн Анатоль Красоўскі і грамадзкі актывіст Валянцін Доўнар, але шануючы іх памяць, мы тым самым робім крок да той Беларусі з іх і нашых мрой.

Бел-чырвона-белыя сьцягі луналі ў гэты цудоўны зімні сонечны дзень у Вашынгтоне і ў Нью-Ёрку. Каля трыццаці беларусаў сабраліся каля будынку ААН, каб ушанаваць памяць людзей, якіх з намі сёньня ўжо няма.

Падтрымаць беларусаў, якія жывуць на Бацькаўшчыне ў іх імкненьні да сапраўды вольнай і сапраўды беларускай Беларусі, у якой будуць ведаць беларускія традыцыі, ганарыцца сваёй гісторыяй, шанаваць сваю мову ды паважаць Чалавека і рабіць усё магчымае для дабрабыту беларускага народа, - яшчэ адна мэта гэтай акцыі салідарнасьці.

Таксама гэтай акцыяй беларусы Амэрыкі нагадалі цяперашнім уладам краіны і пасобнікам рэжыму, што беззаконьне, якое творыцца ў Беларусі сёньня, абавязкова скончыцца і прыйдзецца адказваць за зьдзейсьненыя ўчынкі.

Узгадалі беларусы ЗША на акцыях апошнія падзеі ў Беларусі - пра знаходжаньне ў турме Мікалая Аўтуховіча і Ўладзіміра Асіпенкі ды пазбаўленага волі Арцёма Дубскага, пра арышт Тараса Сургуна і затрыманьне Сяргея Каваленкі, супраць якога ўзбуджана крымінальная справа за ўзьняцьце на навагодняй ялінцы ў Віцебску нашага нацыянальнага бел-чырвона-белага сьцяга, пра пагрозы журналістцы Ірыне Халіп, пра выключэньне з БДУ Тацяны Шапуцькі ды выкраданьне лідэраў маладзёвага руху Зьміцера Дашкевіча і Яўгена Афнагеля.

Беларусы ЗША з Масачусэтса, Нью-Ёрка, Нью-Джэрсі, Вашынгтона, Мэрылэнда і іншых штатаў у гэты дзень тым самым даслалі свае вітаньні, удзячнасьць і словы падтрымкі гэтым людзям і іх родным, сябрам ды блізкім, а таксама мільёнам беларусаў на Радзіме і ва ўсім сьвеце, якія мараць пра лепшую Беларусь. Далучыліся да "амэырканскіх" беларусаў і сотні мінакоў, якія клаксонамі сваіх аўтамашын выказвалі падтрымку не толькі невялічкім групкам пад бел-чырвона-белымі сьцягамі ў Нью-Ёрку і Вашынгтоне, але і беларусам, што былі ў той момант за тысячы кілямэтраў ад іх.

Традыцыйна акцыя ў Нью-Ёрку скончылася сьпевам беларускіх гімнаў "Пагоня"і "Магутны Божа".

Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі

www.belmov.org
www.belmovdc.org

 

 

 

 

 

 

 
< Папяр.   Наст. >





Бясплатны хостынг

За Беларускую Мову!