|
Tuesday, 09 February 2010 |
|
31 студзеня ў Музэі Габрэйскай Спадчыны ў Нью-Ёрку адбылося ўзнагароджваньне ляўрэатаў літаратурнай прэміі 2010 года "Халакост і сталінскія рэпрэссіі" і прайшла выстава вядомых беларускіх мастакоў.
Прэміямі былі ўганараваны Аляксандр Рашын і яго дачка, якая зрабіла 15 арыгінальных малюнкаў на тэму халакосту.
Ў вялікай залі, што сабрала шмат людзей, памятаючых аб трагічных падзеях 20-га стагодзьдзя, выступоўцы нагадвалі аб захоўваньні памяці пра халакост і сталінскія рэпрэсіі, аб нявінна загінўшых ды забітых і закатаваных у лягерох людзях. Як вядома, жахлівая гісторыя часоў вайны сур'ёзна закарнула і Беларусь, і беларусаў: на тэрыторыі Беларусі пад час Другой Сусьветнай вайны загінула каля мільёну габрэяў. У залі музэя была разгорнута арганізаваная Беларускім Музэем у Нью-Ёрку мастацкая выстава з 15 алейных твораў мастакоў з Беларусі. Палотны мастакоў з Беларусі гарманічна ўпісваліся ў настрой мерапрыемства. Пачынала экспазіцыю вялікае палатно Генадзя Драздова з выявай смуткуючай фігуры: ці чалавека ці то анёла. На выставе былі паказаны таксама творы Алеся Марачкіна, Янкі Рамановіча, Алеся Шатэрніка і Юліі Шатэрнік. У выставе таксама прыняў удзел скульптар Эміль Зільберман з Нью-Джэрсі.
Сапраўды вялікую справу дзеля захавання памяці пра халакост і пра ахвяраў сталінскіх рэпрэсій робіць галоўная арганізатарка мерапрыемства Людміла Прахіна. Яна ўжо шмат гадоў працуе на асабістым энтузіязме. І дапамагае ёй у гэтым яе сям'я: два яе сыны, нявесткі. Побач зь імі былі і ўнучкі, якія таксама ўдзельнічалі у канцэрце. 













|