website languages:
News
Articles
Literature
Video/Audio
 
About us
Our initiatives
Free hosting
Join us
Contact
 
Links
Our banners
 




Беларускі Мўзэй, Нью Ёорк, ЗША



XXI Winter Olympics. Vancouver-2010: За Беларусь! E-mail
Saturday, 13 February 2010
21-я Алімпійскія гульні распачаліся сёньня ў канадзкім горадзе-касмапаліце Ванкувэры. Алімпійскі агонь над горадам запаліў адзін з лепшых хакеістаў Вялікі Уэйн Грэцкі, які, заўважым, мае беларускія карані.

 

Падзея, да якой будзе прыкавана ўвага ўсяго сьвету, выклікае, як заўжды, велізарнае павышэньне зацікаўленасьці да разьвіцьця падзей на спартыўных пляцоўках і ў Беларусі. 49 нашых спартоўцаў, рыхтуюцца прадэманставаць свае найлепшыя здольнасьці.

Чатыры белыя Алімпіяды, у якіх прымалі ўдзел спартоўцы з незалежнай Беларусі прынесьлі нам 6 мэдалёў. Срэбраныя кругляшы ў нашу скарбонку паклалі канькабежац Ігар Жалязоўскі ды біятланістка Сьвятлана Парамыгіна ў нарвэскім Лілехамэры-94. Біятланіст Аляксей Айдараў у японскім Нагана-98 выйграў бронзавы мэдаль. У амэрыканскім Салт-Лэйк Сіці ў 2002-м фрыстайліст Аляксей Грышын таксама ўзыйшоў на трэцюю прыступку п’едэсталу. Яшчэ два мэдалі прынёс Беларусі наш пакуль адзіны неаднаразовы незалежны алімпійскі прызёр  Дзмітрый Дашчынскі – бронзу ён выйграў у Нагана, на прыступку вышэй узьняўся праз 8 гадоў у італьянскім Турыне-2006.

Ці зьявіцца ў Ванкувэры ў незалежнай Беларусі свой першы зімні алімпійскі чэмпіён мы даведаемся ўжо скора.

 Найбольшыя спадзяваньні ў нас зьвязаны з нашымі фэнамэнальнымі і самымі мэталаёмкімі лятаючымі лыжнікамі. Фрыстайлісты Антон Кушнір (лідэр агульнага заліку Кубка Сьвету на сёньняшні дзень), нашыя ўжо амэдаленыя Аляксей Грышын ды Дзмітрый Дашчынскі і здольны таксама заняць самыя высокія месцы ў Ванкувэры Цімафей Сьлівец. Лятаючыя прадстаўніцы цудоўнага полу Ассоль Сьлівец і Алла Цупер могуць стаць у кампанію да пакуль адзінай нашай жынчыны мэдалісткі Алімпіяд Сьвятланы Парамыгінай.

Безумоўна, пад час спаборніцтваў мы ўсе будзем узгадваць і нашага фрыстайліста Зьміцера Рака, які, атрымаўшы цяжкую траўму на спаборніцтвах , вымушаны быў завершыць спартыўную кар’еру і ўжо некалькі гадоў праходзіць цяжкі працэс узнаўленьня і вяртаньня да жыцьця. Дасягненьні нашых лятаючых беларусаў, вядома, будуць яму найлепшай падтрымкай. Усе нашы хлопцы і дзяўчыны будуць выступаць і за яго. Пажадаем ім посьпехаў!

Спадзяваньні мэдальныя ў нас ёсьць, безумоўна, і ў біятлоне, слаўныя традыцыя якога зараз працягвае наша прыгажуня Дар’я Домрачава. Гонкі з яе ўдзелам на біятлонным стадыёне будуць прыцягваць найбольшую ўвагу беларускіх заўзятараў спаборніцтваў страляючых лыжнікаў. Спадзявацца мы будзем, канешне, і на сюрпрыз ад іншых дзевяці прадстаўнікоў нашай біятлоннай дружыны.

У іншых відах Алімпіяды нашы шанцы на мэдалі, бадай, больш падобныя на летуценьні. Аднак лыжнікі Сяргей Далідовіч і Леанід Карняенка ўжо ўзыходзілі на вышэйшыя прыступкі спаборніцтваў на Чэмпіянатах і Кубках Сьвету. Чаму б не здзейсьніць яшчэ раз гэта на Алімпіядзе?

 Асаблівую ўвагу будзе выклікаць у беларусаў ізноў турнір хакеістаў. Пасьля незабыўнага цуда ад нашых хакеістаў у Салт-Лэйк-Сіці і ўвайшоўшага ў гісторыю кідка Ўладзіміра Копаця нашы тады здолелі трапіць у чацьвёрку мацнейшых хакейных зборных сьвету. На Алімпіяду ў Турыне беларускія хакеісты патрапіць ня здолелі. І вось мы ізноў на Алімпіядзе!

Пажадаем нашым спартоўцам здароўя ды ўдачы.

Кожная наша перамога ды дасягненьне нашых атлетаў павышае самаадзнаку беларусаў і прыносіць нам непамерную колькасьць пазытыўных эмоцый, усьмешак ды радасьці. Давайце падтрымаем нашых спартоўцаў на галоўных у жыцьці спаборніцтвах і дашлем праз тыя тысячы кілямэтраў, якія нас раздзяляюць з Ванкувэрам, найлепшыя пажаданьні нашым лыжнікам і лыжніцам – лятаючым, страляючым ды горным, нашай адзінай камандзе ў гульнявых відах – хакеістам, а таксама нашай адзінай канькабежцы.

Агульная падтрымка адзін аднаго абавязкова дапаможа нам усім дасягнуць найлепшых вынікаў. І не толькі ў спорце.

Беларусь, Ты лепш за ўсіх!

Будзьма беларусамі! Будзьма разам!

 

Спаборніцтвы з удзелам беларусаў (*)

(*) – час усходняга ўзьбярэжжа ЗША (Нью Ёрк).

Наша дэлегацыя падчас адкрыцьця Аліпіяды ў Ванкувэры на чале са сьцяганосцам хакеістам Алегам Антоненка

Біятлон. Жанчыны. Мужчыны.
 13 лютага, субота, а 16-й гадзіне. Жанчыны. Спрынт. 7,5 км.
14 лютага, нядзеля, а 14:15. Мужчыны. Спрынт. 10 км.
16 лютага, аўторак, а 13:30. Жанчыны. Гонка перасьледваньня. 10 км.
16 лютага, аўторак, а 15:45. Мужчыны. Гонка перасьледваньня. 12,5 км.
18 лютага, чацьвер, а 13-й гадзіне. Жанчыны. Індывідуяльная гонка. 15 км.
18 лютага, чацьвер, а 16-й гадзіне. Мужчыны. Індывідуяльная гонка. 20 км.
21 лютага, нядзеля, а 13:45. Мужчыны. Масавы старт. 15 км.
21 лютага, нядзеля, а 16-й гадзіне. Жанчыны. Масавы старт. 12,5 км.
23 лютага, аўторак, а 14:30. Жанчыны. Эстафета. 4х6 км.
26 лютага, пятніца, а 14:30. Мужчыны. Эстафета. 4х7,5 км.

Гарналыжны спорт. Жанчыны.
14 лютага, нядзеля, а 13-й гадзіне. Камбінацыя (хуткасны спуск, слалам).
20 лютага, субота, а 13-й гадзіне. Супергігант.
24 лютага, серада, а 13-й гадзіне. Гіганцкі слалам.
26 лютага, пятніца, а 13-й гадзіне. Слалам.

Лыжныя гонкі. Жанчыны. Мужчыны.
15 лютага, панядзелак, а 13-й гадзіне. Жанчыны. Гонка з раздельным стартам, каньковы ход. 10 км.
15 лютага, панядзелак, а 15:30. Мужчыны. Гонка з раздельным стартам, каньковы ход. 15 км.
17 лютага, серада, а 13:15. Жанчыны. Спрынт, клясічны ход. 1,5 км.
17 лютага, серада, а 13:45. Мужчыны. Спрынт, клясічны ход. 1,5 км.
19 лютага, пятніца, а 16-й гадзіне. Жанчыны. Дуатлон. 15 км.
20 лютага, субота, а 16:30. Мужчыны. Дуатлон. 20 км.
22 лютага, панядзелак, а 13:45. Жанчыны. Камандны спрынт, каньковы ход.
25 лютага, чацьвер, а 14-й гадзіне. Жанчыны. Эстафета. 4х5 км.
27 лютага, субота, а 14:45. Жанчыны. Масстарт, клясічны ход. 30 км.
28 лютага, нядзеля, а 12:30. Мужчыны. Масстарт, клясічны ход. 50 км.

Канькабежны спорт. Жанчыны.
16 лютага, аўторак, а 16-й гадзіне. 500 м.

Хакей. Мужчыны.
17 лютага, серада, а 15-й гадзіне. Беларусь – Фінляндыя.
19 лютага, пятніца, а 15-й гадзіне. Беларусь – Швэцыя.
20 лютага, з суботы на нядзелю, уначы а 12-й гадзіне. Беларусь – Нямеччына.
23 лютага, аўторак, а 15:00, 20:00, 22:00 і 00:00. Кваліфікацыйныя гульні за выхад у чвэрцьфінал.
24 лютага, серада, а 15:00, 19:30, 22:00 і 00:00. Чвэрцьфіналы.
26 лютага, пятніца, а 15:00 і 21:30. Паўфіналы.
27 лютага, субота, а 22-й гадзіне. Гульня за бронзавыя мэдалі.
28 лютага, нядзеля, а 15-й гадзіне. Фінал.

Фрыстайл. Жанчыны. Мужчыны.
20 лютага, удзень а 13-й гадзіне. Жанчыны. Кваліфікацыя. Акрабатыка.
22 лютага, увечары а 21-й гадзіне. Мужчыны. Кваліфікацыя. Акрабатыка.
24 лютага, увечары а 22:30. Жанчыны. Фінал. Акрабатыка.
25 лютага, увечары а 21-й гадзіне. Мужчыны. Фінал. Акрабатыка.

 
< Prev   Next >





Бясплатны хостынг

За Беларускую Мову!