website languages:
News
Articles
Literature
Video/Audio
 
About us
Our initiatives
Free hosting
Join us
Contact
 
Links
Our banners
 




Беларускі Мўзэй, Нью Ёорк, ЗША



Пакуты за любоў да Беларусі... E-mail
Sunday, 14 February 2010
У Менску жорстка разагнана акцыя, прысьвечаная Дню Сьвятога Валянціна.

 Па матэрыялах "Нашай Нівы", "Рыдыё Свабода" і "Хартыі-97". Заходзьце калі ласка па разьмешчаных спасылках, каб даведацца аб падрабязнасьцях з Менску.

Арыштаваны дзесяткі актывістаў маладзёвых арганізацыяў. Амапаўцы прымушалі журналістаў выдаляць з фатакамэраў здымкі аўтазакаў.

Напачатку меркавалася, што акцыі ў звычайным вулічным фармаце ў гэтым годзе не будзе. За два тыдні да гэтага арганізатары заяўлялі, што «вулічныя акцыі сябе зжылі». Але пасьля таго, як кіраўніцтва гатэля «Crown Plaza» адмовіла ў арэндзе залі дзеля ўручэньня прэміі "Люблю Беларусь", было вырашана вярнуцца да фармату менавіта вулічнай акцыі.

Дзяўчаты прайшлі толькі пару метраў. За секунды ўсіх запхалі ў міліцэйскі аўтобус

А 18-й гадзіне, калі людзі сталі зьбірацца на плошчы Свабоды, там ужо знаходзіліся дзесяткі супрацоўнікаў спецслужбаў у штацкім і ў форме. У дварах стаялі аўтазакі. Калі журналіст "Радыё Свабода" сфатаграфаваў адзін з іх, да яго наблізіліся міліцыянты і прымусілі выдаліць кадр, сказаўшы, што фатаграфаваць службовы аўтатранспарт забаронена.

Як толькі каля 30-ці актывістаў "Маладога Фронту" пачалі разгортваць расьцяжкі са словамі "Акцыя Любові" і "Малады Фронт", на іх даразу накінуліся супрацоўнікі АМАПу, вырвалі транспаранты і сталі арыштоўваць выйшаўшых адсьвяткаваць Дзень Любові людзей.

Салігорскі МФ забралі першымі

Глядзіце і слухайце відэа-, фота- і аўдыарэпартаж "Радыё Свабоды" з месца падзеяў.

Зьбіваючы дэманстрантаў, ужываючы сілу і супраць дзяўчын, супрацоўнікі спецсужбаў затасквалі іх у азтобусы, зацягваючы затрыманых туды, трымаючы за рукі і за ногі.

Хлапцоў несьлі на руках

Дзяўчат валаклі па сьнезе

Арыштаваны намесьнікі старшыні "Маладога Фронту" Мікола Дземідзенка, Іван Шыла, Анастасія Палажанка, лідэр "Маладых дэмакратаў" Міхась Пашкевіч, які за некалькі хвілін да гэтага атрымаў узнагороду "Люблю Беларусь" .

Тыя, хто пазьбегнуў затрыманьня, пайшлі да Кафэдральнага Сабору, скандуючы "Жыве Беларусь!" Людзі сьпявалі гімн "Магутны Божа". Праз некалькі імгненьняў і на іх накінуліся амапаўцы і запіхнулі ў аўтазак.



Асабліва жорстка затрымлівалі дзяўчын, якія прыйшлі на акцыю, апранутыя анёламі з крыламі. Прэсавая сакратарка "Маладга Фронту" Тацяна Шапуцька пры затрыманьні моцна ўдарылася галавой аб асфальт. Затрыманы таксама вядомы беларускі мастак Алесь Пушкін.

Мастака Алеся Пушкіна затрымалі разам з карцінай

Паведамляецца, шо агульная колькасьць затрыманых дасягае 25-ці чалавек.

Усіх арыштаваных адвезьлі ў Цэнтральны РАУС Менску. Затрыманы Ўладзімір Яраменюк распавёў, што ўсіх затрыманых актывістаў паставілі ў РАУС тварам да муру. Пабілі непаўнагадовага Станіслава Стэсіка і Рыгора Астапеню. Тацяна Шапуцька атрымала некалькі моцных удараў. Непасрэдна ў міліцэйскім пастарунку быў зьбіты лідэр "Маладых дэмакратаў" Міхаіл Пашкевіч, за тое што заступіўся за Анастасію Палажанку. Яму разьбілі акуляры, а статуэтку, якую ён атрымаў як ляўрэат прэміі "Маладога Фронту" "Люблю Беларусь" , амонаўцы забралі і пакінулі ў сябе.

За гадзіну да пачатку акцыі ў цэнтры Менску былі таксама затрыманы лідэр "Моладзі БНФ" Андрэй Крэчко ды актывісты арганізацыі Павел Чудук і Антон Койпіш ды намесьнік старшыні партыі "Беларуская Хрысьціянская дэмакратыя" Дзяніс Кобрусеў. Яны раздавалі мінакам "валянцінкі", на адным баку якіх было намаляваны сэрца, а на другім зьмешчаны верш Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча "Трэба любіць".

Прыблізна праз тры гадзіны ўсіх затрыманых адпусьцілі.

 
< Prev   Next >





Бясплатны хостынг

За Беларускую Мову!