website languages:
News
Articles
Literature
Video/Audio
 
About us
Our initiatives
Free hosting
Join us
Contact
 
Links
Our banners
 




Беларускі Мўзэй, Нью Ёорк, ЗША



Хлусня ў вялікіх пагонах E-mail
Friday, 19 February 2010
Яшчэ нядаўна міністр унутраных спраў Анатоль Куляшоў называў невядомых у цывільным, якія закрываюць лапамі аб’ектывы падчас вулічных акцый, «неўстаноўленымі асобамі».

Сяргей Мікулевіч, «Наша Ніва»

І вось падчас акцыі салідарнасці 16 лютага адзін з такіх «неўстаноўленых» назваўся прапаршчыкам Ігнацьевым і адабраў фотаапарат у журналісткі «НН» Юліі Дарашкевіч. А другі звінаваціў яе ў тым, што яна яго ўдарыла. І таксама назваўся міліцыянерам Віктарам Віктаравічам Восіпавым. Пасля цэлы аўтобус затрыманых асобамі ў цывільным адвезлі ў Цэнтральны РУУС сталіцы.


«Неўстаноўленыя асобы» душаць Сяргея Грыца, фатографа агенцыі Associated Press. Фота Васіля Фядосенкі, фатографа Reuters.

Брыдка лавіць міністра на дзіцячай хлусні. Але здзіўляцца няма чаму: чыноўнік маніць у вочы грамадству, бо не падсправздачны яму. А за свае дзеянні адказвае толькі перад вышэйшым начальнікам.

Як і прапаршчык Ігнацьеў з калегам вольныя ў сваіх дзеяннях, бо хлусіць іх міністр. І яшчэ сваёй хлуснёй прыкрывае іх.


Затрыманыя 16 лютага пад час акцыі салідарнасці ў Менску - у міліцэйскім аўтобусе. У цэнтры - журналістка Юлія Дарашкевіч (фота з яе пэрсанальнага блогу, зроблена Васілём Фядосенкай, фатографам Reuters). Злева на фота - Артур Фінкевіч, зправа - Яўген Афнагель.

І чыноўнікі цвёрда перакананыя, што дзяржаўнае — гэта іхнае, і таму, калі ты працуеш у дзяржаўным СМІ, то гэта ўжо твой выбар адданасці гэтаму чыноўніку… І яшчэ многа ў іх дзіўных уяўленняў.

Парадаксальна, у гэтым работнікі дзяржапарату наследуюць звычаі самай антыдзяржаўнай часткі грамадства — злодзеяў, блатных. Для іх любы з па-за іх кола — не чалавек. Ашукаць яго — не грэх. І найменшае, што дазволена.

 
< Prev   Next >





Бясплатны хостынг

За Беларускую Мову!