website languages:
News
Articles
Literature
Video/Audio
 
About us
Our initiatives
Free hosting
Join us
Contact
 
Links
Our banners
 




Беларускі Мўзэй, Нью Ёорк, ЗША



У Беларусі - першае зімняе Алімпійскае золата! E-mail
Thursday, 25 February 2010
26 лютага па беларускім часе і 25-га календарна па-ванкувэрскім у Беларусі зьявіўся першы зімні Алімпійскі Чэмпіён! Калі ванкувэрскі гадзіньнік паказваў 7-15 вечара Аляксей Грышын стаў пераможцам спаборніцтваў лятаючых лыжнікаў!


Па сутнасьці гэты дзень быў апошнім, калі беларусы маглі з вялікай верагоднасьцю прэтэндаваць на ўзыходжаньне на адну з прыступак п'едэстала. За дзень да гэтага зусім крыху не хапіла, каб стаць алімпійскай мэдалісткай, цудоўна выступіўшай Ассоль Сьлівец. Беларуская прыгажуня толькі паўгады назад пачала трэніравацца пасьля нараджэньня сына і ў барацьбе з паркаваўшымі свае чырвоныя "ламбарджыні" кітаянкамі і аўстралійкай усё ж не дацягнула да мэталу, хоць і паказала ўсё магчымае на сёньняшні дзень.

Але ўжо сёньня Аляксей Грышын спраўдзіў надзеі беларусаў на першае беларускае алімпійскае "золата" на Алімпіядах.

Афіцыйны сайт Алімпіяды ў Ванкуверы-2010 засьведчыў  першую перамогу спартоўца незалежнай Беларусі ў гісторыі Алімпійскіх гульняў

Кваліфікаваліся ў фінал, трапіўшы ў 12-ку найлепшых, ажно 3 беларуса. Аднак поўнага задавальненьня, як вядома, у стане беларускай зборнай і сярод беларускіх заўзятараў не было. Галоўная надзея Беларусі на золата лідэр Кубка Сьвету Антон Кушнір, сарваўшы сваю другую спробу, у фінал не патрапіў, апынуўшыся на 15-м радку па выніках кваліфікацыі.

Такім чынам, шмат хто перад стартам фіналу адзначаў, што беларусы, безумоўна, будуць прэтэндаваць на мэдалі, аднак у барацьбе за золата хутчэй за ўсё на галоўныя ролі выйдуць іншыя: амэрыканцы, канадцы ці кітайцы.

Першыя скачкі 12-кі мацнейшых падаравалі беларусам палярныя эмоцыі. Галоўная беларуская надзея ў гэты вечар Дзьмітрый Дашчынскі сваю спробу выканаў няўдала, не ўтрымаўшыся на нагах пры прызямленьні і зруйнаваўшы свае спадзяваньні на свой трэці алімпійскі мэдаль. Крыху раней добры скачок прадэманстраваў Аляксей Грышын, набраўшы больш за 120 балаў - грасмэйстэрскі паказчык. Пасярэдзіне гэтых беларускіх палюсаў разьмясьціўся малады Цімафей Сьлівец (брат выступаўшай днём ранеё Ассоль) выступіў у сваю моц, заняўшы папярэдняе 6-е месца.

Аляксей Грышын - першы беларускі зімні Алімпійскі Чэмпіён!

Пасьля гэтага ўся ўвага Беларусі пераключылася на Аляксея Грышына і, нягледзячы на позьні час у нашай краіне, безумоўна, дзесяткі тысяч вачэй прыльнулі да сваіх блакітных экранаў і дзесяткі тысяч сэрцаў пасылалі свае эмоцыі і найлепшыя пажаданьні Аляксею.

Выканаўшы свой скачок перадапошнім (пачыналі другую спробу спарцмэны ў адваротнай чарзе ад паказчыкаў першага скачка), Аляксей пераможна узьняў угару рукі адразу пасьля шыкоўнага палёту ды прызямленьня і ад перапаўняючых пачуцьцяў абхапіў галаву: алімпійскае золата аказалася такім блізкім!!! Канадзец, які выступаў за ім, сваю спробу выканаў з памылкамі і таму яшчэ да адзнак судзьдзяў стала відавочна: у Беларусі нарэшце зьявіўся свой першы зімні АЛІМПІЙСКІ ЧЭМПІЁН!!!

Віншуем, Беларусь! Віншуем, Аляксей! Ты - лепш за ўсіх!

Асаблівыя віншаваньні ў гэты дзень - беларускаму фрыстайлісту Дзьмітрыю Раку, які праходзіць складаны перыяд рэабілітацыі і вяртаньня дажыцьця пасьля складанай траўмы, атрыманай на спаборніцтвах каля трох гадоў назад. Гэта перамога для яго куды больш важная, чым для ўсіх нас! Выздараўлівай, Дзьмітрый!

 
< Prev   Next >





Бясплатны хостынг

За Беларускую Мову!