website languages:
Навіны
Артыкулы
Літаратура
Відэа/Аўдыё
 
Аб нас
Нашы ініцыятывы
Бясплатны хостынг
Далучыцца
Кантакт
 
Сябры
Нашы банэры
 




Беларускі Мўзэй, Нью Ёорк, ЗША



Нью-Ёрк паглядзеў "Лекцыю беларускай мовы" Адправіць на e-mail
Tuesday, 02 March 2010
28 лютага ў апошні дзень нью-ёркскага кінафэсту KinoFest NYC 2010 адбыўся паказ дакумэнтальнага фільму "Лекцыя беларускай мовы" польскага рэжысэра Міраслава Дэмбіньскага.

Прысьвечаны студэнтам зачыненай цяперашнімі ўладамі краіны Коласаўскага ліцэю і гістарычным для сучаснай Беларусі падзеям сакавіка-2006 фільм выклікаў вялікі інтарэс публікі. Амэрыканцы, украінцы, палякі і беларусы складалі пераважную большасьць наведаўшых паказ гледачоў.

 Кінадзень распачаўся паказам фільма "Салідарнасьць" Джоан Шымке і Евы Нагорскі ('solidarity.', Joan Schimke, Eva Nagorski). За 21-у хвіліну расповяду пра жыцьцё палякаў на пачатку 80-х вытворцы стужкі паказалі як адзін эпізод, які сапраўды адбыўся ў свой час, разбурыў шматгадовае сяброўства. Пасьля таго ніхто з сяброў больш адзін аднаго ніколі не бачылі.

Зьняты ў Нью-Ёрку ў 2005-м годзе фільм аднавіў сцэны часоў пачатку змаганьня польскай "Салідарнасьці", калі, здавалася б, непахісная улада трымала кожны крок жыхароў краіны пад наглядам, калі адзін за адным сачылі, дакладваючы ў адпаведныя структуры, сваякі і сябры, суседзі і калегі ды выпадковыя мінакі, кожны з якіх мог быць завербаваным спецслужбамі агентам.

 Ад атмасфэры безвыходнасьці, панаваўшай у Польшчы пачатку 80-х, можна было знайсьці выратаваньне толькі ў сяброўскім асяродзі - у кампаніі самых блізкіх сяброў. Толькі тут можна было адчуць сапраўдны смак жыцьця, падзяліцца сваімі думкамі, болем і задумамі. Толькі для такіх сустрэч з недатыкальнага запасу даставаліся прадукты, якіх набыць у крамах камуністычнай цывілізацыі было амаль немагчыма.

...І вось сьмех зьмяняецца крыўднымі позіркамі з нямым пытаньнем у вачах, цёплая атмасфэра становіцца траскучым нібыта на паўночным полюсе, яшчэ 5 сэкунд да гэтага хоць маленкая, але самая прыемная кампанія, амаль што сям'я, з самых блізкіх людзей на сьвеце рушыцца ў адзін міг.

Аўтарка фільму Джоан Шымке пасьля заканчэньня паказу атрымала станоўчыя водгукі ад уражанай публікі. Польскія гледачы, цяперашнія амэрыканцы, якія бачылі гэту Польшчу 80-х прызнаваліся, што карціна зробленая кінавытворцамі нагадала да дробязяў некаторыя моманты іх уласнага жыцьця. Як, напрыклад, абавязковы атрыбут кожнага польскага амаль без мэблі пакою - фотакартку Яна Паўла ІІ.

Калі гэты чалавек-гісторыя ўжо зрабіў усё магчымае для сваёй роднай Польшчы, якая ў выніку дамаглася свабоды і стала на дэмакратычны шлях разьвіцьця, то для Беларусі гэты шлях яшчэ наперадзе - яго трэба будзе знайсьці. І, хто ведае, магчыма, адзін з тых людзей, якія былі паказаны Міраславам Дэмбіньскі ў "Лекцыі беларускай мовы", стане тым чалавекам, які дапаможа знайсьці і саёй роднай Беларусі, той шлях.


Апладысменты ад гледачоў Кінафэсту беларусам, якія прыйшлі паглядзець фільмы. Фотаздымак: Mark Hewko.

Фрагмэнты "Лекцыі беларускай мовы"


Мастак Алесь Шатэрнік распавядае пра падзеі сакавіка-2006. Яго Звон Свабоды быў арыштаваны тады разам з сотнямі беларусаў. Фотаздымак: Mark Hewko.

 Дакумэнтальныя сцэны, рэальныя людзі з невыдуманымі лёсамі, захапляючыя гісторыі жыцьця - гэта дадае ўбачанаму дадатковай моцы. Фільм ускалыхвае па-новай перажытыя тады ўражаньні ў сэрцах гледачоў-беларусаў - і тых, хто вучыўся ў ліцэі (сярод гледачоў былі дзьве дзяўчыны з гэтай навучальнай установы), і хто тады прысутнічаў на Плошчы ў тыя дні, і хто падтрымліваў пераважна маладых людзей тады ў сакавіку 2006-га з-за акіяну.

За 55 хвілін фільму на беларускай і польскай мовах (з ангельскімі субтытрамі) для незнаёмага з беларускай рэчаіснасьцю амэрыканскага гледача паўстаюць сцэны, якія як нешта нерэальнае могуць падацца фантазіяй, выдумкай ці жахлівым сном. Словы беларускіх гледачоў кінафэсту, знаходзіўшыся тады на Радзіме і нават бачыўшых усё сваімі вачыма, дазволілі пабудаваць сапраўды тэлемост паміж Менскам-2006 і Нью-Ёркам-2010 ды дапамагчы знайсьці гледачам тое, за чым яны прыйшлі, наведаўшы гэты першы ў Амэрыцы Кінафэст фільмаў незалежных аўтараў з Усходняй Эўропы.

Фотаздымак: Mark Hewko

Фотаздымак: Mark Hewko

Фэст праводзіўся Украінскім Музэем пры фінансавай дапамозе нью-ёркскага дэпартамэнту па справах культуры. Суарганізатарамі беларускай часткі кінафэсту зьяўляюўся Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі і Беларускі Музэй у Нью-Ёрку.

Выказваем удзячнасьць Украінскаму Музэю і дырэктару фэсту Дэміану Калодзію (Damian Kolodyi) за ўвагу да беларускай тэматыкі і ўключэньне фільма "Лекцыя беларускай мовы" у праграму фэсту, а фатографу Марку Хеўко (Mark Hewko) - за прадстаўленыя здымкі. 

 
< Папяр.   Наст. >





Бясплатны хостынг

За Беларускую Мову!