website languages:
Навіны
Артыкулы
Літаратура
Відэа/Аўдыё
 
Аб нас
Нашы ініцыятывы
Бясплатны хостынг
Далучыцца
Кантакт
 
Сябры
Нашы банэры
 




Беларускі Мўзэй, Нью Ёорк, ЗША



Беларусы ЗША адзначылі Дзень Волі Адправіць на e-mail
Friday, 26 March 2010
21-га сакавіка беларусы паўночна-усходняй часткі ЗША адзначалі Дзень Незалежнасьці Беларусі. Да 92-й гадавіны абвешчаньня Беларускай Народнай Рэспублікі было прымеркавана адразу некалькі ўрачыстасьцяў.

"Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі"

У Нью-Брансуіку сумесна аддзеламі Беларуска Амэрыканскага Задзіночаньня (БАЗА) Нью-Джэрсі і Нью-Ёрку было зладжана ўрачыстае сьвяткаваньне Дня Волі. Літаральна ў 5-ці хвілінах ад гэтага месца - у царкве Сьвятой Іконы Жыровіцкай Маці Божай у Хайлэнд Парку - з самага ранку адбыўся сьвяточны малебен, прысьвечаны Дню Незалежнасьці Беларусі.

У гатэлі "Hyatt Regency" каля сотні беларусаў сабраліся, каб адзначыць найвялікшае нацыянальнае сьвята. Адкрылі даволі насычаную праграму мерапрыемстваў старшыні аддзелаў-арганізатараў Юрка Азарка ды Віталь Зайка.

Віншавалі беларусаў Амэрыкі са сьвятам старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, губэрнатар, сэнатар і кангрэсмэн штату Нью-Джэрсі Крыс Крысьці, Франк Лаўтэнбэрг ды  Франк Паллоне. Павіншаваў з Днем Волі беларусаў сьвятар Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы ў Хайлэнд Парку айцец Зінові. З цікавым гістарычна-аналітычным сьпічам пра ролю дня 25-га сакавіка для беларускай гісторыі выступіў старшыня Беларускага Інстытуту Навукі і Мастацтва Вітаўт Кіпель. Прамову прачытаў вядомы беларускі мастак, які зараз знаходзіцца ў ЗША, Алесь Шатэрнік. Таксама беларусы ЗША 21-га сакавіка адзінагалосна прынялі рэзалюцыю.

Улюбеныя беларускія песьні ў выкананьні майстроў песьні, якім падпявала ды час ад часу пад якія і танчыла заля, безумоўна, дадалі сьвяточнага настрою вечарыне. Цудоўную праграму падрыхтавалі беларускія музыкі. Ансамбль у складзе Алеся Казака, Валянціны Пархоменкі і Волі Казак выступілі з амаль двухгадзіннай насычанай канцэртнай праграмай. Бард Сяржук Сокалаў-Воюш для беларусаў у гэты сьвяточны вясновы дзень зрабіў падарунак, перанесшы ўсіх у прасторы і ў часе ў неверагодна прыгожы "Аксамітны летні вечар".

Наведвальнікі сьвяткаваньня сталі сьведкамі выставы, арганізаванай Беларускім Музэем у Нью-Ёрку: карціны  11-ці мастакоў радавалі вочы сабраўшыхся гасьцей ды нагадвалі пра наш родны край. Былі прадстаўлены працы Алеся Марачкіна, Алеся Шатэрніка, Генадзя Драздова, Ягора Батальёнка, Сяргея Цімохава, Янкі Рамановіча, Алены Тылькінай, Аляксандра Грыгор'ева, Юліі Шатэрнік, Віктара Васюкевіча і Сяргея Ардэна.

Крыху раней у беларускай царкве Хайлэнд Парку сьвяточны малебен сабраў вернікаў з Нью-Джэрсі і суседніх штатаў і гарадоў. У гэтыя сьвяточныя дні Вялікага посту перад Вялікаднем шмат людзей прыйшло да споведзі, каб з чыстай душой і сэрцам прыняць сьвятое прычасьце і чакаць уваскрэшаньня Хрыстова. Прыемна было бачыць маладых людзей, якія зьвярталіся да Бога разам са сваімі больш сталымі землякамі-беларусамі.

Напрыканцы сваёй пропаведзі пратаярэй айцец Зінові павіншаваў прысутных на набажэнстве з нацыянальны беларускім сьвятам і распавёў: "Сьвята Дня Волі прыпадае на Вялікі пост. Мы павінны памятаць, як здабывалася незалежнасьць нашай Беларусі ды даведвацца больш пра тыя гістарычныя для краіны часы. Ведаць пра гэты дзень і годна яго адзначаць - гэта даніна нашай павагі да нашых гераічных продкаў, якія здабылі для беларускага народу ў стагодзьдзях барацьбы скарб незалежнасьці".

На сярэдзіну царкоўнай залі былі ўрачыста вынесены сьцягі дзвюх краін - беларускі і амэрыканскі. Айцом Зіновіем быў адпраўлены малебен за Беларусь і за ўсіх тых, хто змагаўся за яе незалежнасьць, ды за ўсіх жыхароў нашай роднай краіны. З заміраньнем сэрца беларускія вернікі, апранутыя ў тым ліку і ў нацыянальныя строі, слухалі словы малітвы ды маліліся разам за нашу Бацькаўшчыну.

Белы колер - гэта сымбаль чысьціні, бязгршнасьці і праўды. Чырвоны - пакутаў ды выпрабаваньняў лёсу, якія трэба пераадолець, каб здабыць іх. І як бы хацелася ўбачыць хутчэй і ў нас на Радзіме нагадваючыя пра Хрыстовыя запаветы лунаючыя бел-чырвона-белыя сьцягі. Узьнятыя адначасова з усьмешкамі на тварах у руках тысяч беларусаў у розных беларускіх гарадах і мястэчках, яны б сьведчылі аб тым, што Беларусь нарэшце стала на шлях, які быў пракладзены для нас фундатарамі Беларускай Народнай Рэспублікі.

Са сьвятам Вас, Беларусы!

--- Запрашаем таксама на Сьвяточны мітынг да Дня Волі ў Нью-Ёрку прыняць удзел у адзначэньні нашага нацыянальнага сьвята Дня Волі - 92-х угодкаў абвяшчэньня незалежнай Беларусі. Акцыя адбудзецца ў суботу 27-га сакавіка а першай гадзіне (1 p.m.) дня насупраць штаб-кватэры ААН.

--- Чытайце на нашым сайце таксама:

БНР і беларуская дыяспара
Павел Марозаў і грамадзкая супольнасьць "Трэці Шлях" зірнулі на ролю беларускай дыяспары ў гістарычна-аналітычным кантэксьце разьвіцьця сучаснай Беларусі, як нашчадка Беларускай Народнай Рэспублікі.
Праўда і няпраўда пра БНР (фота, малюнкі)
Грамадзянская кампанія «Кажы праўду!» прэзэнтавала незвычайнае выданьне, якое папулярна распавядае пра гісторыю Беларускай Народнай Рэспублікі.
Значэньне БНР: усяму пачатак
Абвяшчэньне Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) – адна з найгалоўнейшых падзей у гісторыі Беларусі. Значэньне БНР для развіцьця беларускай дзяржаўнасьці пасьля 1918-га году складана перацаніць.

 

Алесь Казак і Валянціна Пархоменка

Беларусы прымаюць рэзалюцыю

Воля Казак

Сяржук Сокалаў-Воюш

 
 
 

Глядзіце фільм "Дзень Волі" Уладзімера Арлова і Юрыя Хашчавацкага:

 

 

 Віншаваньне з Днем Волі ад амэрыканскага кангрэсмэна
Беларусаў Злучаных Штатаў Амэрыкі з Днём Волі павіншаваў кангрэсмэн Фрэнк Палонэ.

 
< Папяр.   Наст. >





Бясплатны хостынг

За Беларускую Мову!