website languages:
Навіны
Артыкулы
Літаратура
Відэа/Аўдыё
 
Аб нас
Нашы ініцыятывы
Бясплатны хостынг
Далучыцца
Кантакт
 
Сябры
Нашы банэры
 




Беларускі Мўзэй, Нью Ёорк, ЗША



Уладзімір Арлоў атрымаў прэмію «Еўрапейскі паэт свабоды» Адправіць на e-mail
Friday, 26 March 2010
Прэмія, заснаваная муніцыпалітэтам польскага горада Гданьск, была ўручана сёння ўвечары ў Польшчы у залі "Teatru Wybrzeże" вядомаму беларускаму гісторыку і літаратару Уладзіміру Арлову.


Дзяніс Талпека для "Беларускага Моладзевага Руху Амэрыкі" , фота: "Gazeta Trojmiasto"

Пачалася цэрэмонія чытаннем выбраных вершаў кожнага з намінантаў у музычным суправаджэнні.



 Журы амаль аднагалосна выказалася за перамогу беларускага пісьменніка. Як адзначылі судзі - не толькі за тое, што той піша аб свабодзе арыгінальным спосабам, але к таму, што павінен пераадольваць кожны дзень нейкія перашкоды ды тыя абыходзіць абмежаванні, якія існуюць у краіне, дзе пануе аўтарытарны рэжым.

- Мастак ў яго паэзіі вельмі эфектыўна апісвае свабоду, разумее яе, - гаворыць старшыня журы пафэсар Кшыштаф Помян. - Яго праца - паэзія свабоды, з Беларуссю на пярэднім плане. Арлоў вельмі адкрыта піша аб свабодзе у тым месцы, дзе кожны дзень яе папросту няма.



Арлоў у сваім слове падзякаваў усім, адзначыўшы што Беларусі ў параўнанні з Польшчай яшчэ трэба пазмагацца за сваю свабоду.

- Гэта ўзнагарода не толькі мне, але і для ўсёй беларускай літаратуры. Я задаволены асабліва і таму, што атрымаў яе ў горадзе, які пачаў барацьбу за свабоду ва ўсёй Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, - сказаў па-польску Уладзімір Арлоў.

Мэр Гданьску Павел Адамовіч ўзнагародзіў беларускага літаратара памятнаю статуэткаю і 100 тысячамі злотых.

Уладзімір Арлоў прадстаўляў Беларусь на агульнаеўрапейскім конкурсе «Еўрапейскі паэт свабоды» з кнігай вершаў «Паром праз Ла-Манш».

З сарака шасці еўрапейскіх краін для ўдзелу былі выбраныя восем.  Сярод намінантаў  у гэтым годзе былі паэты  Прымаж Эўэнік (Primož Euenik, Славенія), Эманюэль Акуа (Emmanuel Hocquard, Францыя), Марыя Кнежэвіч (Marija Knežević, Сербія) з Польшчы, Андрос Зэменідзіс (Andros Zemenidis, Кіпр), Іван Стрпка (Ivan Štrpka, Славаччына), Славеніі, Сербіі, Францыі, Біргіта Лільпэрс (Birgitta Lillpers, Швецыя) і Анджэй Мандалян (Andrzej Mandalian, Польшча). Кнігі ўсіх творцаў гданьскае выдавецтва выпусьціла на польскай мове.

Кнігу Арлова пераклаў паляк Адам Паморскі.

Прэміяй раз у два гады будуць узнагароджваць найвялікшых паэтаў, праца якіх прысвечана выключна тэме свабоды.

Уладзімір Арлоў - пасьля атрыманьня ўзнагароды (відэа, на польскай мове):

Дзякуем спадара Арлова за яго працу на карысць Беларусі ды віншуем з гэтай узнагародай! Зычым Вам здароўя, новых ідэй і пазітыўнага настрою! 

 
< Папяр.   Наст. >





Бясплатны хостынг

За Беларускую Мову!