Уладзімір Арлоў атрымаў прэмію «Еўрапейскі паэт свабоды»
Friday, 26 March 2010
Прэмія, заснаваная муніцыпалітэтам польскага горада Гданьск, была ўручана сёння ўвечары ў Польшчы у залі "Teatru Wybrzeże" вядомаму беларускаму гісторыку і літаратару Уладзіміру Арлову.
Дзяніс Талпека для "Беларускага Моладзевага Руху Амэрыкі" , фота: "Gazeta Trojmiasto"
Пачалася цэрэмонія чытаннем выбраных вершаў кожнага з намінантаў у музычным суправаджэнні.
Журы амаль аднагалосна выказалася за перамогу беларускага пісьменніка. Як адзначылі судзі - не толькі за тое, што той піша аб свабодзе арыгінальным спосабам, але к таму, што павінен пераадольваць кожны дзень нейкія перашкоды ды тыя абыходзіць абмежаванні, якія існуюць у краіне, дзе пануе аўтарытарны рэжым.
- Мастак ў яго паэзіі вельмі эфектыўна апісвае свабоду, разумее яе, - гаворыць старшыня журы пафэсар Кшыштаф Помян. - Яго праца - паэзія свабоды, з Беларуссю на пярэднім плане. Арлоў вельмі адкрыта піша аб свабодзе у тым месцы, дзе кожны дзень яе папросту няма.
Арлоў у сваім слове падзякаваў усім, адзначыўшы што Беларусі ў параўнанні з Польшчай яшчэ трэба пазмагацца за сваю свабоду.
- Гэта ўзнагарода не толькі мне, але і для ўсёй беларускай літаратуры. Я задаволены асабліва і таму, што атрымаў яе ў горадзе, які пачаў барацьбу за свабоду ва ўсёй Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, - сказаў па-польску Уладзімір Арлоў.
Мэр Гданьску Павел Адамовіч ўзнагародзіў беларускага літаратара памятнаю статуэткаю і 100 тысячамі злотых.
Уладзімір Арлоў прадстаўляў Беларусь на агульнаеўрапейскім конкурсе «Еўрапейскі паэт свабоды» з кнігай вершаў «Паром праз Ла-Манш».
З сарака шасці еўрапейскіх краін для ўдзелу былі выбраныя восем. Сярод намінантаў у гэтым годзе былі паэты Прымаж Эўэнік (Primož Euenik, Славенія), Эманюэль Акуа (Emmanuel Hocquard, Францыя), Марыя Кнежэвіч (Marija Knežević, Сербія) з Польшчы, Андрос Зэменідзіс (Andros Zemenidis, Кіпр), Іван Стрпка (Ivan Štrpka, Славаччына), Славеніі, Сербіі, Францыі, Біргіта Лільпэрс (Birgitta Lillpers, Швецыя) і Анджэй Мандалян (Andrzej Mandalian, Польшча). Кнігі ўсіх творцаў гданьскае выдавецтва выпусьціла на польскай мове.
Кнігу Арлова пераклаў паляк Адам Паморскі.
Прэміяй раз у два гады будуць узнагароджваць найвялікшых паэтаў, праца якіх прысвечана выключна тэме свабоды.