|
Віншаваньне з Днем Волі ад амэрыканскага кангрэсмэна |
|
|
Sunday, 28 March 2010 |
|
Беларусаў Злучаных Штатаў Амэрыкі з Днём Волі павіншаваў кангрэсмэн Фрэнк Палонэ.
У звароце да сяброў Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня (БАЗА) амэрыканскі кангрэсмэн ад штату Нью-Джэрсі Фрэнк Палонэ, які з-за вялізнай занятасьці прысутнічаць пэрсанальна на сьвяткаваньні 92-х угодкаў заснаваньня Беларускай Народнай Рэспублікі ня здолеў, адзначае, што “зь вялікім задавальненьнем хацеў бы павіншаваць з 92-ім ўгодкамі абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі”.
"Я па-ранейшаму зьяўляюся цьвёрдым прыхільнікам і падтрымліваю беларускую грамаду. Тысячы беларускіх імігрантаў і грамадзянаў, для якіх Нью-Джэрсі стаў родным домам, знаходзяцца ў маёй акрузе. Іх супольнасьць па-ранейшаму зьяўляецца неад'емнай часткай маёй акругі і ўсёй краіны.
Я цьвёрда веру, што ўрад Беларусі павінен забясьпечыць выкананьне правоў і асабістых свабодаў сваіх грамадзянаў, павінен правесьці справядлівыя выбары для свайго народа. У мінулым я ўжо адзначыў небясьпеку прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі для дэмакратыі ў сучаснай Беларусі. Я па-ранейшаму заяўляю аб сваёй падтрымцы заканадаўству, якое садзейнічае разьвіцьцю дэмакратыі ў Беларусі. У 2007 годзе я быў адным з распрацоўшчыкаў Акту аб дэмакратыі ў Беларусі.
Ізноў жадаю ўсяго найлепшага Беларуска-Амэрыканскаму Задзіночаньню. Я высока цаню вялікую працу і адданасьць Вашай арганізацыі ў справе забесьпячэньня свабоды і дэмакратычных рэформаў у Беларусі”, - гаворыцца ў віншавальным звароце кангрэсмэна Фрэнка Палонэ. --- Чытайце на нашым сайце таксама: | | | | Значэньне БНР: усяму пачатак Абвяшчэньне Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) – адна з найгалоўнейшых падзей у гісторыі Беларусі. Значэньне БНР для развіцьця беларускай дзяржаўнасьці пасьля 1918-га году складана перацаніць |
|
|