website languages:
News
Articles
Literature
Video/Audio
 
About us
Our initiatives
Free hosting
Join us
Contact
 
Links
Our banners
 




Беларускі Мўзэй, Нью Ёорк, ЗША



Заява аб падтрымцы беларускіх журналістаў E-mail
Monday, 29 March 2010
Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі 27-га сакавіка падчас сьвяткаваньня Дня Волі ў Нью-Ёрку прыняў галасамі больш чым 50-ці маладзёнаў заяву ў падтрымку журналістаў беларускіх незалежных медыяў.

"Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі"

Заява

Сябры Беларускага Моладзевага Руху Амэрыкі выказваюць падтрымку беларускім журналістам, якія якасна выконваючы свае абавязкі па забесьпячэньню канстытуцыйнага права беларусаў на атрыманьне праўдзівай і поўнай інфармацыі аб падзеях у Беларусі, жорстка перасьледуюцца ўладамі краіны.

Працуючы ў цяжкіх умовах, рызыкуючы сваім здароўем, беларускія журналісты на працягу ўжо больш чым пятнаццаці гадоў пэрманэнтным рэпрэсіям. Выкраданьне Дзьмітрыя Завадзкага, забойствы Веранікі Чаркасавай і Васіля Гроднікава, закрыцьцё ды зьнішчэньне за дзесяцігодзьдзе больш чым дзьвюх соцень незалежных друкаваных выданьняў, шматразовыя факты зьбіцьця і затрыманьня журналістаў пад час выкананьня імі сваіх прафэсыйных абавязкаў прадстаўнікамі міліцыі, а таксама шматлікія незаконныя перашкоды працы журналістаў супрацоўнікамі спецслужбаў у апошнія месяцы дапоўніліся дадатковымі жахлівымі дзеяньнямі ў дачыненьні прадстаўнікоў медыяў.

«Неўстаноўленыя асобы» душаць Сяргея Грыца, фатографа агенцыі Associated Press. Фота Васіля Фядосенкі, фатографа Reuters.

Перасьлед вядомай журналісткі Ірыны Халіп, арышт журналіста "Белсата" Івана Шульгі, вобшук ў офісе газэты "Народная Воля" ды на працоўных месцах шэф-рэдактаркі ды журналісткі выданьня Сьвятланы Калінкінай і Марыны Коктыш, затрыманьне і абвінавачваньні фотарэпарцёра газэты "Наша Ніва" Юліі Дарашкевіч, зьбіцьцё рэдактаркі "Хартыя'97" Натальлі Радзінай і вобшук з канфіскацыяй апаратуры ў офісе сайта сьведчаць пра наўмысныя дзеяньні з боку ўладаў з мэтай перашкодзіць журналісцкай дзейнасьці ды запалохаць журналістаў.

Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі:

- падтрымлівае журналістаў беларускіх незалежных медыяў;

- расцэньвае апошнія падзеі як грубае ўмяшаньне ў свабоду журналісцкай дзейнасьці;

- падтрымлівае заклік ГА "Беларуская Асацыяцыя Журналістаў" аб неадкладным прыняцьці мер для абароны парушаных правоў і законных інтарэсаў журналістаў, ды, адпаведна - свабоды слова ў Беларусі;

- абвяшчае пра спрыяньне ўсеаб'емнаму распаўсюду інфармацыі ў Злучаных Штатах Амэрыкі і сьвеце аб парушэньнях правоў журналістаў у Беларусі ды адпаведна парушэньні канстытуцыйных правоў беларускіх грамадзян на атрыманьне праўдзівай інфармацыі аб сытуацыі ў краіне.

27 сакавіка 2010

---

Вашай увазе - некаторыя камэнтары сусьветных СМІ аб апошніх парушэньнях свабоды слова ў Беларусі.

- «Голас Амэрыкі»:  «Беларускія журналісты зноў адчуваюць ціск з боку праваахоўных ворганаў краіны. Экспэрты лічаць, што дзеяньні беларускай міліцыі супрацьзаконныя, а ператрусы і затрыманьні журналістаў, якія пачасьціліся ў апошнія некалькі тыдняў, з'яўляюцца ні чым іншым, як свайго кшталту «зачысткай» інфармацыйнай прасторы напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2011 года».

- Радыёстанцыя "BBC": «Супрацоўнікі беларускіх спецслужбаў у аўторак правялі аперацыю супраць непадцэнзурнага сайта Хартыя'97 і шэрагу незалежных журналістаў».

- Міжнароднае французскае радыё RFI:  "Праваабарончыя арганізацыі сьвету асудзілі рэпрэсіі беларускіх уладаў супраць журналісцкай супольнасці. Ператрусы праходзяць на падставе «справы аб паклёпе». Праваабаронцы сцвярджаюць, што гэта не больш чым падстава. Ды і вайна кампраматаў, на іх думку, у гэтым выпадку справа другасная. Андрэй Саньнікаў упэўнены, што такія паводзіны ўвогуле тыповыя для цяперашніх беларускіх уладаў, але «абвастрэнне» адбываецца напярэдадні вялікіх палітычных кампаніяў.

- Буйны польскі тэлеканал TVN24 перадаў пра напад міліцыі і спецслужбаў на сайт charter97.org, адзначыўшы, што рэдактарка Натальля Радзіна звязвае ператрус і канфіскацыю тэхнікі ў журналістаў з тым, што «Лукашэнка баіцца свабоды слова і рэальнага суперніка на маючых адбыцца прэзыдэнцкіх выбарах».

Вядучае польскае друкаванае выданьне «Gazeta Wyborcza»: "Буйнамаштабныя ператрусы ў дамах лідэраў апазыцыі ў Беларусі ня маюць нічога агульнага з крымінальнай справай, на якую спасылаецца міліцыя, праводзячы ператрусы. А «паляўнічая справа», сутнасць якой заключаецца ў канфлікце паміж беларускімі сілавымі структурамі – міліцыяй і КДБ, зьяўляецца толькі падставай для нападу на свабоду слова".

Польская газэта «Rzecz Pospolita»: «Захоп рэдакцыі парталу charter97.org быў не выпадковы». За дзень да гэтага, у панядзелак сайт паведаміў, што кандыдатам на прэзідэнцкіх выбарах будзе лідэр кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў.

 
< Prev   Next >





Бясплатны хостынг

За Беларускую Мову!