website languages:
Навіны
Артыкулы
Літаратура
Відэа/Аўдыё
 
Аб нас
Нашы ініцыятывы
Бясплатны хостынг
Далучыцца
Кантакт
 
Сябры
Нашы банэры
 




Беларускі Мўзэй, Нью Ёорк, ЗША



Дзень Волі ў "Big Apple": з надзеяй у лепшую Беларусь Адправіць на e-mail
Monday, 29 March 2010
27-га сакавіка ў Нью-Ёрку беларусы з розных куткоў краіны сабраліся, каб адсьвяткаваць найвялікшае нацыянальнае сьвята - Дзень Незалежнасьці Беларусі - Дзень Волі.

 "Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі"

Бадай упершыню прадстаўніцтва прысутных на сьвяточным мітынгу было настолькі шырокім. Сярод каля паўсотні беларусаў былі людзі не толькі з Нью-Ёрку ды блізкіх да "Вялікага Яблыка" гарадкоў штата Нью-Джэрсі.

Прыехалі на акцыю маладзёны з Пэнсільваніі - Філядэльфіі ды далёкага Піцбургу (не меньш за 600 кілямэтраў дарогі), з паўдзеннага Нью-Джэрсі, з Масачусэтсу. А адзін чалавек - Яўген - прыехаў на сьвяткаваньне Дня Незалежнасьці з далёкай Флорыды: ад яго Маямі да штаб-кватэры ААН, дзе адбывалася акцыя - каля двух тысяч кіламэтраў.

Вядома, што адразу за віншаваньнямі з Днём Волі, сябры Беларускага Моладзевага Руху Амэрыкі, якія выступалі арганізатарамі сьвяточнага мітынгу, выказалі шчырую падзяку людзям, якія сустрэліся ў гэты сьвяты для кожнага беларуса дзень са сваімі землякамі ў Нью-Ёрку пад бел-чырвона-белымі сьцягамі.

"Спадзяюся, у адзін з дзён праз некалькі гадоў Дзень Волі будзе для кожнага з нас успрымацца не як дзень, калі перасьледуюць нашых сяброў ды блізкіх, а можа і зусім невядомых людзей за выкарыстаньне нацыянальнай сымболікі ды за іх ды нашу любоў да роднай краіны. Спадзяюся, што праз некаторы час, у тым ліку і нашымі высілкамі, беларусы будуць адзначаць гэта сьвята ў сямейным коле, сярод сяброў, не абавязкова выходзячы на вуліцу ды выкрыкваючы лёзунгі, а проста ведаючы ШТО ТАКОЕ Дзень Волі для Беларусі і ЧЫМ ЁН ёсьць для кожнага з тых, хто называе сябе беларусам", - сказаў адзін з каардынатараў Руху Дзяніс Талпека.



"Дзень Волі для ўсіх нас - не проста памятная дата ды не проста даніна павагі нашым гераічным продкам, дзякуючы каму была абвешчана ў 1918-м годзе Беларуская Народная Рэспубліка. Гэта - і сьвята надзеі. Напрыклад, на тое, што ў адзін дзень Беларусь стане краінай, адкуль не будуць жадаць зьбегчы пры першай мачымасьці маладыя людзі, а куды будуць вяртацца беларусы. Каб заводзіць сем'і, нараджаць дзяцей, адкрываць свае бізнэсы, жыць у спакоі ды дабрыбыце. І быць упэўненым пры гэтым у сваёй будучыні".

Каардынатары Беларускага Моладзевага Руху Амэрыкі, які быў створаны ў 2006-м годзе - менавіта 25-га сакавіка - пад натхненьнем падзей чатырохгадовай даўніны, калі беларуская моладзь, рызыкуючы шмат чым у жыцьці, на Плошчы рашуча ўголас агучыла свае жаданьне аб лепшым жыцьці для ўсіх беларусаў ды сваёй роднай краіны, заклікалі прысутных прыняць заяву ў падтрымку беларускіх журналістаў, якія працуюць пад жорсткім ціскам з боку ўладаў. Адзінагалосна заява была прынятая.

Нацыянальныя - будучыя дзяржаўныя - бел-чырвона-белыя сьцягі, лунаючы на сонцы, прыцягвалі ўвагу мінакоў, якія падыходзілі з пытаньнямі ды з вялікім жаданьнем фатаграфаваліся з беларусамі, ды вадзіцеляў, якія клаксонамі падтрымлівалі сабраўшыхся беларусаў ды сыгналілі ў знак падтрымкі дэмакратычным зьменам у Беларусі.

Што стала ўжо традыцыйным, скончылі беларусы мітынг сьпевам беларускіх гімнаў "Магутны Божа", "Пагоня" ды "Мы выйдзем шчыльнымі радамі". І нават у гэтай справе быў знойдзены новы талент ;)

Было прыемна бачыць, як моладзь, якая складала пераважную большасьць усіх прысутных на мітынгу, знаходзячы знаёмых па інтарэсах, завязвала новыя кантакты ды сьмеючыся у добрым настроі разыходзілася ў гэты марозны, але сонечны сьвяточны нью-ёркскі дзень. З надзеяй у лепшую Беларусь.

 

Беларусы сьпяваюць гімн сваёй краіны.

Са сьвятам, Беларусы!

--- Чытайце на нашым сайце таксама:

БНР і беларуская дыяспара
Павел Марозаў і грамадзкая супольнасьць "Трэці Шлях" зірнулі на ролю беларускай дыяспары ў гістарычна-аналітычным кантэксьце разьвіцьця сучаснай Беларусі, як нашчадка Беларускай Народнай Рэспублікі.
Праўда і няпраўда пра БНР (фота, малюнкі)
Грамадзянская кампанія «Кажы праўду!» прэзэнтавала незвычайнае выданьне, якое папулярна распавядае пра гісторыю Беларускай Народнай Рэспублікі.
Значэньне БНР: усяму пачатак
Абвяшчэньне Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) – адна з найгалоўнейшых падзей у гісторыі Беларусі. Значэньне БНР для развіцьця беларускай дзяржаўнасьці пасьля 1918-га году складана перацаніць.

 Віншаваньне з Днем Волі ад амэрыканскага кангрэсмэна
Беларусаў Злучаных Штатаў Амэрыкі з Днём Волі павіншаваў кангрэсмэн Фрэнк Палонэ.

 Дзень Волі ў Нью-Ёрку. З надзеяй у лепшую Беларусь.

 
< Папяр.   Наст. >





Бясплатны хостынг

За Беларускую Мову!