|
У 2010-м годзе праграма сьвяткаваньня Дня Незалежнасьці Беларусі аказалася досыць насычанай. Беларусы ў розных частках ЗША па-свойму адзначалі гэтае сьвята.
"Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі" 21 сакавіка, Хайлэнд Парк, штат Нью-Джэрсі Сьвяточная праграма мерапрыемстваў распачалася ў царкве Сьвятой Іконы Жыровіцкай Маці Божай у Хайлэнд Парку штата Нью-Джэрсі. Тут адбыўся сьвяточны малебен, прысьвечаны Дню Незалежнасьці Беларусі. Пратаярэй Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы айцец Зінові адзначыў: "Сьвята Дня Волі прыпадае на Вялікі пост. Мы павінны памятаць, як здабывалася незалежнасьць нашай Беларусі. Ведаць пра гэты дзень і годна яго адзначаць - гэта даніна нашай павагі да нашых гераічных продкаў, якія здабылі для беларускага народу ў стагодзьдзях барацьбы скарб незалежнасьці". 
Сьвяточная літургія ў царкве Сьвятой Іконы Жыровіцкай Маці Божай
21 сакавіка, Нью-Брансуік, штат Нью-Джэрсі Літаральна праз гадзіну пасьля заканчэньня літургіі ў гатэлі "Hyatt Regency" ужо каля сотні беларусаў сабраліся, каб адзначыць найвялікшае нацыянальнае сьвята.
Адкрылі даволі насычаную праграму мерапрыемстваў урачыстага сьвяткаваньня старшыні аддзелаў Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня (БАЗА) Нью-Джэрсі і Нью-Ёрку Юрка Азарка ды Віталь Зайка.
Старшыня аддзелу Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня (БАЗА) у Нью-Джэрсі Юрка Азарка адкрывае ўрачыстае сьвяткаваньне

Сьвятар Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы Айцец Зінові падчас свайго віншавальнага слова і малітвы 
Старшыня аддзелу Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня (БАЗА) Нью-Ёрку Віталь Зайка 
Старшыня Беларускага Інстытуту Навукі і Мастацтва Вітаўт Кіпель

Вядомы беларускі мастак скульптар і мастак Алесь Шатэрнік 
Беларусы ЗША прымаюць рэзалюцыю 
Алесь Казак і Валянціна Пархоменка 
Воля Казак (OLYIA)
Сяржук Сокалаў-Воюш 
Вядомае беларускае сямейнае трыа музыкаў Алесь Казак, Валянціна Пархоменка і Воля Казак (OLYIA) 





Беларусы разглядаюць выставу, падрыхтаваную Беларускім Музэем у Нью-Ёрку
Дзень Волі - цудоўная нагода для беларусаў Амэрыкі сабрацца разам
25 сакавіка, штат Канзас Выкладчыца Надзея Сычугова правяла адкрыты занятак у Паўднёва-Заходнім каледжы ў гарадку Ўінфілд , штат Канзас, з нагоды сьвяткавання 92-й гадавіны Дня Волі.
Бел-чырвона-белы сьцяг сярод дзяржаўных сьцягоў на тэрыторыі ўніверсітэту
Надзея Сычугова (чацьвертая справа ў першым шэрагу) з амерыканскімі студэнтамі MIAMI З ВАМІ!  Маямі з Беларусьсю!

У манiфестацыі, якая прайшла ў цэнтры Маямі, узялі ўдзел каля 25 беларусаў ЗША. Па словах арганізатараў, яны мeлі сваей мэтай звярнуць увагу сусветнай грамадскасьцi да цяжкага становiшча з правамi чалавека ў Беларусi, данесцi да амерыканцаy той факт, што Беларусь зьяуляецца апошняй краiнай у Эўропе, дзе захоўваецца дыктатура.
27 сакавіка, горад Нью-Ёрк
Каля 50-ці беларусаў з Флорыды, Масачусэтса, Пэнсільваніі, Нью-Джэрсі і Нью-Ёрку разам адзначалі Дзень Волі каля штаб-кватэры ААН, прыняўшы ўдзел у сьвяточным мітынгу, арганізаваным "Беларускім Моладзевым Рухам Амэрыкі". 
Беларусы сьпяваюць гімн сваёй краіны
Дзень Волі ў Нью-Ёрку: з надзеяй у лепшую Беларусь
28 сакавіка, горад Сан-Францыска, штат Каліфорнія Пад сонейкам Каліфорніі таксама адзначалі Дзень Волі.
Беларусы з сябрамі з Украіны ды Францыі вішававалі адзін аднаго з Днем Волі ў Далорэс Парку. 
Беларусы Сан-Францыска ў строях з нацыянальным каларытам, сьпяваючы пад гітару ды ласуючыся прыгатаванымі беларускімі стравамі, добра правялі час у гэты сьвяточны дзень. Пад гітарныя рыфы прагучалі вершы Максіма Багдановіча. Беларусы прасьпявалі разам песьні Данчыка, "Крамбамбулі" і "Ляпіса Трубяцкога". 
Сонечнага настрою нам усім, беларусы! Са сьвятам, Беларусь! |