website languages:
Навіны
Артыкулы
Літаратура
Відэа/Аўдыё
 
Аб нас
Нашы ініцыятывы
Бясплатны хостынг
Далучыцца
Кантакт
 
Сябры
Нашы банэры
 




Беларускі Мўзэй, Нью Ёорк, ЗША



Freaks, flea markets etc. Адправіць на e-mail
Wednesday, 07 April 2010
Ёў, чувакі і чувіхі! Дуды і дудзіхі! Вы яшчэ не патусілі на Іст-Віліджы і на іншых барахолках "цэнтру сьвету"? Тады - айда за амэрыканцамі туды ;) Беларусы ж таксама не вахлакі якія-небудзь: усмоктваюць у сябе культуры разнастайныя ды цягнуцца да "лепшых" тэндэнцый (слова-та якое!) :)

Пачынаем вандраваць па розных гарадах Амэрыкі разам з беларусамі. Сёньня прагуляемся па даступных усім месцах "цэнтру сьвету" - маднявай Нью-Ёркшчыне Манхэтанскай.

Кася Буслова, Мультымэдыя-магазын "34"

Наш Нью-Йорк
 

Корпацца ў чужой бялізне і іншых больш-менш інтымных рэчах у Амерыцы не сорамна. Наадварот, знайсці што-небудзь на барахолцы лічыцца значна лепшым, чым проста пайсці ў краму і купіць тое, што патрэбна. Блышыныя рынкі (flea markets), гараж-сэйлы і вінтажныя крамы – гэта рамантыка, а звычайны шопінг – так, кансумерызм.

ФРЫКІ З ІСТ-ВІЛІДЖА

Скажы мне, што ты з Іст-Віліджа, і я адразу скажу, што ты – вінтажны фрык. Тут існуе свой дрэс-код, свае правілы. Сальныя валасы, ускудлачаныя джынсы і адсутнасць манікюру – гэта сапраўды cool: ты неабыякавы да таго, што адбываецца з гэтым светам. Тут тусяць антыглабалісты і радыкальныя „зялёныя”, неахіпі, крышнаіты і прадстаўнікі сексменшасцяў.

У іствіліджаўскай тусе абмяркоўваюць не тое, хто колькі зарабляе, а хто менш спажывае электраэнергіі; не як адкласці грошы на старасць, а чым накарміць бамжоў. Самымі крутымі на "вёсцы" лічацца актывісты, якія завялі ў сваім доме "кампост-ферму" – скрыню з дажджавымі чарвякамі, якім шчодрыя гаспадары скормліваць харчовыя рэшткі.

У Іст-Віліджы сэканд-хэнд – гэта не шмотачны рай для бедных, а часовы прытулак для эка-фрыкаў. Адно з самых культавых месцаў – вінтажны развал No Relation Vintage (204 1st Avenue, New York City, (212) 228-5201). Тут прадаецца вялікая колькасць цішотак і іншых шэдэўраў сучаснай моды, вялікая частка якіх мае сцёбны характар.

Як вам, напрыклад, такія цішоткі:

У іншых штатах гэта, можа, і зневажальна, а ў Нью-Йорку любы фрык палічыць сваім абавязкам купіць такі "смешны і стыльны прыкід" і пахваліцца ім перад сябрамі.

ДЛЯ ПРАСТАЧКОЎ

Менш радыкальныя і арыентаваныя на шырокае кола спажыўцоў флімаркеты (aka блышыныя рынкі) можна знайсці па ўсім Манхэтэне. Тыя, каго цікавіць антыкварыят, любяць бываць на Antiques Garage (112 W 25th St between Sixth and Seventh Aves; (212) 243-5343). Цэны там, вядома, даражэй, чым на якім-небудзь лонг-айлэндаўскім гараж-сэйле, затое і тавар адборны.

Барахло з разраду "прадай сваё лайно, каб купіць маё" прынята шукаць на Aqueduct Flea Market (Rockaway Blvd and 110th St, Ozone Park, Queens, (718) 738-9571). Тавары там яшчэ тыя: некалькі разоў я бачыла людзей, якія на поўным сур'ёзе прадаюць галовы ад лялек і парваныя гумавыя грэлкі. Тут трэба гандлявацца, таму не забудзьцеся размяняць грошы: дваццатка тут лічыцца пляўком у твар паважнага калекцыянера.

ЗЗЕЛЯНЕЛІ

Адэпты арганічнага харчавання, чый светапогляд сфармаваўся на такіх фільмах, як Food Inc., The 11th Hour, King Corn, Super Size Me і іншыя, жывуць і харчуюцца ў зусім іншых месцах. Ім здаецца недастатковым проста не есці фаст-фуд, яны трацяць велізарныя грошы на тое, каб паядаць "сапраўдную ежу" – без угнаенняў, пестыцыдаў і іншай хіміі.

Самыя вядомыя „зялёныя рынкі” Нью-Йорка змяшчаюцца па заходняй мяжы ад Цэнтральнага парка. Там працуе Green Flea (Columbus Ave between 76th and 77th Sts; 212-239-3027). Ці Union Square Greenmarket (17th St. at Broadway, New York, (212) 788-7476). Фермеры і амішы– адшчапенцы, якія па ўласнай волі і рэлігійных поглядах пайшлі жыць у вёску – прывозяць сюды сезонную гародніну, садавіну, саленні, малочныя і мясныя прадукты.

ПАМАЖЫ НАМ, ЭТСІ!

Крэатыўны напрамак барахольшчыкаў тусуецца на Brooklyn Flea (Bishop Loughlin Memorial High School, Lafayette Ave between Clermont and Vanderbilt Aves, Fort Greene). Тут у асноўным гандлююць хэнд-мэйдам. Няўважлівы погляд і прычасон ў стылі "я ўпала з сенавала" цэняцца.

Роўна як і фразы ў стылі: "Натхненне да мяне прыходзіць пасля паўпляшкі абсэнту. Як да Хэмінгуэя". Хоць літаратурныя панты рэдка калі прыносяць дывідэнды, многія мясцовыя мастакі, дызайнеры і іншыя крэатыўчшыкі крычаць, што, дзякуючы Эцсі, яны могуць сабе дазволіць пайсці на вольныя хлябы. Як мне падаецца, іх тварэнні рэдка хто купляе.

Праўда, бываюць і выключэнні: простая дзяўчынка Йоко Гібран з амерыканскай вёскі трапіла на старонкі The New York Times і стала сапраўднай зоркай. Яе шапкі і шалікі (гл. Фотку. Такая радасць каштуе 150 бэ) купляюць з рукамі і нагамі. А нядаўна стала вядома, што новую калекцыю дзяўчыны купіла моладзевая сетка Urban Outfitters.

КАМІСІЁНКА

Калі ў вас проста няма ці мала бабла, а рэчы ў гаспадарцы патрэбны, вам прамая дарога ў адзін з магазінаў Housing Works. Гэта вялізная сетка камісіёнак (па-амерыканску thrift-shops), якія пераважна гандлююць мэбляй, посудам, кніжкамі і вопраткай. Усе тавары не тое каб стыльныя, а проста бэушныя і прымальнага стану. Тут практычна не бывае антыкварыяту, затое даволі прыстойных і не моцна пацёртых рэчаў, тыпу пісьмовага стала ці канапы, – заваліся.

Кажуць, у Housing Works з прыходам крызісу рынуліся не толькі бедныя студэнты, але і рэспектабельная публіка. Хлусяць: капанне ў чужым барахле для ньюйоркцаў любога рангу – такая ж традыцыя, як, напрыклад, глядзець тупыя камедыі і выходзіць па некалькі разоў на тыдзень у свет.

Выкарыстаны фота:  norelationvintage.com, www.bychkova.com, http://www.etsy.com/shop/yokoo

 
< Папяр.   Наст. >





Бясплатны хостынг

За Беларускую Мову!