|
Бюст Быкава перапраўлялі ў Амерыку пад выглядам Леніна (фота) |
|
|
Thursday, 22 April 2010 |
|
Беларусы Амерыкі ўрачыста перадалі бюст Калумбійскаму ўніверсітэту Нью-Ёрка.
"Еўрапейскае Радыё для Беларусі" Бюст Васіля Быкава скульптар Алесь Шатэрнік скончыў яшчэ ў 2006 годзе. З ініцыятывай яго стварэння выступіла беларуская грамада ў ЗША. Тады бюст быў усталяваны ў беларускай аўтакефальнай царкве ў Брукліне. Аднак вяліся перамовы, каб усталяваць яго ў больш публічным месцы. Пры канцы мінулага года галоўны амерыканскі беларус Вітаўт Кіпель дамовіўся з Калумбійскім універсітэтам, што бюст будзе ўсталяваны ў адной з бібліятэк універсітэта. Гэтаму паспрыяў дырэктар універсітэцкай бібліятэкі Роберт Дэвіс. Учора на адкрыцці стаў вядомы вельмі цікавы факт, што бюст Быкава перапраўлялі ў Амерыку незвычайным чынам.
“Калі бюст перадаваўся з Беларусі, то на мытні было заяўлена, што перадаецца бюст Леніна, - распавёў удзельнік урачыстасці Дзяніс Талпека. – Гэта было зроблена, каб не было ніякіх перашкодаў яго перавезці. І толькі такім чынам бюст Быкава ўдалося перадаць з Беларусі ў ЗША. А дзе б ён быў, калі б здарылася затрымка на мяжы, зараз невядома”.
ДАВЕДКА ЕЎРАРАДЫЁ Калумбійскі ўніверсітэт знаходзіцца ў раёне Манхэтан Нью-Йорку, займае там 6 кварталаў (13 гектараў зямлі). Заснаваны ў 1754 годзе, з’яўляецца дным з самых вядомых універсітэтаў ЗША.
 Скульптар Алесь Шатэрнік са сваёй працай  Урачыстая перадача бюсту. Справа ад бюсту -- Вітаўт Кіпель.
 Агульны выгляд бібліятэкі, дзе зараз знаходзіцца бюст
Здымкі Беларускага Музэю ў Нью-Ёрку (с) |